Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

разляпiў сонныя павекi левага вока. У прыцемку нешта цьмяна блiшчала. Сцёпа нарэшце пазнаў, што гэта трумо, i зразумеў, што ён ляжыць дома на ложку тварам угору, гэта значыць на былым ювелiршыным ложку, у спальнi. Тут яму гэтак ударыла ў галаву, што ён заплюшчыў вочы i застагнаў.

Растлумачым: Сцёпа Лiхадзееў, дырэктар тэатра Вар’етэ, ачуняў ранiцай на сваёй кватэры, якую займаў папалам з нябожчыкам Берлiёзам, у вялiкiм шасцiпавярховым доме, утульна размешчаным на Садовай вулiцы.

Трэба сказаць, што кватэра гэтая — No 50 — даўно ўжо карысталася калi не дрэннаю, то ў крайнiм выпадку дзiўнаю рэпутацыяй. Яшчэ два гады назад валодала ёю ўдава ювелiра дэ Фужэрэ. Ганна Францаўна Фужэрэ, пяцiдзесяцiгадовая, паважная i вельмi дзелавая панi, тры пакоi з пяцi здавала жыльцам: аднаму, здаецца, прозвiшча якога было Беламут, i другому — з забытым прозвiшчам.

I вось два гады, як пачалiся ў кватэры незразумелыя здарэннi: з гэтае кватэры людзi пачалi знiкаць бясследна.

Аднойчы ў выхадны дзень з’явiўся на кватэру мiлiцыянер, выклiкаў у пярэднi пакой другога жыльца (прозвiшча якога забылася) i сказаў, што таго запрашаюць на хвiлiнку зайсцi ў аддзел i там распiсацца. Жылец наказаў Анфiсе, адданай i даўняй служанцы Ганны Францаўны, сказаць, калi яму будуць тэлефанаваць, што ён вернецца праз дзесяць хвiлiн, i пайшоў разам з ветлiвым мiлiцыянерам у белых пальчатках. Але не вярнуўся ён не толькi праз дзесяць хвiлiн, а наогул нiколi не вярнуўся. Сама дзiўнае з усяго, што з iм разам, мабыць, знiк i мiлiцыянер.

Набожная, а дакладней, забабонная Анфiса адкрыта сказала засмучанай Ганне Францаўне, што гэта чары i што яна добра ведае, хто павалок i жыльца i мiлiцыянера, толькi на ноч гаварыць не хоча. Ну, а чарам варта толькi пачацца, i тады iх нiяк не спынiш. Другi жылец знiк, памятаецца, у панядзелак, а ў сераду быццам скрозь зямлю правалiўся i Беламут, праўда, пры iншых акалiчнасцях. Ранiцай па яго, як i звычайна, заехала машына, каб завезцi на службу, i завезла, але назад нiкога не прывезла i сама больш не вярнулася.

Гора i жах панi Беламут нельга было апiсаць. Але i адно i другое цягнулася нядоўга. У тую ж ноч, калi Ганна Францаўна вярнулася з Анфiсаю з лецiшча, на якое чамусьцi тэрмiнова паехала, не заспелi ўжо грамадзянкi Беламут у кватэры. Але гэтага аказалася мала: дзверы абодвух пакояў, якiя займалi Беламуты, былi апячатанымi.

Сяк-так прамiнула два днi. На трэцi дзень Ганна Францаўна, якая пакутавала ад бяссоння, зноў паспешна паехала на лецiшча… Цi трэба казаць, што адтуль яна не вярнулася?

Анфiса, якая засталася адна, наплакаўшыся ўволю, легла спаць а другой гадзiне ночы. Што з ёю было далей — невядома, але расказвалi жыльцы з iншых кватэр, што быццам бы ў No 50 усю ноч чуваць былi нейкiя стукi i быццам бы да ранiцы ў вокнах гарэла святло. Ранiцай высветлiлася, што няма i Анфiсы!

Пра тых, хто знiк з праклятай кватэры, доўга ў доме расказвалi розныя легенды накшталт такiх, напрыклад, што гэтая сухенькая i набожная Анфiса быццам бы насiла на сваiх высахлых грудзях у замшавым мяшочку дваццаць пяць вялiкiх брыльянтаў, якiя належалi Ганне Францаўне. Што быццам бы на тым лецiшчы, куды тэрмiнова ездзiла Ганна Францаўна, выявiлiся незлiчоныя скарбы ў выглядзе тых самых брыльянтаў i залатых манет царскае чаканкi… I шмат iншага, гаварылi. Але чаго не ведаем, за тое не ручаемся.

Як бы яно не было, а кватэра прастаяла пустая i апячатаная толькi тыдзень, а потым у яе ўсялiлiся — нябожчык Берлiёз з жонкаю i гэты самы Сцёпа таксама з жонкаю. Зусiм натуральна, што як толькi яны трапiлi ў праклятую кватэру, i ў iх пачалося чортведама што. А менавiта, на працягу аднаго месяца прапалi абедзве жонкi. Але гэтыя не бясследна. Пра Берлiёзаву гаварылi, што яе быццам бы бачылi ў Харкаве з нейкiм балетмайстрам, а жонка Сцёпы нiбы знайшлася на Божадомцы, дзе, як балбаталi, дырэктар Вар’етэ, дзякуючы сваiм бясконцым знаёмым, умудрыўся здабыць ёй кватэру, але з адной толькi ўмоваю, каб i духу яе не было на Садовай…

I вось Сцёпа застагнаў. Ён хацеў паклiкаць хатнюю работнiцу Груню i запатрабаваць у яе пiрамiдон, але паспеў здагадацца, што гэта глупства, што нiякага пiрамiдону ў Грунi няма. Паспрабаваў паклiкаць на дапамогу Берлiёза, двойчы прастагнаў: «Мiша… Мiша…», але, як разумееце самi, не атрымаў адказу. У кватэры панавала поўная цiшыня.

Паварушыў пальцамi на нагах, здагадаўся, што ляжыць у шкарпэтках, дрыжачаю рукою правёў па бядры, каб вызначыць, у штанах цi без штаноў, i не вызначыў.

Нарэшце, пакiнуты ўсiмi i адзiнокi, вырашыў устаць, якое б нечалавечае намаганне не спатрэбiлася.

Сцёпа разляпiў склееныя павекi i ўбачыў, што адлюстроўваецца ў трумо ў выглядзе чалавека з валасамi, якiя тырчаць ва ўсе бакi, з апухлаю, пакрытаю чорнаю шчэццю фiзiяномiяй, з вачыма, якiя заплылi, у бруднай сарочцы з каўняром i гальштукам, у споднiм i ў шкарпэтках.

Гэтакiм ён угледзеў сябе ў трумо, а побач з люстрам ён убачыў незнаёмага чалавека, апранутага ў чорнае i ў чорным берэце.

Сцёпа сеў на ложку i як толькi мог вытрашчыў набеглыя крывёю вочы на незнаёмага.

Маўчанне парушыў незнаёмы, нiзкiм, цяжкiм голасам з замежным акцэнтам наступнымi словамi:

— Добрм дзень, сiмпатычнейшы Сцяпан Багданавiч!

Адбылася паўза, пасля якой са страшным намаганнем Сцёпа прамовiў:

— Што вам трэба? — i сам быў уражаны тым, што не пазнаў свайго голасу. Слова «што» ён прамовiў дыскантам, «вам» — басам, а «трэба» ў яго зусiм не атрымалася.

Незнаёмы па-сяброўску ўсмiхнуўся, дастаў вялiкi залаты гадзiннiк з алмазным трохкутнiкам на накрыўцы, якi вызванiў адзiнаццаць разоў, i сказаў:

— Адзiнаццаць! I роўна гадзiна, як я чакаў, пакуль вы прачняцеся, бо вы сказалi мне быць у вас у дзесяць гадзiн. Вось i я!

Сцёпа намацаў побач з ложкам штаны, шапнуў:

— Прабачце… — надзеў iх i хрыпла спытаўся: — Скажыце, калi ласка, ваша прозвiшча!

Гаварыць яму было цяжка. З кожным словам яму ў мазгi з пякельным болём утыкалася iголка.

— Як, вы i прозвiшча маё забылi? — тут незнаёмы ўсмiхнуўся.

— Прабачце… — прахрыпеў Сцёпа i адчуў, што пахмелле адорвае яго новым сiмптомам: яму здалося, што падлога ля ложка правалiлася i што зараз ён паляцiць унiз галавою к д’яблу ў пекла.

— Дарагi Сцяпан Багданавiч, — загаварыў наведвальнiк, правiдча ўсмiхаючыся, — нiякi пiрамiдон вам не дапаможа. Ёсць старое мудрае правiла лячыць хваробу хваробай. Адзiнае, што вас верне да жыцця, гэта дзве чаркi гарэлкi з востраю i гарачаю закуссю.

Сцёпа быў хiтры чалавек i, якi б нi быў хворы, змiкiцiў, што калi засталi яго ў гэтакiм выглядзе, трэба прызнацца.

— Шчыра сказаць, — пачаў ён, ледзьве варочаючы языком, — учора я крыху…

— Нi слова болей! — сказаў вiзiцёр i ад’ехаў з крэслам убок.

Сцёпа вытрашчыў вочы i ўбачыў, што на маленькiм столiку сервiраваны паднос, на якiм ёсць нарэзаны белы хлеб, паюсная iкра ў вазачцы, марынаваныя баравiчкi на талерачцы, нешта ў рондалi i, нарэшце, гарэлка ў аб’ёмным ювелiршыным графiнчыку. Асаблiва ўразiла Сцёпу тое, што графiн запацеў ад холаду. Дарэчы, гэта было зразумела — ён стаяў у паласкальнiцы, поўнай лёду. Накрыта, адным словам, чыста, спраўна.

Незнаёмы не даў далей развiвацца Сцёпаваму здзiўленню i спрытна налiў яму паўчаркi гарэлкi.

— А вы? — пiскнуў Сцёпа.

— З задавальненнем!

Дрыжачай рукою паднёс Сцёпа гарэлку да вуснаў, а незнаёмы адным духам каўтнуў налiтае. Перажоўваючы iкру, Сцёпа выцiснуў з сябе:

— А вы чаму не закусваеце?

— Дзякуй, я нiколi не закусваю, — адказаў незнаёмы i налiў па другой. Адкрылi рондаль — у iм аказалiся сасiскi ў тамаце.

I вось праклятая зелень перад вачыма растала, пачалi вымаўляцца словы, i, галоўнае, Сцёпа сёе-тое ўспомнiў. Менавiта, што ўсё адбывалася на Сходнi, на лецiшчы ў аўтара скетчаў Хустава, куды гэты Хустаў i павёз Сцёпу на таксаматоры. Успомнiлася нават, як наймалi таксаматор ля «Метраполя», быў яшчэ пры гэтым нейкi актор не актор… з патэфонам у чамаданчыку. Але, але, але, гэта было на лецiшчы! Яшчэ памятаецца, выў сабака з-за гэтага патэфона. Вось толькi панi, якую Сцёпа хацеў пацалаваць, засталося невядомай… чорт яе ведае, хто яна… здаецца, на радыё служыць, а магчыма, i не.

Мiнулы дзень такiм чынам пакрысе высвятляўся, але Сцёпу зараз намнога болей цiкавiў дзень сённяшнi i, ў прыватнасцi, з’яўленне ў спальнi незнаёмага, ды яшчэ з закуссю i гарэлкаю. Вось што трэба было б растлумачыць!

— Ну, што ж, цяпер, я спадзяюся, вы ўспомнiлi маё прозвiшча?

Але Сцёпа толькi сарамлiва ўсмiхнуўся i развёў рукамi.

— Аднак! Я адчуваю, што пасля гарэлкi вы пiлi партвейн! Божа, ды хiба ж гэтак можна рабiць?

— Я хачу папрасiць у вас, каб гэта засталося мiж намi, — паспрабаваў паддобрыцца Сцёпа.

— Ну, вядома, вядома! Але за Хустава я, само сабой разумеецца, не ручаюся.

— А вы хiба ведаеце Хустава?

— Учора ў вас у кабiнеце бачыў гэтага чалавека мiмаходзь, але варта толькi кiнуць вокам на яго твар, каб зразумець, што сволач, зводнiк, пляткар, прыстасаванец i падхалiм.

«А ўсё праўда!» — падумаў Сцёпа, уражаны гэтакiм правiльным, дакладным i кароткiм вызначэннем Хустава.

Сапраўды, учарашнi дзень складаўся з кавалачкаў, але трывога не адпускала дырэктара Вар’етэ. Справа ў тым, што ў гэтым днi чарнела вялiзная дзiрка. Вось гэтага самага незнаёмца, воля ваша, Сцёпа ў сваiм кабiнеце ўчора нiяк не бачыў.

— Прафесар чорнай магii Воланд, — важка прамовiў наведвальнiк i расказаў усё па парадку.

Учора ўдзень ён прыехаў з-за мяжы ў Маскву, адразу ж наведаў Сцёпу i прапанаваў свае гастролi ў Вар’етэ. Сцёпа патэлефанаваў у Маскоўскую абласную камiсiю вiдовiшчаў i пытанне гэтае ўзгаднiў (Сцёпа пабялеў i замiргаў вачыма), падпiсаў з прафесарам Воландам кантракт на сем выступленняў (Сцёпа разявiў рот), дамовiлiся, што Воланд прыедзе да яго для ўдакладнення дэталяў у дзесяць гадзiн ранiцы сёння… Вось Воланд i прыехаў!

Як толькi ўвайшоў, яго спаткала хатняя работнiца Груня, якая растлумачыла, што сама яна толькi што прыйшла, што яна прыходзячая, што Берлiёза дома няма, а калi вiзiцёр хоча бачыць Сцяпана Багданавiча, то няхай iдзе ў спальню сам. Сцяпан Багданавiч гэтак моцна спiць, што пабудзiць яго яна не бярэцца. Пасля таго як артыст угледзеў, якi Сцяпан Багданавiч, ён выправiў Груню ў гастраном па гарэлку i закусь, у аптэку па лёд i…

— Дазвольце разлiчыцца з вамi, — праскуголiў знiшчаны, пераможаны Сцёпа i пачаў шукаць кашалёк.

— Во, якое глупства! — усклiкнуў гастралёр i не хацеў болей нiчога слухаць.

Такiм чынам, гарэлка i закусь зразумела адкуль, i ўсё ж на Сцёпу шкада было глядзець: ён зусiм не памятаў нiчога пра кантракт i, хоць забi, не бачыў учора гэтага Воланда. Так, Хустаў быў, а Воланда не

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн