Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

— з годнасцю адказаў Дунчыль i паглядзеў на доўгую шыю панi крыху непрыязна.

— Мы патрывожылi вас, панi Дунчыль, — звярнуўся да жанчыны канферансье, вось чаму: мы хацелi спытаць, цi ёсць у вашага мужа валюта?

— Ён тады ўсё аддаў, — усхвалявана сказала панi Дунчыль.

— Ну, — сказаў артыст, — ну што ж, калi так, дык так. Калi ўсё здаў, то вам давядзецца зараз разлучыцца з Сяргеем Герардавiчам, нiчога не зробiш! Калi хочаце, вы можаце пакiнуць тэатр, Сяргей Герардавiч, — i артыст зрабiў царскi жэст.

Дунчыль завярнуўся i з годнасцю пайшоў за кулiсы.

— Адну хвiлiнку! — спынiў яго канферансье. — Дазвольце мне на развiтанне паказаць вам яшчэ адзiн нумар нашае праграмы, — i зноў пляснуў у ладкi.

Чорная задняя заслона расхiнулася, i на сцэну выйшла юная прыгажуня ў бальнай сукенцы, якая трымала ў руцэ залаты падносiк, на iм ляжаў тоўсты пакунак, перавязаны цукеркавай стужкаю, i брыльянтавае калье, ад якога ва ўсе бакi адскоквалi сiнiя, жоўтыя i чырвоныя агнi.

Дунчыль ступiў крок назад, твар яго пабялеў. Зала замерла.

— Васемнаццаць тысяч даляраў i калье на сорак тысяч золатам, — урачыста аб’явiў артыст, — хаваў Сяргей Герардавiч у горадзе Харкаве на кватэры ў сваёй каханкi Iды Геркуланаўны Ворс, якую мы маем радасць бачыць зараз i якая ахвотна дапамагла нам гэтае багацце знайсцi, марнае i мёртвае ў руках прыватнае асобы. Вялiкi дзякуй, Iда Геркуланаўна.

Прыгажуня ўсмiхнулася, блiснула зубамi, i пушыстыя яе павекi здрыганулiся.

— А за ўсёй вашай важнасцю i прыстойнасцю, — сказаў артыст Дунчылю, хаваецца прагны павук, умелы ачмурала i лгун. Вы замучылi за месяц усiх сваёй тупой упартасцю. Iдзiце цяпер дадому, i тое пекла, якое наладзiць там ваша жонка, будзе вам пакараннем.

Дунчыль пахiснуўся, i здавалася, упадзе, але нечыя спагадлiвыя рукi падхапiлi яго. Тут апусцiлася пярэдняя заслона i схавала ўсiх, хто быў на сцэне.

Шалёныя апладысменты скаланулi залу гэтак, што Мiканору Iванавiчу здалося, быццам у люстрах задрыжалi агнi. А калi першая чорная заслона пайшла ўгору, на сцэне ўжо нiкога не было, акрамя адзiнокага артыста. Ён сарваў другi залп апладысментаў, раскланяўся i загаварыў:

— У асобе гэтага Дунчыля перад вамi выступаў у нашай праграме тыповы асёл. Я ж гаварыў учора, што тайнае захоўванне валюты не мае нiякага сэнсу. Выкарыстоўваць яе нiхто не можа нi пры якiх умовах, запэўнiваю вас. Возьмем хаця б гэтага Дунчыля. Ён атрымлiвае цудоўны аклад, у яго ўсё ёсць, цудоўная кватэра, жонка i прыгажуня каханка. Дык не, замест таго каб жыць цiха i мiрна, без усякiх непрыемнасцей, здаўшы валюту i каменьчыкi, гэты зайздросны дурань дамогся таго, што быў выкрыты пры ўсiх, i на закуску атрымаў вялiзную сямейную непрыемнасць. Ну, дык хто здае? Няма жадаючых? У такiм разе наступны нумар нашае праграмы — вядомы драматычны талент, артыст Сава Патапавiч Куралесаў, якi знарок запрошаны, каб выканаць урыўкi са «Скупога рыцара» паэта Пушкiна.

Абяцаны Куралесаў не марудзiў, з’явiўся на сцэне i аказаўся рослым i мясiстым голеным мужчынам у фраку i белым гальштуку.

Без усякага ўступу ён зрабiў хмуры твар, насупiў бровы i загаварыў ненатуральным голасам, касавурачыся на залаты званочак:

— Как молодой повеса ждет свидания с какой-нибудь развратницей лукавой…

I Куралесаў расказаў пра сябе многа нядобрага. Мiканор Iванавiч чуў, як Куралесаў прызнаваўся, што нейкая няшчасная ўдава выла, стоячы перад iм на каленях у дождж, але не кранула чорствага артыставага сэрца. Мiканор Iванавiч да свайго сну зусiм не ведаў твораў паэта Пушкiна, але самога яго ведаў цудоўна i кожны дзень па некалькi разоў гаварыў нешта падобнае на такое: «А за кватэру Пушкiн плацiць будзе?» альбо «Лямпачку на лесвiцы, значыць, Пушкiн выкруцiў?», «Нафту, значыць, Пушкiн купляць будзе?»

Цяпер, пасля знаёмства з адным з яго твораў, Мiканор Iванавiч засумаваў, уявiў жанчыну на каленях, з сiратамi на дажджы, i мiжволi падумаў: «А гэты Куралесаў усё ж тып!»

А той усё мацней i мацней каяўся i зусiм заблытаў Мiканора Iванавiча, таму што раптам пачаў звяртацца да некага, каго на сцэне i не было, i за гэтага адсутнага сам i адказваў, i называў сябе то «гасударам», то «баронам», то «бацькам», то «сынам», то на «вы», то на «ты».

Мiканор Iванавiч зразумеў толькi адно, што памёр артыст нядобраю смерцю, закрычаўшы напаследак: «Ключы! Ключы мае!» — пасля гэтага ўпаў на падлогу, хроп i асцярожна зрываў з сябе гальштук.

Пасля таго як памёрлы Куралесаў абтрос пыл з фрачных штаноў, пакланiўся, усмiхнуўся фальшываю ўсмешкаю i пайшоў пад слабенькiя апладысменты, канферансье загаварыў:

— Мы з вамi паслухалi ў цудоўным выкананнi Савы Патапавiча «Скупога рыцара». Гэты рыцар спадзяваўся, што лёгкiя нiмфы збягуцца да яго i адбудзецца яшчэ многа прыемнага. Але, як бачыце, нiчога не здарылася, нiякiя нiмфы не збеглiся да яго, а музы не прынеслi яму данiны, палацаў ён нiякiх не пабудаваў, а наадварот, скончыў вельмi дрэнна, памёр к д’яблу ад iнсульта на сваёй скрынцы з валютаю i камянямi. Папярэджваю вас, што i з вамi можа здарыцца нешта такое, а то i горшае, калi вы не здасце валюту!

Паэзiя Пушкiна зрабiла гэтакае ўражанне цi празаiчная прамова канферансье, але нечакана з залы пачуўся сарамлiвы голас:

— Я здаю валюту!

— Калi ласка, прашу на сцэну! — ветлiва запрасiў канферансье, углядаючыся ў цёмную залу.

I на сцэне апынуўся маленькага росту бялявы грамадзянiн, якi з выгляду не браў ужо тры тыднi ў рот.

— Вiнаваты, як ваша прозвiшча? — папытаўся канферансье.

— Канаўкiн Мiкалай, — сарамлiва абазваўся незнаёмы.

— А! Вельмi прыемна, грамадзянiн Канаўкiн, ну?

— Здаю! — цiха сказаў Канаўкiн.

— Колькi?

— Тысячу даляраў i дваццаць залатых дзесятак.

— Брава! Усё, што маеце?

Вядучы праграмы паглядзеў у вочы Канаўкiну, i Мiканору Iванавiчу здалося нават, што з гэтых вачэй пырснулi промнi, якiя пранiзалi Канаўкiна наскрозь, нiбы рэнтгенаўскiя. У зале перасталi нават дыхаць.

— Веру! — нарэшце ўскрыкнуў артыст i патушыў свой позiрк. — Веру! Гэтыя вочы не хлусяць. Колькi ж я вам гаварыў, што асноўная ваша памылка заключаецца ў тым, што вы недаацэньваеце значэння чалавечага позiрку. Зразумейце, язык можа ўтоiць праўду, а вочы — нiколi! Вам задаюць нечаканае пытанне, вы нават не ўздрыгваеце, iмгненна авалодваеце сабою i ведаеце, што трэба сказаць, каб утаiць праўду, i пераканаўча гаворыце, i нiводная маршчынка на вашым твары не здрыганецца, але ўстрывожаная пытаннем iсцiна на iмгненне скача з дна душы ў вочы, i ўсё скончана. Яна заўважана, а вы злоўлены!

Артыст прамовiў гэта палымяна i пераканаўча, ласкава пацiкавiўся ў Канаўкiна:

— А дзе ж схаваныя?

— У маёй цёткi, Парахоўнiкавай, на Прачысцiнцы…

— А! Гэта… пачакайце… гэта ў Клаўдзii Iльiнiчны?

— Ага.

— Ах, ну, ну, ну, ну! Такi маленькi асабнячок? Насупраць яшчэ агародчык? Ведаю, а як жа! А куды вы iх там запхнулi?

— У пограбе, у каробцы з-пад Эймена…

Артыст успляснуў рукамi.

— Цi бачылi вы нешта падобнае? — ускрыкнуў ён засмучана. — Ды яны там заплеснеюць, адсырэюць! Ну цi можна такiм людзям давяраць валюту?! Га? Ну зусiм як дзецi, дальбог!

Канаўкiн, i сам зразумеўшы, што нарабiў i як праштрафiўся, панурыў чубатую галаву.

— Грошы, — працягваў артыст, — павiнны захоўвацца ў дзяржбанку, у спецыяльных сухiх i ахоўваемых памяшканнях, а не ў цётчыных паграбах, дзе iх могуць, напрыклад, папсаваць пацукi! Дальбог, сорамна, Канаўкiн! Вы ж дарослы чалавек.

Канаўкiн ужо не ведаў, куды i дзецца, толькi i мог калупаць пальцам абшлаг свайго пiнжака.

— Ну, добра, — злiтаваўся артыст, — хто старое ўспомнiць… — i раптам дадаў нечакана: — Ага, дарэчы: за адзiн заход, каб машыну дарэмна не ганяць… у цёткi ў самое таксама нешта ёсць? Га?

Канаўкiн не чакаў такога павароту, разгубiўся, i ў тэатры настала маўчанне.

— Э-э, Канаўкiн, — з ласкавым дакорам сказаў канферансье, — а я яго яшчэ i пахвалiў! Вось табе i маеш, узяў ды i схаваў нi з таго нi з сяго! Глупства гэта, Канаўнiк! Я што гаварыў пра вочы? Вiдаць жа, што ў цёткi ёсць. Навошта вы дарэмна нас мучыце?

— Ёсць! — па-залiхвацку крыкнуў Канаўкiн.

— Брава! — крыкнуў канферансье.

— Брава! — зараўла зала.

Калi ўсё сцiхла, канферансье павiншаваў Канаўкiна, пацiснуў яму руку, прапанаваў адвезцi на машыне ў горад i ў той жа машыне загадаў некаму ў кулiсах заехаць па цётку i запрасiць яе ў жаночы тэатр на праграму.

— Ага, я хацеў спытацца, не гаварыла цётка, дзе хавае сваё? — пацiкавiўся канферансье, паслужлiва прапаноўваючы папяроску i запаленую запалу. Той запалiў i неяк сумна ўсмiхнуўся.

— Веру, веру, — уздыхнуў i адазваўся артыст, — гэта старая качарга не толькi сваяку, чорту не скажа пра такое. Ну што ж, паспрабуем абудзiць у ёй чалавека. Можа, яшчэ не ўсе струны пагнiлi ў яе лiхвярскай душы. Усяго добрага, Канаўкiн!

I шчаслiвы Канаўкiн паехаў. Артыст спытаў, цi няма жадаючых здаць валюту, але атрымаў у адказ маўчанне.

— Дальбог, дзiвакi, — пацiснуўшы плячыма, прамовiў артыст, i заслона схавала яго.

Патухлi лямпачкi, было цёмна, i з цемры быў чуваць тэнар, якi спяваў:

«Там груды золота лежат, и мне они принадлежат!»

Потым аднекуль здалёк двойчы пачулiся апладысменты.

— У жаночым тэатры дамачка нейкая здае, — нечакана загаварыў рыжы барадаты сусед Мiканора Iванавiча, уздыхнуў i дадаў: — Эх, каб не мае гусi! У мяне, дарагi мой чалавеча, байцовыя гусi ў Лiкнозаве. Здохнуць, баюся, без мяне. Птушка баявая, далiкатная, патрабуе догляду… Эх, каб не гусi!.. Пушкiным мяне не проймеш, — i ён зноў уздыхнуў.

Тут зала асвятлiлася, i Мiканору Iванавiчу пачало снiцца, што з усiх дзвярэй у залу пасыпалiся кухары ў белых каўпаках з рознымi лыжкамi ў руках. Кухарчукi ўцягнулi ў залу чан з супам i латок з нарэзаным чорным хлебам. Гледачы ажывiлiся. Вясёлыя кухары снавалi мiж тэатраламi, налiвалi суп у мiскi i раздавалi хлеб.

— Абедайце, хлопцы, — крычалi кухары, — i здавайце валюту! Чаго вам тут дарэмна сядзець? Ахвота вам сёрбаць гэтую баланду. Паехаў дадому, выпiў як след, добра закусiў!

— Ну чаго ты тут, напрыклад, сядзiш, бацька? — звярнуўся непасрэдна да Мiканора Iванавiча тоўсты, з малiнавай шыяй кухар, працягваючы яму мiску, дзе ў полiўцы плаваў адзiн капусны лiст.

— Няма! Няма! Няма ў мяне! — страшным голасам закрычаў Мiканор Iванавiч. Разумееш, няма!

— Няма? — грозным басам зароў кухар. — Няма? — жаночым ласкавым голасам папытаўся ён. — Няма, няма, — дабрадушна замартымаў i ператварыўся ў фельчарыцу Праскоўю Фёдараўну.

Яна ласкава штурхала Мiканора Iванавiча, якi стагнаў спрасонку. Тады знiклi кухары i развалiўся тэатр з заслонаю. Мiканор Iванавiч скрозь слёзы разгледзеў свой пакой у бальнiцы i двух у белых халатах, але не нахабных кухараў, якiя лезлi да людзей са сваiмi парадамi, а доктара i

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн