Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

сiжкi, судачкi! А дупелi, гаршнепы, бакасы, слонкi ў сезон, перапёлкi, кулiкi? Нарзан, якi шыпiць у горле?! Але хопiць, ты захапiўся, чытач! За мною!..

А палове адзiнаццатай у той самы вечар, калi загiнуў Берлiёз на Патрыярхавых, у Грыбаедаве наверсе свяцiўся толькi адзiн пакой, i ў iм пакутавалi дванаццаць лiтаратараў, якiя сабралiся на паседжанне i чакалi Мiхаiла Аляксандравiча.

Яны сядзелi на крэслах, на сталах i нават на падаконнiках у пакоi праўлення МАССАЛIТа i вельмi пакутавалi ад духаты. Нiводнага свежага струменя не пранiкала ў адчыненыя вокны. Масква аддавала назапашаную за дзень цеплыню, i было зразумела, што i ноч не прынясе палёгкi. Пахла цыбуляй з падвала цётчынага дома, дзе працавала рэстарацыйная кухня, i ўсiм хацелася пiць, усе нервавалiся i злавалiся.

Белетрыст Бяскуднiкаў — цiхi, прыстойна апрануты чалавек з уважлiвымi i адначасна няўлоўнымi вачыма — дастаў гадзiннiк. Стрэлка паўзла да адзiнаццацi. Бяскуднiкаў пстрыкнуў па цыферблаце, паказаў яго суседу, паэту Двухбрацкаму, якi сядзеў на стале i ад няма чаго рабiць махаў нагамi, абутымi ў жоўтыя чаравiкi на гумавай падэшве.

— Аднак, — прамармытаў Двухбрацкi.

Хлопец, мабыць, на Клязьме зачапiўся, — густым голасам адазвалася Настасся Лукiнiчна Няпрыменава, маскоўская купецкая сiрата, якая стала пiсьменнiцай i выдумляе батальныя марскiя апавяданнi пад псеўданiмам «Штурман Жорж».

— Даруйце, — смела загаварыў аўтар папулярных скетчаў Загрываў. — Я i сам зараз бы з задавальненнем на балкончыку чаёк пiў, замест таго, каб тут варыцца. Паседжанне прызначана на дзесяць?

— А цяпер добра на Клязьме, — падагрэла прысутных Штурман Жорж, ведала, што лецiшчны пасёлак пiсьменнiкаў Пералыгiна на Клязьме — балючае пытанне. Цяпер, мабыць, салаўi там спяваюць. Мне заўсёды неяк лепш працуецца за горадам, асаблiва вясною.

— Трэцi год плачу грошы, каб хворую на базедаву хваробу жонку адправiць у гэты рай, ды нiчога сярод хваль не маячыць, — ядавiта i горка сказаў навелiст Iеранiм Папрыхiн.

— Гэта ўжо як каму пашанцуе, — прагудзеў з падаконнiка крытык Абабкаў.

Радасць загарэлася ў маленькiх вочках Штурман Жоржа, i яна сказала, змякчаючы сваё кантральта:

— Не трэба, таварышы, зайздросцiць. Лецiшч толькi дваццаць два, i будуецца яшчэ толькi сем, а нас у МАССАЛIЦе тры тысячы.

— Тры тысячы сто адзiнаццаць чалавек, — уставiў нехта з кута.

— Ну вось бачыце, — працягвала Штурман Жорж, — што ж рабiць? Натуральна, што лецiшчы атрымалi сама таленавiтыя з нас…

— Генералы! — напрасткi ўрэзаўся ў сварку Глухараў-сцэнарыст.

Бяскуднiкаў прытворна пазяхнуў i выйшаў з пакоя.

— Адзiн у пяцi пакоях у Пералыгiне, — услед яму сказаў Глухараў.

— Лаўровiч адзiн у шасцi, — крыкнуў Дзянiскiн, — i сталоўка дубам абабiта.

— Э-э, цяпер не ў гэтым справа, — прагудзеў Абабкаў, — а ў тым, што палова дванаццатай.

Пачаўся шум, наспявала нешта накшталт бунту. Пачалi тэлефанаваць у ненавiснае Пералыгiна, трапiлi не на тое лецiшча, да Лаўровiча, даведалiся, што Лаўровiч пайшоў на рэчку, i зусiм ад гэтага засмуцiлiся. Наўздагад патэлефанавалi ў камiсiю па прыгожай славеснасцi па дадатковым No 930 i, вядома, нiкога там не знайшлi.

— Ён мог бы i патэлефанаваць, — крычалi Дзянiскiн, Глухараў i Квант.

Ды крычалi яны марна: не мог Мiхаiл Аляксандравiч нiкуды болей патэлефанаваць. Далёка, далёка ад Грыбаедава, на трох цынкавых сталах ляжала тое, што яшчэ нядаўна было Мiхаiлам Аляксандравiчам.

На першым — голае, у засохлай крывi цела з перабiтаю рукою i раздушанаю грудзiнаю, на другiм — галава з выбiтымi зубамi, з памутнелымi расплюшчанымi вачыма, якiх не палохала болей моцнае святло, а на трэцiм — куча закарэлых ануч.

Ля абезгалоўленага стаялi: прафесар судовай медыцыны, патолагаанатам i яго празектар, прадстаўнiк следства i выклiканы па тэлефоне ад хворае жонкi намеснiк Мiхаiла Аляксандравiча ў МАССАЛIЦе — лiтаратар Жаўдыбiн.

Машына заехала па Жаўдыбiна i найперш, разам са следствам, адвезла яго (пад поўнач гэта было) на кватэру забiтага, дзе былi апячатаны яго паперы, а потым ужо ўсе паехалi ў морг.

Вось цяпер тыя, хто стаяў над нябожчыкам, раiлiся, як лепш зрабiць: цi прышыць адрэзаную галаву да шыi, цi выставiць цела ў грыбаедаўскай зале i проста акрыць яго чорным да самага падбародка.

Так, Мiхаiл Аляксандравiч нiкуды не мог патэлефанаваць, i таму дарэмна абуралiся i крычалi Дзянiскiн, Глухараў i Квант з Бяскуднiкавым. Роўна апоўначы ўсе лiтаратары пакiнулi верхнi паверх i сышлi ў рэстарацыю. Тут зноў нядобрым словам успомнiлi Мiхаiла Аляксандравiча: усе столiкi на верандзе, натуральна, былi ўжо занятыя, i давялося застацца вячэраць у гэтых прыгожых, але душных залах.

I роўна апоўначы ў адным з iх нешта моцна грукнула, зазвiнела, пасыпалася, заскакала. I адразу ж тоненькi мужчынскi голас адчайна закрычаў: «Алiлуйя!» Гэта ўрэзаў знакамiты грыбаедаўскi джаз. Пакрытыя потам твары нiбы засвяцiлiся, здалося, што ажылi на столi намаляваныя конi, у лямпах быццам пабольшала святла, i раптам, як з ланцуга сарвалiся, заскакалi абедзве залы, а за iмi i веранда.

Заскакаў Глухараў з паэтэсай Тамарай Паўмесяц, заскакаў Квант, заскакаў Жукопаў-раманiст з нейкаю кiнаактрысаю ў жоўтай сукенцы. Скакалi: Драгунскi, Чардакчы, маленькi Дзянiскiн з гiганцкай Штурман Жоржам, скакала прыгажуня архiтэктар Сямейкiна-Гал, моцна аблапленая невядомым у белых дзяружных штанах. Скакалi свае i запрошаныя госцi, маскоўскiя i прыезджы пiсьменнiк Ёган з Кранштата, нейкi Вiця Куфцiк з Растова, здаецца, рэжысёр, з лiловым лiшаём на ўсю шчаку, скакалi выдатнейшыя прадстаўнiкi паэтычнага падраздзела МАССАЛIТа, а менавiта Павiянаў, Багахульскi, Салодкi, Шпiчкiн i Адэльфiна Буздзяк, скакалi невядомых прафесiй маладыя людзi, стрыжаныя пад бокс, з падшытымi ватаю плячыма, скакаў нейкi пажылы з барадою, у якой засела пёрка зялёнае цыбулi, скакала з iм пажылая змарнаваная малакроўем дзяўчына ў аранжавай шаўковай пакамечанай сукеначцы.

Сплывалi потам афiцыянты i насiлi над галовамi запацелыя куфлi з пiвам, хрыпла i з нянавiсцю крычалi: «Выбачайце, грамадзянiн!» Недзе з рупара голас камандаваў: «Карскi раз! Зубрык два! Флякi гаспадарскiя!» Грукат залатых джазавых талерак у аркестры часам перакрываў грукат посуду, якi пасудамыйкi па жолабе спускалi на кухню. Адным словам, пекла.

I было апоўначы ў пекле вiдовiшча. Выйшаў на веранду чарнавокi прыгажун з кiнжальнаю бародкаю, у сурдуце i царскiм позiркам паглядзеў навокал. Гаварылi, гаварылi мiстыкi, што быў час, калi прыгажун не апранаў сурдута, а быў падпяразаны шырокай скураной папругаю, з якой тырчалi рукаяткi пiсталетаў, а яго валасы пад колер крумкачовага крыла былi падвязаны чырвоным шоўкам, i плыў у Караiбскiм моры пад яго камандаю брыг пад чорным мёртвым сцягам з Адамавай галавой.

Але не, не! Абманваюць спакушальнiкi-мiстыкi, нiякага Караiбскага мора няма на свеце, i не плывуць там адчайныя флiбусцьеры, i не даганяе iх карвет, i не сцелецца над вадою гарматны дым. Няма нiчога, i нiчога не было! Вунь ссохлая лiпа ёсць, ёсць чыгунная рашотка i за ёй бульвар… I растае лёд у вазачцы, i вiдаць за суседнiм столiкам набеглыя крывёй нечыя вочы, i страшна, страшна… О багi, багi лiтасцiвыя, атруты мне, атруты!..

I раптам за столiкам успырхнула слова: «Берлiёз!»

Джаз развалiўся i знiк, быццам нехта грукнуў па iх кулаком. «Што, што, што, што?!!» — «Берлiёз!!!» I пачалi ўсхоплiвацца з месцаў, пачалi ўскрыкваць…

Так паднялася хваля гора ад страшнае навiны пра Мiхаiла Аляксандравiча. Нехта мiтусiўся, крычаў, што трэба адразу тут жа скласцi нейкую тэлеграму i тэрмiнова адправiць яе.

Але якую тэлеграму, спытаемся мы, i куды? I навошта яе пасылаць? I сапраўды, куды? I навошта нейкая там тэлеграма таму, чыя раздушаная патылiца сцiснута зараз празектарскiмi рукамi, чыю шыю коле зараз крывымi iголкамi прафесар? Загiнуў ён, i не трэба яму нiякай тэлеграмы. Усё скончана, не будзем болей загружаць тэлеграф.

Сапраўды, загiнуў, загiнуў… Але ж мы жывыя!

Ну, паднялася хваля гора, патрымалася-патрымалася i пачала ападаць, i сёй-той ужо вярнуўся да свайго столiка i — спачатку крадком, а потым i адкрыта — выпiў гарэлачкi i закусiў. I на самай справе, не прападаць жа курыным катлетам дэваляй? Чым мы дапаможам Мiхаiлу Аляксандравiчу? Тым, што застанемся галодныя? Але ж мы жывыя!

Натуральна, раяль замкнулi, джаз разышоўся, некалькi журналiстаў паехалi ў свае рэдакцыi пiсаць некралогi. Стала вядома, што прыехаў з морга Жаўдыбiн. Ён размясцiўся ў кабiнеце нябожчыка наверсе, i адразу ж пракацiлася чутка, што ён i будзе замест Берлiёза. Жаўдыбiн выклiкаў да сябе з рэстарацыi ўсiх дванаццаць сябраў праўлення, i на паседжаннi, якое тэрмiнова пачалося ў Берлiёзавым кабiнеце, пачалi абмяркоўваць тэрмiновыя пытаннi, як прыбраць грыбаедаўскую залу, пра перавоз цела з морга, пра адкрыццё доступу i пра ўсё астатняе, што звязана з сумным здарэннем.

А рэстарацыя зажыла сваiм звычайным жыццём, i жыла бы iм да закрыцця, гэта значыць да чатырох гадзiн, калi б не здарылася нешта такое, што ўразiла гасцей значна больш, чым вестка пра гiбель Берлiёза.

Першыя захвалявалiся рамiзнiкi, якiя дзяжурылi ля варот грыбаедаўскага дома. Чуваць было, як адзiн з iх, прыўстаўшы на козлах, закрычаў:

— Цю, вы толькi гляньце!

I адразу ж ля чыгуннае рашоткi аднекуль успыхнуў агеньчык i пачаў наблiжацца да веранды. Усе, хто сядзеў за столiкамi, пачалi ўставаць i прыглядацца, i ўбачылi, што разам з агеньчыкам да рэстарацыi наблiжаецца белая здань. Калi здань падышла да трыльяжа, усе нiбы акасцянелi з кавалачкамi сцерлядзi на вiдэльцах i вылупленымi вачыма. Швейцар, якi ў гэты час выйшаў з дзвярэй рэстарацыйнага гардэроба, каб папалiць, затаптаў папяроску i спачатку рушыў насустрач зданi, каб перагарадзiць ёй дарогу ў рэстарацыю, але чамусьцi не зрабiў гэтага, спынiўся з недарэчнаю ўсмешачкаю.

I здань прайшла праз адтулiну ў трыльяжы, вольна ступiла на веранду. I тут толькi ўсе ўгледзелi, што гэта нiякi не прывiд, а Iван Мiкалаевiч Бяздомны вядомы паэт.

Ён быў босы, у парванай белай талстоўцы, да якое на грудзях шпiлькаю прышпiлена папяровая iконка з вылiнялым малюнкам нейкага святога, i ў паласатых споднiках. У руцэ Iван Мiкалаевiч нёс запаленую вянчальную свечку. Правая шчака ў Iвана Мiкалаевiча была абадраная. Цяжка нават вымераць тую глыбiню маўчання, якое запанавала на верандзе. У аднаго з афiцыянтаў з нахiленага куфля цякло на падлогу пiва.

Паэт падняў свечку над галавой i моцна сказаў:

— Здаровы, другi мае! — i адразу ж зазiрнуў пад блiжэйшы столiк i тужлiва ўсклiкнуў: — Не, яго няма тут!

Пачулiся два галасы. Бас сказаў бязлiтасна:

— Усё ясна. Белая гарачка.

А другi, жаночы, спалохана прамовiў словы:

— Як жа гэта мiлiцыя прапусцiла яго па вулiцах у такiм выглядзе?

Гэта Iван Мiкалаевiч пачуў i адазваўся:

— Двойчы хацелi затрымаць, у Скацертным i тут, на Броннай, ды я сiгануў цераз плот, бачыце, шчаку разадраў! — Тут Iван Мiкалаевiч падняў свечку i закрычаў: — Браты ў лiтаратуры! (Асiплы яго голас памацнеў i зрабiўся палымяным.) Слухайце мяне ўсе! Ён з’явiўся! Лавiце яго тэрмiнова, бо ён наробiць бяды, якая i не снiлася нам!

— Што? Што? Што ён сказаў? Хто з’явiўся? — пачулiся галасы з усiх бакоў.

— Кансультант, — адказаў

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн