Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

Iван, — i гэты кансультант зараз забiў на Патрыярхавых Мiшу Берлiёза.

Тут з унутраных залаў павалiў на веранду народ, вакол Iванавага агню сабраўся натоўп.

— Выбачайце, выбачайце, скажыце дакладней, — пачуўся над вухам у Iвана Мiкалаевiча цiхi i ветлiвы голас, — скажыце, як гэта забiў? Хто забiў?

— Замежны кансультант, прафесар i шпiён! — сказаў Iван i азiрнуўся.

— А як яго прозвiшча? — цiха спыталiся на вуха.

— Во, прозвiшча! — сумна крыкнуў Iван, — Каб я ведаў прозвiшча! Не запомнiў я прозвiшча на вiзiтнай картцы… Памятаю толькi першую лiтару «Вэ», на «Вэ» прозвiшча! Якое ж прозвiшча на «Вэ»? — схапiўшыся за лоб, сам у сябе спытаўся Iван i раптам замармытаў: — Вэ… Вэ… Вэ! Ва… Вашнер? Вагнер? Вайнер? Вегнер? Вiнтэр? — валасы на галаве ў Iвана ад напругi пачалi варушыцца.

Вульф? — жаласлiва выкрыкнула нейкая жанчына. Iван раззлаваўся.

Дура! — крыкнуў ён i пачаў шукаць яе позiркам. — Пры чым тут Вульф? Вульф нi ў чым не вiнаваты! Во, во… Не, нiяк не ўспомню! Ну, дык вось, грамадзяне: зараз жа тэлефануйце ў мiлiцыю, каб выслалi пяць матацыклаў з кулямётамi прафесара лавiць. Ды не забудзьце сказаць, што з iм яшчэ двое: адзiн высозны, клятчасты… пенснэ пабiтае i кот чорны, тлусты. А я пакуль што абшукаю Грыбаедава, я адчуваю, што ён тут!

Iван захваляваўся, расштурхаў акружэнне, пачаў размахваць свечкаю, аблiваў сябе воскам, зазiраў пад сталы. Тут пачулася слова: «Доктара!» — i нечы твар, ласкавы i мясiсты, выгалены i дагледжаны, у рагавых акулярах, з’явiўся перад Iванам.

— Таварыш Бяздомны, — загаварыў гэты твар юбiлейным голасам, супакойцеся! Вас уразiла смерць усiмi намi любiмага Мiхаiла Аляксандравiча… не, проста Мiшы Берлiёза. Мы гэта добра разумеем усе. Вам трэба адпачыць. Зараз таварышы правядуць нас у пакой, i вы адпачняце…

— Ты, — выскалiўся Iван, — цi разумееш ты, што трэба злавiць прафесара? А ты лезеш да мяне з розным глупствам! Крэтын!

— Таварыш Бяздомны, злiтуйцеся, — адказаў твар, пачырванеў, пачаў адступаць i ўжо раскайваўся, што ўвязаўся ў гэтую гiсторыю.

— Не, з каго-каго, а з цябе я не злiтуюся, — з цiхай нянавiсцю сказаў Iван Мiкалаевiч.

Твар яго сутаргава скрывiўся, ён хуценька перахапiў свечку з правае рукi ў левую, шырока размахнуўся i ўрэзаў спагадлiваму твару ў вуха.

Тут здагадалiся кiнуцца на Iвана — i кiнулiся. Свечка патухла, акуляры, якiя ўпалi з твару, былi iмгненна растаптаны. Iван выгукнуў страшны баявы клiч, якi пачулi з задавальненнем нават на бульвары, i пачаў абараняцца. Зазвiнеў са сталоў посуд, закрычалi жанчыны.

Пакуль афiцыянты звязвалi паэта ручнiкамi, у раздзявалцы iшла гаворка памiж камандзiрам брыга i швейцарам.

— Ты бачыў, што ён у споднiм? — холадна пытаўся пiрат.

— Ды, Арчыбальд Арчыбальдавiч, — спалохана апраўдваўся швейцар, — як я магу iх не пусцiць, калi ён сябра МАССАЛIТа?

— Ты бачыў, што ён у споднiм? — паўтарыў пiрат.

— Злiтуйцеся, Арчыбальд Арчыбальдавiч, — чырванеў швейцар, — што ж я магу зрабiць? Я сам разумею, што на верандзе панi сядзяць…

— Панi тут нi пры чым, iм гэта ўсё роўна, — адказваў пiрат i папялiў швейцара позiркам, — а гэта мiлiцыi не ўсё роўна! Чалавек у бялiзне можа iсцi па вулiцах у Маскве толькi тады, калi яго суправаджае мiлiцыя, i толькi ў адно месца — у аддзел мiлiцыi! А ты, калi швейцар, павiнен ведаць, што як толькi ўбачыў такога чалавека, ты павiнен не трацiць i секунды, пачынаць свiстаць. Ты чуеш?

Ашалелы швейцар пачуў з веранды вухканне, звон пасуды i жаночыя крыкi.

— Ну што з табой зрабiць за гэта? — спытаўся флiбусцьер.

Скура на твары ў швейцара зрабiлася тыфознага колеру, а вочы змярцвелi. Яму здалося, што чорныя валасы, цяпер расчэсаныя на прабор, пакрылiся вогненным шоўкам.I знiклi пластрон i сурдут, а за скураной папругай паказалася ручка пiсталета. Швейцар уявiў сябе павешаным на фор-марсарэi. Сваiмi вачыма ён убачыў свой высалаплены язык i мёртвую галаву, якая звiсла на плячо, i нават пачуў, як усхлiпнула за бортам хваля. Каленi швейцара падагнулiся. Але тут флiбусцьер злiтаваўся з яго i патушыў свой востры позiрк.

— Глядзi, Мiкалай! Гэта апошнi раз. Нам такiх швейцараў у рэстарацыi i дарэмна не трэба. Ты ў царкву вартаўнiком паступай. — Пасля гэтага камандзiр скамандаваў коратка, ясна, хутка: — Панцялея з буфетнай. Мiлiцыянера. Пратакол. Машыну. У псiхiятрычную, — i дадаў: — Свiшчы!

Праз чвэртку гадзiны ўражаная публiка не толькi ў рэстарацыi, але i на самiм бульвары i ў вокнах дамоў, якiя выходзiлi на рэстарацыю, бачыла, як з варот Грыбаедава Панцялей, швейцар, мiлiцыннер i паэт Рохiн выносiлi спелянатага, як ляльку, маладога чалавека, якi залiваўся слязьмi, пляваўся i цаляў менавiта ў Рохiна, захлiпаўся ад слёз i крычаў:

— Сволач!

Шафёр грузавое машыны са злосным тварам заводзiў матор. Побач лiхач гарачыў каня, бiў яго па крупе сiнiмi лейцамi, крычаў:

— А вось на бегунках! Я вазiў у псiхiятрычную!

Вакол гудзеў натоўп, абмяркоўваў нечуванае здарэнне; адным словам, адбыўся брыдкi, нясмачны, спакуслiвы свiнскi скандал, якi скончыўся толькi тады, калi грузавiк паiмчаў на сабе ад варот Грыбаедава няшчаснага Iвана Мiкалаевiча, мiлiцыянера, Панцялея i Рохiна.

Раздзел 6

ШЫЗАФРЭНIЯ, ЯК I БЫЛО СКАЗАНА

Калi ў прыёмную славутай псiхiятрычнай клiнiкi, якую нядаўна пабудавалi пад Масквой на беразе рэчкi, зайшоў чалавек з востраю бародкаю, апрануты ў белы халат, была палова другой ночы. Трое санiтараў не спускалi вачэй з Iвана Мiкалаевiча, якi сядзеў на канапе. Тут быў i зусiм расхваляваны паэт Рохiн. Ручнiкi, якiмi звязвалi Iвана Мiкалаевiча, ляжалi кучаю на той жа канапе. Рукi i ногi ў Iвана Мiкалаевiча былi развязаны.

Угледзеўшы чалавека, Рохiн пабялеў, кашлянуў i баязлiва сказаў:

— Добры дзень, доктар!

Доктар пакланiўся Рохiну, але ў гэты час глядзеў не на яго, а на Iвана Мiкалаевiча.

Той сядзеў зусiм нерухома, злосны з твару, насупiўшы бровы, i нават не варухнуўся, калi зайшоў доктар.

— Вось, доктар, — чамусьцi таямнiчым шэптам загаварыў Рохiн i баязлiва азiрнуўся на Iвана Мiкалаевiча, — вядомы паэт Iван Бяздомны… вось, бачыце, мы баiмося, што белая гарачка…

— Моцна пiў? — скрозь зубы спытаўся доктар.

— Не, выпiваў, але не так каб ужо…

— Тараканаў, пацукоў, чорцiкаў альбо сабак не лавiў?

— Не, — скалануўся Рохiн, — яго я ўчора i сёння ранiцай бачыў. Зусiм здаровы быў…

— А чаму ў споднiм? З ложка ўзялi?

— Ён, доктар, у рэстарацыю у гэтакiм выглядзе прыйшоў…

— Ага, ага, — вельмi задаволена сказаў доктар, — а чаму абадраны? Бiўся з кiм-небудзь?

— Ён з плота ўпаў, а потым у рэстарацыi ўдарыў аднаго, а потым другога…

— Так, так, так, — сказаў доктар, завярнуўся да Iвана i дадаў: — Добры дзень!

— Добры дзень, шкоднiк! — злосна i гучна адказаў Iван.

Рохiн збянтэжыўся гэтак, што не адважваўся вочы падняць на ветлiвага доктара. Але той зусiм не пакрыўдзiўся, а звычна зняў акуляры, прыпадняў крысо халата, спрытным рухам схаваў iх у заднюю кiшэню штаноў, а потым спытаўся ў Iвана:

— Колькi вам гадоў?

— Пайшлi вы ўсе к чорту, дальбог! — груба крыкнуў Iван i адвярнуўся.

— Чаго вы злуяцеся? Хiба я сказаў вам хоць што-небудзь непрыемнае?

— Мне дваццаць тры гады, — узбуджана загаварыў Iван, — i я падам скаргу на вас усiх. А на цябе асаблiва, гнiда, — выдзелiў ён асобна Рохiна.

— I чаму вы будзеце скардзiцца?

— Таму, што мяне, здаровага чалавека, схапiлi i сiлком прывалаклi ў дурдом! — абурана адказаў Iван.

Тут Рохiн прыгледзеўся да Iвана i пахаладзеў: нiчога вар’яцкага не было ў Iванавых вачах. З каламутных, якiя былi ў Грыбаедаве, яны ператварылiся ў ясныя, ранейшыя.

«Браточкi, — спалохана падумаў Рохiн, — ды ён i сапраўды нармальны! Вось дурнота якая! Навошта ж мы тады, сапраўды, прывалаклi яго сюды? Нармальны, нармальны, толькi морда аблупленая…»

— Вы знаходзiцеся, — спакойна загаварыў доктар i сеў на белую табурэтку на блiскучай назе, — не ў вар’яцкiм доме, а ў клiнiцы, дзе вас нiхто не будзе затрымлiваць, калi няма патрэбы.

Iван Мiкалаевiч зiрнуў скоса i недаверлiва, але ўсё ж прабурчаў:

Слава богу! Знайшоўся хоць адзiн нармальны сярод iдыётаў, найпершы з якiх — балбес i бездар Сашка!

— Хто гэта Сашка-бездар? — пацiкавiўся доктар.

— А вось ён, Рохiн! — адказаў Iван i тыцнуў брудным пальцам у Рохiна.

Той успыхнуў ад абурэння.

«Гэта ён мне заместа дзякуй, — горка падумаў ён, — за тое, што я рашыў дапамагчы яму! На самай справе брыдота!»

— Тыповы кулачок па сваёй псiхалогii, — загаварыў Iван Мiкалаевiч, якому прыспiчыла выкрыць Рохiна, — i прытым кулачок, якi старанна маскiруецца пад пралетарыя. Паглядзiце на яго посную фiзiяномiю i параўнайце з тымi крыклiвымi вершамi, якiя ён выдумляе да святаў! Хэ-хэ-хэ… «Узвейцеся!» ды «развейцеся!,»… а вы ў нутро яму зiрнiце — што ён там думае… вы ахнеце! i Iван Мiкалаевiч злавесна засмяяўся.

Рохiн цяжка соп, быў чырвоны i думаў толькi пра тое, што ён прыгрэў у сябе на грудзях змяю, што ён рашыў дапамагчы таму, хто напавер аказаўся лютым ворагам. I галоўнае, што нiчога не зробiш: не будзеш жа сварыцца з вар’ятам?!

— А чаму вас, скажыце, прывезлi да нас? — спытаўся доктар пасля таго, як уважлiва выслухаў выкрыццё.

— Ды чорт iх ведае, дурняў! Схапiлi, звязалi нейкiмi анучамi i павалаклi на грузавiку!

— Дазвольце спытацца, а чаму вы ў рэстарацыю прыйшлi ў адной бялiзне?

— А што тут такога, — адказаў Iван, — пайшоў я купацца на Маскву-раку, ну i свiснулi маё адзенне, а гэтыя рызманы пакiнулi! Не голым жа мне па Маскве iсцi? Надзеў, што было, таму што спяшаўся ў рэстарацыю да Грыбаедава.

Доктар запытальна паглядзеў на Рохiна, i той пахмура прамармытаў:

— Рэстарацыя гэтак называецца.

— Ага, — сказаў доктар, — а чаму вы спяшалiся? Спатканне якое?

— Кансультанта я лаўлю, — адказаў Iван Мiкалаевiч i трывожна азiрнуўся.

— Якога кансультанта?

— Вы Берлiёза ведаеце? — спытаўся Iван шматзначна.

— Гэта… кампазiтар? Iван засмуцiўся.

— Якi кампазiтар? А, ды не! Кампазiтар — гэта супадзенне з прозвiшчам Мiшы Берлiёза!

Рохiну не хацелася нiчога гаварыць, але даводзiлася тлумачыць.

— Сакратара МАССАЛIТа Берлiёза сёння вечарам зарэзала трамваем на Патрыярхавых.

— Не гавары пра тое, чаго не ведаеш! — раззлаваўся на Рохiна Iван. — Я, а не ты быў там! Ён яго знарок пад трамвай прыстроiў!

— Папхнуў?

— Ды пры чым тут «папхнуў»? — злаваўся на агульную бесталковасць Iван. Яму i папiхаць не трэба! Ён гэтакiя штукi можа вытварыць, што толькi трымайся! Ён зараней ведаў, што Берлiёз трапiць пад трамвай!

— А хто-небудзь, акрамя вас, бачыў гэтага кансультанта?

— Вось у тым i бяда, што толькi я i Берлiёз.

— Так. I якiя ж меры вы прынялi, каб затрымаць

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн