Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

Дрыжыкi прайшлi па спiне ў фiндырэктара. Але сэрца ўпала зусiм, калi ён пачуў, што ў дзвярным замку цiха паварочваецца ангельскi ключ. Фiндырэктар учапiўся за партфель вiльготнымi халоднымi рукамi i адчуваў, што калi яшчэ хоць крышку прадоўжыцца гэты шоргат, то ён не вытрымае i дзiка закрычыць.

Нарэшце дзверы паддалiся нечыiм намаганням, адчынiлiся, i ў кабiнет нячутна ўвайшоў Варэнуха. Рымскi як стаяў, гэтак i сеў у крэсла, таму што ногi самi падагнулiся. Набраў у грудзi паветра, усмiхнуўся нейкай жабрачай усмешкаю i цiха сказаў:

— Божа, як вы мяне напалохалi!

Сапраўды, гэтае нечаканае з’яўленне магло напалохаць каго хочаш, але яно было i вялiкаю радасцю. Паказаўся хоць адзiн кончык у гэтай заблытанай справе.

— Ну, гавары ж хутчэй! Ну! Ну! — прахрыпеў Рымскi, чапляючыся за гэты кончык. — Што ўсё гэта абазначае?!

— Прабач, калi ласка, — глухiм голасам адазваўся Варэнуха i зачынiў дзверы, — я думаў, што ты ўжо пайшоў.

I Варэнуха, не зняўшы шапкi, падышоў i сеў у крэсла насупраць стала.

Трэба сказаць, што ў адказе Варэнухi прамiльгнула нешта дзiўнае, што адразу кальнула фiндырэктара, у чуйнасцi сваёй якi мог паспаборнiчаць з сейсмографам любой з лепшых станцый у свеце. А як жа? Чаго Варэнуха iшоў у кабiнет фiндырэктара, калi думаў, што там яго няма? У яго ёсць свой кабiнет. Гэта адно. А другое: праз якi ўваход нi ўвайшоў бы Варэнуха, ён абавязкова павiнен быў сустрэцца з адным з начных дзяжурных, а тым усiм было аб’яўлена, што Рыгор Данiлавiч затрымлiваецца ў сваiм кабiнеце.

Але доўга пра гэта фiндырэктар не раздумваў. Не да таго было.

— Чаму ты не патэлефанаваў? Што абазначае ўся гэтая мiтрэнга з Ялтаю?

— Ну, тое, што я i гаварыў, — прыцмокваючы, нiбы яму не даваў спакою хворы зуб, адказаў адмiнiстратар, — знайшлi яго ў карчме ў Пушкiне.

— Як у Пушкiне? Гэта пад Масквой? А тэлеграмы з Ялты?!

— Якая там чортава Ялта! Напаiў пушкiнскага тэлеграфiста, i пачалi абодва вытвараць, у тым лiку i тэлеграмы пасылаць з адзнакай «Ялта».

— Ага… Ага… Ну, добра, добра, — не прамовiў, а быццам праспяваў Рымскi. Вочы ў яго засвяцiлiся жоўценькiм святлом. У галаве паўстала святочная карцiна ганебнага выгнання Сцяпана з работы. Вызваленне! Доўгачаканае вызваленне фiндырэктара ад гэтага наслання ў асобе Лiхадзеева! А можа, Сцяпан Багданавiч даб’ецца чаго-небудзь i горшага, чым вызваленне…

— Падрабязнасцi! — сказаў Рымскi i грукнуў прэс-пап’е па стале.

I Варэнуха пачаў расказваць падрабязнасцi. Ледзь толькi ён з’явiўся туды, куды быў накiраваны фiндырэктарам, яго адразу сустрэлi i выслухалi ўважлiва. Вядома, нi ў кога i думкi не было, што Сцёпа можа быць у Ялце. Усе адразу згадзiлiся з меркаваннем Варэнухi, што Лiхадзееў, вядома ж, у пушкiнскай «Ялце».

— Дзе ён цяпер? — перапынiў адмiнiстратара ўсхваляваны фiндырэктар.

— Ну, дзе яму быць, — адказаў з крывой усмешкай адмiнiстратар, натуральна, у выцвярэзнiку.

— Ну, ну! Во, дзякуй!

А Варэнуха працягваў свой расказ. I чым болей ён расказваў, тым выразней разгортваўся перад фiндырэктарам даўжэзны ланцуг лiхадзееўскага хамства i непатрэбшчыны, i кожнае наступнае звяно ў гэтым ланцугу было горшае за папярэдняе. Чаго вартыя былi п’яныя танцы ў абдымку з тэлеграфiстам на траве перад пушкiнскiм тэлеграфам пад нейкi выпадковы валацужны гармонiк! А спроба пабiцца з буфетчыкам у самой «Ялце»? Раскiдванне зялёнае цыбулi па падлозе ў той жа «Ялце». Бiццё васьмi бутэлек белага сухога «Ай-Данiля». Ламанне лiчыльнiка ў таксi, якое не захацела везцi Сцёпу. Пагроза арыштаваць грамадзян, якiя спрабавалi спынiць Сцёпава свiнства. Адным словам, проста жах.

Сцёпа быў добра вядомы ў тэатральным асяроддзi Масквы, усе ведалi, што гэты чалавек — не падаруначак. Але ўсё ж тое, пра што расказваў адмiнiстратар, нават i для Сцёпы было занадта. Ага, занадта… Нават вельмi занадта…

Калючыя вочы Рымскага цераз стол упiлiся ў твар адмiнiстратару, i чым далей той гаварыў, тым больш цямнелi гэтыя вочы. Чым жыццёвей i красамоўней рабiлiся ўсе мярзотныя падрабязнасцi, якiмi ўпрыгожваў сваю аповесць адмiнiстратар… тым усё менш верыў расказчыку фiндырэктар. Калi ж Варэнуха паведамiў, што Сцёпа гэтак растанцаваўся, што паспрабаваў аказаць супрацiўленне тым, хто па яго прыехаў, каб вярнуць у Маскву, фiндырэктар ужо цвёрда ведаў, што ўсё, пра што расказвае адмiнiстратар, усё — хлусня. Хлусня ад першага да апошняга слова.

Варэнуха не ездзiў у Пушкiна, i самога Сцёпы таксама ў Пушкiне не было. Не было п’янага тэлеграфiста, не было пабiтага шкла ў карчме. Сцёпу не звязвалi вяроўкаю — нiчога гэтага не было.

Як толькi фiндырэктар пераканаўся, што адмiнiстратар яму хлусiць, страх папоўз па ўсiм яго целе, пачынаючы з ног; i двойчы зноў здалося фiндырэктару, што пацягнула ад падлогi гнiлой малярыйнай вiльгаццю. Фiндырэктар нi на iмгненне не зводзiў вачэй з адмiнiстратара, якi неяк дзiўна курчыўся ў крэсле, увесь час стараўся заставацца ў блакiтным ценi ад настольнае лямпы i прыкрываўся газетаю ад святла лямпы, якое перашкаджала яму, i думаў толькi пра адно — што ўсё гэта абазначае? Чаму гэтак нахабна хлусiць яму ў пустым i маўклiвым будынку адмiнiстратар, якi гэтак позна вярнуўся? I ўсведамленне небяспекi, невядомае, але грознае небяспекi, пачало мучыць фiндырэктараву душу. Прытварыўшыся, што не заўважае адмiнiстратаравага выкручвання i фокусаў з газетай, фiндырэктар разглядаў яго твар, амаль не слухаў таго, пра што плёў Варэнуха. Было яшчэ нешта, што зусiм не паддавалася тлумачэнню, болей, чым невядома нашто выдуманы паклёпнiцкi расказ аб прыгодах у Пушкiне, — гэта перамена i ў паводзiнах адмiнiстратара.

Як той нi нацягваў брыль на вочы, каб цень падаў на твар, як нi круцiў газетай, — фiндырэктару ўдалося разглядзець вялiзны сiняк з правага боку на твары ля самага носа. Акрамя таго, чырвоненькi звычайна адмiнiстратар быў цяпер хваравiта белы, як мел, а на шыi ў яго ў душную ноч было закручана невядома нашто старэнькае паласатае кашнэ. Калi да гэтага дадаць новыя жэсты адмiнiстратара, якiя з’явiлiся ў яго за час адсутнасцi, рэзкую перамену голасу, якi стаў глухi i грубы, зладзеяватасць i баязлiвасць у вачах, — можна было смела сказаць, што Iван Савельевiч Варэнуха змянiўся непазнавальна.

Штосьцi яшчэ пякуча турбавала фiндырэктара, але што менавiта, ён не мог зразумець, як нi напружваў гарачую галаву, колькi нi прыглядаўся да Варэнухi. Адно ён мог сцвярджаць, што было нешта ненатуральнае ў гэтым адзiнстве адмiнiстратара i добра знаёмага крэсла.

— Ну, падужалi ўрэшце, пагрузiлi ў машыну, — гуў Варэнуха, вызiраючы з-за газеты i далонню прыкрываючы сiняк.

Рымскi раптам працягнуў руку i, нiбыта машынальна, далонню, перабiраючы пальцамi па стале, нацiснуў на кнопку электрычнага званка i зжахнуўся.

У пустым будынку абавязкова быў бы чуваць гучны сiгнал. Але гэтага сiгналу не было, а кнопка мёртва ўтапiлася ў дошку стала. Кнопка была мёртвая, званок сапсаваны.

Фiндырэктарава хiтрасць была заўважана Варэнухам, якi аж перасмыкнуўся, пры гэтым у яго ў вачах мiльгануў вiдавочны люты агеньчык:

— Ты чаго звонiш?

— Машынальна, — глуха адказаў фiндырэктар, адхапiў руку i, у сваю чаргу, слабым голасам спытаўся: — Што гэта ў цябе на твары?

— Машыну занесла на павароце, стукнуўся аб ручку, — адказаў Варэнуха i адвёў вочы.

«Хлусiць!» — у думках усклiкнуў фiндырэктар. I тут вочы ў яго раптоўна зрабiлiся круглымi i вар’яцкiмi, i ён вылупiўся на спiнку крэсла.

Ззаду крэсла, на падлозе, ляжалi два перакрыжаваныя ценi, адзiн гусцейшы, другi слабы, шэры. Выразна была вiдаць на падлозе ценевая спiнка крэсла i яго завостраныя ножкi, але над спiнкаю на падлозе не было ценю ад галавы Варэнухi, гэтак жа, як пад ножкамi не было i ценю ад ног адмiнiстратара.

«Ён не кiдае ценю!» — адчайна ў думках закрычаў Рымскi. Яго пачало калацiць.

Варэнуха па-зладзейску азiрнуўся, высачыў ашалелы позiрк Рымскага за спiнку крэсла i зразумеў, што выкрыты.

Ён устаў з крэсла (гэтае ж самае зрабiў i фiндырэктар) i адступiў ад стала, сцiскаючы партфель.

— Здагадаўся, пракляты! Заўсёды быў змысны, — злосна ўсмiхнуўся i адкрыта ў твар фiндырэктару прамовiў Варэнуха, нечакана адскочыў ад крэсла да дзвярэй i хуценька нацiснуў унiз кнопку ангельскага замка. Фiндырэктар адчайна азiрнуўся, адступiў да акна, якое выходзiла ў сад, i ў гэтым акне, залiтым месячным святлом, убачыў прылiплы да шкла твар голае дзявулi i яе голую руку, прасунутую ў фортку, якая старалася адкiнуць нiжнюю зашчапку, а верхняя ўжо была адкiнута.

Рымскаму здалося, што святло ў настольнай лямпе патухае i што пiсьмовы стол нахiляецца. Рымскага аблiло ледзяной хваляй, але, на шчасце, ён перамог сябе i не ўпаў. Астатка сiлы хапiла на тое, каб не крыкнуць, а толькi прашаптаць:

— Дапамажыце…

Варэнуха вартаваў дзверы, падскокваў ля iх, падоўгу павiсаў у паветры i пагойдваўся. Сагнутым пальцам ён пагражаў Рымскаму, шыпеў i чмокаў, падмiргваў дзявулi ў акне.

Тая заспяшалася, усунула рыжую галаву ў фортку, як магла працягнула руку, пазногцямi пачала драпаць за нiжнюю зашчапку i трэсцi за раму. Рука яе пачала расцягвацца, нiбы гумавая, пакрылася трупнай зеленню. Нарэшце зялёныя пальцы дасталi да зашчапкi, адкiнулi яе, i рама пачала адчыняцца. Рымскi слаба ўскрыкнуў, прысланiўся да сцяны i выставiў перад сабой партфель, нiбы шчыт. Ён зразумеў, што прыйшла яго пагiбель…

Рама шырока адчынiлася, але замест начной свежасцi i лiпавага водару ў пакой уварваўся пах пограбу. Нябожчыца ступiла на падаконнiк. Рымскi добра бачыў гнiлыя плямы ў яе на грудзях.

I ў гэты час радасны нечаканы пеўняў крык даляцеў з саду, з той нiзенькай будынiны за цiрам, дзе трымалi птушак, якiя ўдзельнiчалi ў праграмах. Гарласты дрэсiраваны певень трубiў, абвяшчаў, што на Маскву з усходу iдзе свiтанне.

Дзiкая лютасць скрывiла твар дзявулi, яна хрыпла вылаялася, а Варэнуха ля дзвярэй завiшчаў i ўпаў з паветра на падлогу.

Пеўнеў крык паўтарыўся, дзявуля кляцнула зубамi, i рыжыя валасы яе ўсталi дыбам. З трэцiм крыкам пеўня яна завярнулася i вылецела вон. I следам за ёй падскочыў, выцягнуўся ў паветры, нiбы лятучы купiдон, паволi выплыў у акно цераз пiсьмовы стол i Варэнуха.

Белы, як снег, без адзiнага чорнага валаска стары, якi яшчэ нядаўна быў Рымскiм, падбег да дзвярэй, пстрыкнуў кнопкай, адчынiў дзверы i кiнуўся бегчы па калiдоры. Ля павароту лесвiцы ён, стогнучы ад жаху, намацаў выключальнiк, i лесвiца асвятлiлася. На лесвiцы стары ўпаў, таму што яму здалося, што на яго зверху мякка абрынуўся Варэнуха.

Калi збег унiз, Рымскi ўгледзеў дзяжурнага, якi заснуў ля касы ў вестыбюлi. На пальчыках Рымскi пракраўся паўз яго i выскачыў праз парадныя дзверы. На вулiцы стала крыху лягчэй. Ён настолькi ачомаўся, што, хапаючыся за галаву, здагадаўся, што капялюш яго застаўся ў кабiнеце.

Зразумела, што па яго ён не вярнуўся, а задыхаючыся пабег цераз шырокую вулiцу на супрацьлеглы рог ля кiнатэатра, каля якога вiдаць быў цьмяны чырвоны агеньчык. Праз хвiлiну ён быў ля яго. Нiхто

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн