Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

крык ад пакут, злосцi, цi нейкi iншы крык. Супакойце мяне, скажыце, што вы не буйны?

— Учора ў рэстарацыi я аднаму тыпу ў морду засвяцiў, — мужна прызнаўся паэт.

— За што? — строга спытаў госць.

— Калi шчыра, то i без прычыны, — збянтэжана адказаў Iван.

— Непарадак, — асудзiў Iвана госць i дадаў: — Акрамя таго, што гэта за слоўцы: у морду засвяцiў? Невядома, што ў чалавека, морда цi твар. Мабыць, усё ж твар. Таму, ведаеце, кулакамi… Не, гэта вы кiньце раз i назаўсёды.

Госць пасварыўся на Iвана такiм чынам i спытаў:

— Прафесiя?

— Паэт, — чамусьцi неахвотна прызнаўся Iван.

Прышэлец засмуцiўся.

— Вой, як мне не шанцуе! — усклiкнуў ён, але тут жа спахапiўся, папрасiў прабачэння i спытаў: — А як ваша прозвiшча?

— Бяздомны.

— Вой, вой… — сказаў госць i паморшчыўся.

— А вам што, мае вершы не падабаюцца? — зацiкавiўся Iван.

— Жах, як не падабаюцца.

— А што вы чыталi?

— Нiякiх я вашых вершаў не чытаў! — нервова ўсклiкнуў госць.

— Дык чаму ж вы гаворыце?

— Ну, а што тут такога, — адказаў госць, — быццам я iншых не чытаў? Мiж iншым… Хiба што цуд? Добра, я гатовы паверыць. Добрыя вашы вершы, скажыце самi?

— Пачварныя! — раптам смела i шчыра прызнаўся Iван.

— Не пiшыце болей! — папрасiў умольна прышэлец.

— Абяцаю i клянуся! — урачыста прамовiў Iван.

Клятва была замацавана поцiскам рук, i ў гэты час у калiдоры пачулiся мяккiя крокi i галасы.

— Цiха, — прашаптаў госць, выскачыў на балкон i замкнуў за сабою рашотку.

Зазiрнула Праскоўя Фёдараўна, спытала, як Iван сябе адчувае i як хоча спаць — у цемры цi са святлом. Iван папрасiў святло пакiнуць, i Праскоўя Фёдараўна пайшла, пажадаўшы хвораму спакойнае ночы. I калi ўсё сцiхла, зноў вярнуўся госць.

Ён шэптам паведамiў Iвану, што ў 119-ты пакой прывезлi новенькага, нейкага таўстуна з чырвоным тварам, якi ўвесь час мармыча пра нейкую валюту ў вентыляцыi i клянецца, што ў iх на Садовай пасялiлася нячыстая сiла.

— Пушкiна лае, як толькi можа, i ўвесь час крычыць: «Куралесаў, бiс, бiс!» — гаварыў госць i трывожна перасмыкаўся ўсiм целам. Потым супакоiўся i сказаў: — А ўвогуле, бог з iм, — i працягваў гутарку з Iванам: — Дык з-за чаго вы трапiлi сюды?

— З-за Понцiя Пiлата, — пахмура паглядзеў долу i адказаў Iван.

— Як?! — забыўшы пра асцярожнасць, крыкнуў госць i закрыў сабе рот рукой. — Неверагоднае супадзенне! Прашу, малю, раскажыце!

Iван чамусьцi адчуваў давер да незнаёмага, спачатку нясмела, заiкаючыся, а потым упэўнена пачаў расказваць пра ўчарашнюю гiсторыю на Патрыярхавых сажалках. Сапраўды, удзячнага слухача займеў Iван Мiкалаевiч у асобе таямнiчага злодзея ключоў! Госць не рабiў Iвана вар’ятам, выказваў вялiкую цiкаўнасць да расказанага i на працягу апавядання прыйшоў у захапленне. Ён час ад часу перапыняў Iвана воклiчамi захаплення:

— Ну, ну! Далей, далей, прашу вас. Але толькi дзеля ўсяго сама святога на свеце, не прапускайце нiчога!

Iван не прамiнаў нiчога, яму самому было гэтак лягчэй расказваць, i пакрысе дабраўся да таго iмгнення, калi Понцiй Пiлат у белай мантыi з крывавым падбоем выйшаў на балкон.

Тады госць малiтоўна склаў рукi i прашаптаў:

— Во, як я ўгадаў! Во, як я ўсё ўгадаў!

Апiсанне жахлiвае смерцi Берлiёза слухач суправадзiў загадкавай заўвагаю, а вочы ў яго злосна ўспыхнулi.

— Аб адным шкадую, што на месцы гэтага Берлiёза не было крытыка Латунскага альбо лiтаратара Мсцiслава Лаўровiча, — i адчайна, але цiха ўскрыкнуў: Далей!

Кот, якi плацiў кандуктарцы, надзвычай развесялiў госця, i ён ажно душыўся ад цiхага смеху, глядзеў, як, усхваляваны поспехам свайго расказу, Iван падскокваў на чацьвярэньках, паказваў ката з грыўняй каля вусоў.

— I вось, — пасля таго як расказаў прыгоду ў Грыбаедаве, Iван закончыў сумна i затуманена, — я i апынуўся тут.

Госць спачувальна паклаў руку на плячук беднаму паэту i сказаў:

— Няшчасны паэт! Але вы самi, галубок, ва ўсiм вiнаваты. Нельга было паводзiць сябе з iм гэтак разбэшчана i нават нахабна. Вось вы i маеце. I трэба сказаць, што з гэтае сiтуацыi вы яшчэ добра вырабiлiся.

— Ды хто ён, урэшце? — узбуджана патрос кулакамi Iван.

Госць паглядзеў на Iвана i адказаў пытаннем:

— А вы не расхвалюецеся? Мы ўсе тут людзi ненадзейныя… Выклiкаў доктара, уколаў i рознае турботы не будзе?

— Не! Не! — усклiкнуў Iван. — Скажыце, хто ён такi?

— Ну, добра, — адказаў госць i важка i раздзельна прамовiў: — Учора на Патрыярхавых сажалках вы сустрэлiся з сатаной.

Iван не расхваляваўся, як i абяцаў, але быў надзвычай уражаны.

— Не можа гэтага быць! Яго не iснуе.

— Злiтуйцеся! Каму-каму гэта гаварыць, а вам… Вы былi, мабыць, адзiн з першых, хто ад яго пацярпеў. Седзiце, як самi разумееце, у псiхiятрычнай бальнiцы, а ўсё даўнаеце, што яго няма. Сапраўды, дзiўна гэта!

Збiты з панталыку Iван замоўк.

— Як толькi вы пачалi яго апiсваць, — працягваў госць, — я ўжо пачаў здагадвацца, з кiм вы ўчора мелi гонар гаварыць. I я шчыра дзiўлюся з Берлiёза! Ну, вы чалавек неадукаваны, — тут госць зноў папрасiў прабачэння, але той, як я чуў пра яго, усё ж нешта чытаў! Першыя выказваннi гэтага прафесара развеялi ўсе мае сумненнi. Яго нельга не пазнаць, мой дарагi! Дарэчы, вы… вы мне выбачайце, але я не памыляюся, вы чалавек неадукаваны?

— Несумненна, — згадзiўся Iван.

— Ну вось… гэтая асоба, пра якую вы расказвалi… розныя вочы, бровы! Даруйце, магчыма, вы нават i оперы «Фаўст» не слухалi?

Iван чамусьцi страшэнна збянтэжыўся i пачырванеў, пачаў штосьцi мармытаць пра нейкую паездку ў санаторый у Ялту…

— Ну вось, няма нiчога дзiўнага! А Берлiёз мяне ўражвае. Ён чалавек не толькi начытаны, але нават i хiтры. Хаця, каб абаранiць яго, я магу сказаць, што, вядома, Воланд можа зацьмiць вочы i хiтрэйшаму чалавеку.

— Як? — у сваю чаргу ўскрыкнуў Iван.

— Цiха!

Iван з размаху шлёпнуў сябе па лбе i зашыпеў:

— Разумею, разумею. У яго лiтара «В» была на вiзiтнай картцы. Ая-яй, вось дык штука! — ён памаўчаў крыху ўсхвалявана, паглядзеў на месяц, якi плыў за рашоткаю, i загаварыў: — Дык ён, выходзiць, сапраўды мог быць у Понцiя Пiлата? Ён ужо тады нарадзiўся? А мяне вар’ятам называюць! — дадаў Iван i абурана паказаў на дзверы.

Горкая маршчына абазначылася ля губ у госця.

— Будзем глядзець праўдзе ў вочы, — i госць павярнуў свой твар да лятучага скрозь воблака начнога свяцiла. — I вы, i я — вар’яты, што прытварацца! Разумееце, ён вас узрушыў — i вы звiхнулiся, таму што ў вас, мабыць, для гэтага падыходзячая аснова. Але тое, пра што вы расказваеце, несумненна было на самай справе. Ды гэта такая незвычайнасць, што нават Стравiнскi, генiяльны псiхiятр, вам, вядома, не паверыў. Ён аглядаў вас? (Iван кiўнуў.) Ваш субяседнiк быў у Пiлата i на снеданнi ў Канта, а цяпер ён наведаў Маскву.

— Дык ён тут чортведама чаго наробiць! Як-небудзь яго трэба злавiць? — не зусiм упэўнена, але ўсё ж падняў галаву ў новым Iване Iван ранейшы, яшчэ не да канца дабiты.

— Вы ўжо паспрабавалi, i хопiць з вас, — iранiчна адгукнуўся госць, iншым таксама спрабаваць не раю. А тое, што навытварае, у гэтым не сумнявайцеся. Ай, ай! Але як шкада, што спаткалiся з iм вы, а не я! Хоць усё i перагарэла i вуголле зашарэла попелам, але ўсё ж клянуся, што за гэтую сустрэчу я аддаў бы звязак ключоў. Я жабрак!

— Нашто ён вам?

Госць доўга сумаваў, перасмыкаўся ўсiм целам, але нарэшце загаварыў:

— Бачыце, даволi дзiўная гiсторыя, я сяджу тут з-за таго, што i вы, менавiта з-за Понцiя Пiлата, — тут госць спалохана азiрнуўся i сказаў: Справа ў тым, што год таму я напiсаў раман пра Понцiя Пiлата.

— Вы пiсьменнiк? — зацiкаўлена спытаўся паэт.

Госць пацямнеў з твару, пагразiў Iвану кулаком, потым сказаў:

— Я майстар, — ён стаў суровым i дастаў з кiшэнi халата зусiм зашмальцаваную чорную шапачку з вышытай на ёй жоўтым шоўкам лiтарай «М». Ён надзеў гэтую шапачку, паказаўся Iвану i ў профiль, i ў фас, каб даказаць, што ён — майстар. — Яна сваiмi рукамi пашыла яе мне, — таямнiча дадаў ён.

— А як ваша прозвiшча?

— У мяне болей няма прозвiшча, — з чорнаю пагардаю адказаў дзiўны госць, я адмовiўся ад яго, i наогул ад жыцця. Забудзем пра яго.

— Дык вы хаця пра раман скажыце, — далiкатна папрасiў Iван.

— Калi ласка. Мая гiсторыя сапраўды не зусiм звычайная, — пачаў госць.

…Гiсторык згодна адукацыi, ён яшчэ год назад працаваў у адным з маскоўскiх музеяў, акрамя таго, займаўся перакладамi.

— З якое мовы? — зацiкаўлена спытаўся Iван.

— Я ведаю пяць моў, акрамя роднае, — адказаў госць, — ангельскую, французскую, нямецкую, лацiнскую i грэцкую. Ну, яшчэ крыху чытаю па-iтальянску.

— Бач ты! — зайздросна шапнуў Iван.

Жыў гiсторык адзiнока, родных не меў нiдзе i знаёмых у Маскве таксама. I, уявiце сабе, аднойчы выйграў сто тысяч рублёў.

— Уявiце маё здзiўленне, — шаптаў госць у чорнай шапачцы, — калi я ўсунуў руку ў кош з бруднаю бялiзнаю i гляджу: на ёй той жа нумар, што ў газеце! Аблiгацыю, — растлумачыў ён, — мне ў музеi далi.

Пасля выйгрышу ста тысяч загадкавы Iванаў госць зрабiў так: накупiў кнiг, пакiнуў свой пакой на Мяснiцкай…

— У-у, праклятая яма! — прабурчаў госць.

…I наняў кватэру ў забудоўшчыка ў завулку ля Арбата…

— Вы ведаеце, што такое — забудоўшчыкi? — спытаўся госць у Iвана i сам растлумачыў: — Гэта невялiкая група жулiкаў, якая нейкiм чынам уцалела ў Маскве…

Наняў у забудоўшчыка два пакоi ў падвале маленькага домiка ў садзе. Службу ў музеi пакiнуў i пачаў выдумляць раман пра Понцiя Пiлата.

— Ах, гэта быў казачны час, — шаптаў расказчык, i вочы ў яго блiшчалi, зусiм асобная кватэра, i яшчэ пярэднi пакойчык, а там ракавiна з вадою, чамусьцi з асаблiвым гонарам падкрэслiў ён, — маленькiя акенцы над самымi ходнiкамi, якiя iдуць да варотцаў. Насупраць, крокi за чатыры, пад плотам бэз, лiпа i клён. Ай, ай, ай! Зiмой я вельмi рэдка бачыў у акенцы чые-небудзь чорныя ногi i чуў хрумст снегу пад iмi. А ў печцы ў мяне вечна палаў агонь! Але раптоўна прыйшла вясна, i скрозь туманныя шыбы ўбачыў я перш голыя, а потым апранутыя ў зелянiну кусты бэзу. I вось тады, мiнулаю вясною, адбылося нешта намнога больш цудоўнае, чым сума ў сто тысяч рублёў. А гэта, пагадзiцеся, вялiкiя грошы.

— Гэта праўда, — згадзiўся Iван, якi ўважлiва слухаў.

— Я

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн