Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

не паспеў перахапiць машыну.

— Да ленiнградскага кур’ерскага, дам гасьцiнца, — цяжка дыхаючы i трымаючыся за сэрца, прамовiў стары.

— У гараж еду, — з нянавiсцю адказаў шафёр i адвярнуўся.

Тады Рымскi расшпiлiў партфель, дастаў адтуль пяцьдзесят рублёў i падаў iх праз адчыненае пярэдняе акно шафёру.

Праз некалькi секунд машына брыньчала i, як вiхор, iмчала па Садовым кальцы. Пасажыра падкiдвала на сядзеннi, i ў асколку люстэрка, якое вiсела перад шафёрам, Рымскi бачыў то радасныя шафёравы вочы, то ашалелыя свае.

Як толькi выскачыў з машыны перад будынкам вакзала, Рымскi крыкнуў першаму чалавеку ў белым фартуху i з бляхай:

— Першую катэгорыю, адзiн, трыццаць дам, — ён камякамi даставаў з партфеля чырвонцы, — няма першай — другую, калi няма — бяры жорсткi.

Чалавек з бляхай аглядваўся на асветлены гадзiннiк, рваў з рук у Рымскага чырвонцы.

Праз пяць хвiлiн з-пад шклянога купала вакзала знiк кур’ерскi i прапаў у цемры. З iм разам знiк i Рымскi.

Раздзел 15

СОН МIКАНОРА IВАНАВIЧА

Няцяжка здагадацца, што таўстун з чырвоным тварам, якога памясцiлi ў бальнiцы ў пакоi No 119, быў Мiканор Iванавiч Босы.

Трапiў ён, аднак, да прафесара Стравiнскага не адразу, а папярэдне пабыўшы ў iншым месцы.

Ад гэтага месца ў Мiканора Iванавiча ў памяцi засталося мала. Памятае толькi пiсьмовы стол, шафу i канапу.

Там з Мiканорам Iванавiчам, у якога ў вачах увесь час неяк каламуцiлася ад прылiваў крывi i ад душэўнай узбуджанасцi, пачалi гаворку, але гаворка атрымалася нейкая дзiўная, блытаная, а правiльней сказаць, гаворкi i зусiм не атрымалася.

Першае пытанне, якое задалi Мiканору Iванавiчу, было наступнае:

— Вы Мiканор Iванавiч Босы, старшыня дамкама нумар трыста два-бiс на Садовай?

На гэта Мiканор Iванавiч засмяяўся страшным смехам i адказаў:

— Я — Мiканор, вядома, Мiканор! Але якi ж з мяне старшыня!

— Як гэта? — спыталiся ў Мiканора Iванавiча.

— А вось так, — адказаў ён, — калi я старшыня, дык я адразу павiнен быў вызначыць, што ён нячыстая сiла! А то што ж гэта такое? Пенснэ трэснула… увесь у абарваным… Якi ж гэта можа быць перакладнiк у чужаземца!

— Пра каго гаворыце? — спыталi ў Мiканора Iванавiча.

— Кароўеў! — закрычаў Мiканор Iванавiч. — У пяцiдзесятай у нас засеў! Пiшыце: Кароўеў. Яго неадкладна трэба злавiць! Пiшыце, шосты пад’езд, там ён.

— Адкуль валюту ўзяў? — задушэўна спыталiся ў Мiканора Iванавiча.

— Бог мой, бог усемагутны, — загаварыў Мiканор Iванавiч, — усё бачыць, а мне туды i дарога. У руках нiколi не трымаў i нават не падазраваў, якая яна, валюта! Гасподзь мяне пакарае за скверну маю, — з пачуццём працягваў Мiканор Iванавiч i то зашпiльваў кашулю, то расшпiльваў, то хрысцiўся, — браў! Браў, але браў нашыя, савецкiя! Прапiсваў, здаралася, за грошы. Штучка i наш сакратар Пролежнеў, добрая штучка! Скажу прама, усе зладзеi ў нашым домакiраўнiцтве. Але валюты не браў!

У адказ на просьбу не прытварацца дурнем, а расказаць, як трапiлi даляры ў вентыляцыю, Мiканор Iванавiч апусцiўся на каленi, кiнуўся долу, разявiў рот, быццам хацеў праглынуць паркетную шашку.

— Хочаце, — прамармытаў ён, — зямлю буду есцi, што не браў? А Кароўеў — ён чорт.

Усякае цярпенне мае мяжу, i за сталом павысiлi голас, намякнулi на тое, што пара гаварыць па-чалавечы.

Тут пакой з гэтаю самаю канапаю аглушыў дзiкi крык Мiканора Iванавiча, якi ўсхапiўся з каленяў:

— Вось ён! Вось ён за шафай! Вось ухмыляецца! I пенснэ яго… Трымайце яго!.. Акрапiць памяшканне!

Кроў адлiла з твару ў Мiканора Iванавiча, ён калацiўся, хрысцiў паветра, кiдаўся да дзвярэй i назад, заспяваў нейкую малiтву i, урэшце, пачаў плесцi абы-што.

Стала зразумела, што Мiканор Iванавiч нi да якiх размоў непрыгодны. Яго вывелi, размясцiлi ў асобным пакоi, дзе ён крыху прыцiх i толькi малiўся i ўсхлiпваў.

На Садовую, вядома, з’ездзiлi i ў кватэры No 50 пабылi. Але нiякага Кароўева там не знайшлi, i нiхто нiякага Кароўева ў доме не ведаў i не бачыў. Кватэра, якую займалi нябожчык Берлiёз i Лiхадзееў, якi паехаў у Ялту, была пустая, i ў кабiнеце мiрна вiселi нiкiм не пашкоджаныя сургучныя пячаткi на шафах. З тым i паехалi з Садовае, заадно захапiлi з сабой разгубленага i прыгнечанага сакратара домакiраўнiцтва Пролежнева.

Вечарам Мiканор Iванавiч быў прывезены ў клiнiку Стравiнскага. Там ён вёў сябе гэтак неспакойна, што яму давялося зрабiць iн’екцыю па рэцэпце Стравiнскага, i толькi пасля апоўначы Мiканор Iванавiч заснуў у пакоi 119, зрэдку цяжка i пакутлiва стогнучы.

Але чым далей, тым лягчэйшым рабiўся сон. Ён перастаў варочацца i стагнаць, пачаў дыхаць лёгка i роўна, i яго пакiнулi аднаго.

Тады Мiканору Iванавiчу саснiўся сон, у аснове якога, несумненна, былi сённяшнiя перажываннi. Пачалося з таго, што Мiканору Iванавiчу саснiлася, быццам нейкiя людзi з залатымi трубамi ў руках падводзяць яго, i вельмi ўрачыста, да вялiкiх палакiраваных дзвярэй. Перад гэтымi дзвярыма спадарожнiкi нiбыта сыгралi туш Мiканору Iванавiчу, а гулкi бас з неба весела сказаў:

— Калi ласка! Мiканор Iванавiч! Здавайце валюту!

Зусiм здзiўлены Мiканор Iванавiч убачыў над сабой чорны рэпрадуктар.

Потым ён чамусьцi апынуўся ў тэатральнай зале, дзе пад пазалочанай столлю ззялi крыштальныя люстры, а на сценах кенкеты. Усё было як след, як у невялiкiм па памеры, але сапраўдным тэатры. Была сцэна з аксамiтавай заслонай, па цёмна-вiшнёвым полi ўсеянай, як зорачкамi, малюнкамi залатых павялiчаных дзесятак, суфлёрская будка i нават публiка.

Здзiвiла Мiканора Iванавiча тое, што ўся гэтая публiка была толькi аднаго полу — мужчынскага, i ўся чамусьцi з бародамi. Акрамя гэтага, уражвала, што ў тэатральнай зале не было крэслаў i ўся публiка сядзела на падлозе, добра нацёртай i коўзкай.

Збянтэжаны новым i вялiкiм таварыствам, Мiканор Iванавiч патаптаўся крыху, а потым, як i ўсе, сеў на паркеце па-турэцку, умасцiўся мiж рыжым здаравяком-барадачом i другiм, бледным i моцна зарослым шчэццю грамадзянiнам. Нiхто з прысутных не звярнуў увагi на новага гледача.

Тут пачуўся мяккi звон званочка, святло ў зале патухла, заслона раскiнулася, i стала вiдаць асветленая сцэна з крэслам, столiкам, на якiм i быў залаты званочак, i з глухiм чорным аксамiтным заднiкам.

З-за кулiс выйшаў артыст у смокiнгу, чыста паголены i расчасаны на прабор, малады i з вельмi прыемным тварам. Публiка ў зале ажыла, усе павярнулiся да сцэны. Артыст падышоў да будкi i пацёр рукi.

— Седзiце? — спытаў ён мяккiм барытонам i ўсмiхнуўся зале.

— Седзiмо, седзiмо, — хорам адказалi яму з залы тэнары i басы.

— Гм… — загаварыў задумлiва артыст, — i як вам не надакучыць, я не разумею? Усе людзi як людзi — ходзяць зараз па вулiцах, цешацца вясновым сонцам i цяплом, а вы тут на падлозе тырчыце ў душнай зале! Няўжо праграма гэтакая цiкавая? Што ж, можа, каму i падабаецца, — па-фiласофску закончыў артыст.

Потым ён змянiў i тэмбр голасу, i iнтанацыю i гучна аб’явiў:

— Такiм чынам, наступны нумар нашай праграмы — Мiканор Iванавiч Босы, старшыня дамавога камiтэта i загадчык дыетычнай сталоўкi. Папросiм Мiканора Iванавiча!

Дружныя воплескi былi адказам артысту. Здзiўлены Мiканор Iванавiч вылупiў вочы, а канферансье, закрыўшыся рукой ад святла рампы, знайшоў яго позiркам сярод тых, хто сядзеў, i ласкава паклiкаў пальцам на сцэну. I Мiканор Iванавiч апынуўся на сцэне.

У вочы яму знiзу i спераду ўдарыла святло рознакаляровых лямпаў, а таму адразу правалiлася ў цемру зала з публiкаю.

— Ну-с, Мiканор Iванавiч, пакажыце нам прыклад, — задушэўна загаварыў малады артыст, — i здавайце валюту.

Наступiла цiшыня. Мiканор Iванавiч перавёў дух i загаварыў цiха:

— Богам клянуся, што…

Але не ўспеў ён прамовiць гэтыя словы, як уся зала абурана закрычала. Мiканор Iванавiч разгубiўся i замоўк.

— Як я вас зразумеў, — загаварыў вядучы праграмы, — вы хацелi паклясцiся богам, што ў вас няма валюты? — i ён спачувальна паглядзеў на Мiканора Iванавiча.

— Так точна, няма, — адказаў Мiканор Iванавiч.

— Так, — адазваўся артыст, — тады прабачце за нясцiпласць: адкуль узялiся чатырыста даляраў, якiя знойдзены ў прыбiральнi ў вашай кватэры, адзiнымi жыхарамi якое з’яўляецеся вы з жонкаю?

Чары! — яўна iранiчна прамовiў нехта з залы.

— Так точна, чары, — нясмела адказаў Мiканор Iванавiч не то артысту, не то ў цёмную залу i растлумачыў: — Нячыстая сiла, клятчасты перакладнiк падкiнуў.

I зноў абурана зараўла зала. Калi ж наступiла цiшыня, артыст сказаў:

— Вось якiя байкi Лафантэна даводзiцца мне выслухоўваць! Падкiнулi чатырыста даляраў! Вось вы: вы ўсе тут валютчыкi! Звяртаюся да вас як да спецыялiстаў — цi магчыма такое?

— Мы не валютчыкi, — пачулiся асобныя пакрыўджаныя галасы ў тэатры, — але гэта немагчыма.

— Цалкам да вас далучаюся, — цвёрда сказаў артыст, — i спытаюся ў вас: што могуць падкiнуць?

— Дзiця! — крыкнуў нехта з залы.

— Вось гэта праўда, — пацвердзiў вядучы праграмы, — дзiця, ананiмнае пiсьмо, пракламацыю, адскую машыну цi мала што яшчэ, але чатырыста даляраў нiхто не будзе падкiдаць, бо гэтакага iдыёта няма на свеце, — i, звярнуўшыся да Мiканора Iванавiча, артыст дадаў з дакорам i сумам: — Засмуцiлi вы мяне, Мiканор Iванавiч! А я на вас спадзяваўся. Дык вось, нумар ваш не праходзiць.

У зале пачуўся свiст у адрас Мiканора Iванавiча.

— Валютчык ён, — выкрыквалi ў зале, — з-за такiх мы, невiноўныя, пакутуем!

— Не сварыцеся на яго, — мякка сказаў канферансье, — ён пакаецца. — I, паглядзеўшы на Мiканора Iванавiча поўнымi ад слёз блакiтнымi вачыма, дадаў: Ну, iдзiце, Мiканор Iванавiч, на месца!

Пасля гэтага артыст пазванiў званочкам i гучна аб’явiў:

Антракт, нягоднiкi!

Уражаны Мiканор Iванавiч, якi зусiм неспадзявана стаў удзельнiкам нейкай тэатральнай праграмы, зноў апынуўся на сваiм месцы на падлозе. Тут яму саснiлася, што ў зале запанавала цемра i што на сценах выскачылi чырвоныя палкiя словы: «Здавайце валюту!» Потым зноў расхiнулася заслона, i канферансье запрасiў:

— Прашу на сцэну Сяргея Герардавiча Дунчыля.

Дунчыль аказаўся дабрачынным, але моцна занядбаным мужчынам гадоў пяцiдзесяцi.

— Сяргей Герардавiч, — звярнуўся да яго канферансье, — вось ужо паўтара месяца вы седзiце тут, упарта адмаўляецеся здаць валюту, якая засталася ў вас, у той час як краiне яна патрэбна, а вам зусiм не, а вы ўсё ўпарцiцеся. Вы чалавек iнтэлiгентны, цудоўна ўсё гэта разумееце i ўсё ж не хочаце пайсцi нам насустрач.

— На жаль, нiчога зрабiць не магу, бо валюты ў мяне больш няма, — спакойна адказаў Дунчыль.

— Дык, можа, ёсць брыльянты? — спытаўся артыст.

— I брыльянтаў няма.

Артыст апусцiў галаву i задумаўся, а потым пляснуў у ладкi. З-за кулiсаў выйшла на сцэну панi сярэдняга ўзросту, модна апранутая, у палiто без каўняра i ў маленькiм капялюшыку. Панi была ўстрывожаная, а Дунчыль паглядзеў на яе i нават вокам не мiргнуў.

— Хто гэтая панi? — спытаў вядучы праграмы ў Дунчыля.

— Гэта мая жонка,

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн