Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

з-пад самага носа паехалi ўпустую ды яшчэ чамусьцi i злосна азiралiся.

Уражаны гэтай акалiчнасцю, бухгалтар доўга стаяў слупком, не мог зразумець, што гэта магло абазначаць.

Хвiлiны праз тры пад’ехала парожняя машына, i твар у шафёра адразу скрывiўся, як толькi ён убачыў пасажыра.

— Машына свабодная? — здзiўлена кашлянуў i спытаўся Васiль Сцяпанавiч.

— Грошы пакажыце, — злосна сказаў шафёр i не глянуў на пасажыра.

Бухгалтар, усё болей i болей нiчога не разумеючы, цiснуў партфель пад пахай, дастаў з кашалька чырвонец i паказаў шафёру.

— Не паеду! — коратка адказаў той.

— Прабачце… — пачаў Васiль Сцяпанавiч, але шафёр перапынiў яго:

— Траячкi ёсць?

Зусiм збiты з панталыку бухгалтар дастаў дзве траячкi i паказаў шафёру.

— Сядайце, — крыкнуў той i гэтак ляпнуў па сцяжку лiчыльнiка, што ледзь не зламаў яго. — Паехалi.

— Рэшту даваць няма чым, цi што? — нясмела спытаўся бухгалтар.

— Цэлая кiшэня рэшты! — крыкнуў шафёр, i ў люстэрку нават былi вiдаць яго набеглыя крывёй вочы. — Сёння трэцi выпадак у мяне. Ды i з iншымi было. Дае нейкi сучы сын чырвонец, я яму рэшту — чатыры пяцьдзесят… вылез, свалата! Хвiлiн праз пяць гляджу: замест чырвонца наклейка з нарзаннае бутэлькi! — Тут шафёр выдаў некалькi слоў не для друку. — Другi — на Зубаўскай. Чырвонец. Даў тры рублi рэшты. Пайшоў! Я палез у кашалёк — адтуль пчала — джыг у палец! Ух ты… — шафёр зноў уклеiў словы не для друку, — а чырвонца няма. Учора ў гэтым Вар’етэ (зноў лаянка) нейкая гадзiна-фокуснiк сеанс з чырвонцамi ўтварыў (лаянка).

Бухгалтар аслупянеў, сцяўся ўвесь i прытварыўся, што нават i само слова «Вар’етэ» чуе ўпершыню, а сам падумаў:

«Ну i ну!…»

Даехалi добра, бухгалтар разлiчыўся, увайшоў у будынак i пакiраваў па калiдоры туды, дзе знаходзiўся кабiнет загадчыка, i ўжо па дарозе зразумеў, што прыехаў не ў час. Нейкая мiтусня панавала ў канцылярыi Камiсii вiдовiшчаў. Паўз бухгалтара прабегла кур’ерша з хусткаю на патылiцы i з вытрашчанымi вачыма.

— Няма, няма, даражэнькiя мае, — крычала яна невядома каму, — пiнжак i штаны тут, а ў пiнжаку нiчога няма!

Яна знiкла за нейкiмi дзвярыма, i адразу пачулася, як там б’юць посуд. З сакратарскага пакоя вылецеў знаёмы бухгалтару загадчык першага сектара камiсii, але ў такiм стане, што бухгалтара не пазнаў, i знiк бясследна.

Уражаны ўсiм гэтым, бухгалтар дайшоў да сакратарскага пакоя, якi папярэднiчаў кабiнету старшынi камiсii, i тут канчаткова быў уражаны.

Праз зачыненыя дзверы чуўся грозны голас, якi несумненна належаў Прохару Пятровiчу — старшынi камiсii. «Дае некаму дыхту, цi што?» — падумаў спалоханы бухгалтар, азiрнуўся i ўбачыў iншае: на скураным крэсле, з адкiнутай галавой, нястрымна плачучы, ляжала, выцягнуўшы ногi амаль на сярэдзiну сакратарскага пакоя, асабiстая сакратарка Прохара Пятровiча — прыгажуня Ганна Рычардаўна.

Увесь падбародак у Ганны Рычардаўны быў у памадзе, а па персiкавых шчоках паўзлi з павек чорныя струменi раскiслае фарбы.

Ганна Рычардаўна ўбачыла, што нехта зайшоў, усхапiлася, кiнулася да бухгалтара, учапiлася за адвароты яго пiнжака, пачала трэсцi i крычаць:

— Дзякуй богу! Хоць адзiн смелы знайшоўся! Усе разбеглiся! Усе здрадзiлi! Пайшлi, пайшлi да яго, я не ведаю, што мне рабiць! — Яна працягвала плакаць наўзрыд i цягнула бухгалтара ў кабiнет.

Як толькi ўвайшоў у кабiнет, бухгалтар упусцiў долу партфель, i ў галаве ў яго ўсё пайшло кругам. I было з-за чаго.

За вялiзным пiсьмовым сталом з вялiзнаю чарнiлiцай сядзеў пусты гарнiтур i сухiм пяром вадзiў па паперы. Гарнiтур быў з гальштукам, з кiшэнькi тырчала пяро самапiскi, але над каўняром не было нi шыi, нi галавы, гэтаксама як з рукавоў не вiдаць было i рук. Гарнiтур засяроджана працаваў i зусiм не заўважаў усяго таго вэрхалу, якi панаваў навокал. Гарнiтур пачуў, што нехта ўвайшоў, адкiнуўся да спiнкi сядзення, i над каўняром прагучаў добра знаёмы бухгалтару голас Прохара Пятровiча:

— Што такое? На дзвярах напiсана, што я не прымаю.

Прыгажуня сакратарка аж вiскнула, заламала рукi i закрычала:

— Вось бачыце? Бачыце? Няма яго! Няма! Вярнiце яго, вярнiце!

Тут нехта ўсунуўся ў дзверы i адразу ж вылецеў прэч. Бухгалтар адчуў, што ногi ў яго задрыжалi, прысеў на краёк крэсла, але партфель падняць не забыўся. Ганна Рычардаўна танцавала вакол бухгалтара, скубла яго за пiнжак i крычала:

— Я вечна гаварыла яму, калi ён чорта ўспамiнаў! Вось i даўспамiнаўся, тут прыгажуня падбегла да пiсьмовага стала i напеўным пяшчотным голасам, крыху гугнявым пасля плачу, усклiкнула:

— Проша! Дзе вы?

— Хто тут вам «Проша»? — пыхлiва пацiкавiўся гарнiтур, i яшчэ мацней усеўся ў крэсле.

— Не пазнаяце! Мяне не пазнаяце! Вы разумееце? — загаласiла сакратарка.

— Папрашу не галасiць у кабiнеце! — ужо зазлаваў гарнiтур у палосачку i рукавом падсунуў да сябе стосiк папер, каб напiсаць на iх рэзалюцыi.

— Не, не, не магу гэтага вытрываць, не магу! — закрычала Ганна Рычардаўна i вылецела ў прыёмны пакой, а за ёй куляю i бухгалтар.

— Уяўляеце, сяджу, — расказвала i калацiлася ад хвалявання Ганна Рычардаўна, зноў учапiўшыся за рукаў бухгалтара, — i ўваходзiць кот. Чорны, вялiкi, як бегемот. Я, вядома, крычу на яго «апсiк». Ён прэч, а замест яго ўваходзiць таўстун з гэтакай самай кашэчаю мордаю i гаворыць: «Гэта чаму вы, грамадзянка, на наведвальнiкаў «псiк» крычыце?» I напрасткi шусь да Прохара Пятровiча, сядае насупраць яго ў крэсла! Ну вось, ён дабрадушны чалавек, але нервовы. Зазлаваўся! Што казаць. Знерваваны чалавек, працуе, як вол, зазлаваў. «Вы чаму, гаворыць, без даклада лезеце?» А той, нахаба, уяўляеце, вывалiўся ў крэсле i гаворыць з усмешкаю: «А я, гаворыць, з вамi пра справу пагаварыць прыйшоў». Прохар Пятровiч зноў раззлаваўся: «Я заняты!» А той, падумаць толькi, адказвае: «Нiчым вы не заняты…» Ну? Тут, вядома, цярпенне ў Прохара Пятровiча лопнула, i ён закрычаў: «Ды што ж гэта робiцца? Вывесцi яго вон, чорт мяне вазьмi!» А той, уяўляеце, усмiхнуўся i гаворыць: «Каб чорт узяў? Чаму ж, гэта можна!» I — бабах, я нават крыкнуць не паспела, гляджу: няма гэтага з кашэчаю галавою i ся… сядзiць… гарнiтур… Э-э! — скрывiла разяўлены рот i завыла зноў Ганна Рычардаўна.

Удавiлася ад плачу, перавяла дух i пачала гаварыць зусiм абы-што:

— I пiша, пiша, пiша! Звар’яцець можна! Гаворыць па тэлефоне! Гарнiтур! Усе разбеглiся, як зайцы!

Бухгалтар стаяў i калацiўся. Але тут сам лёс з яго злiтаваўся. У сакратарскi пакой дзелавою хадою ўваходзiла мiлiцыя ў асобе двух чалавек. Як толькi ўгледзела iх, прыгажуня заплакала яшчэ мацней, паказала пальцам на дзверы ў кабiнет.

— Давайце не будзем плакаць, грамадзянка, — спакойна сказаў першы, i бухгалтар адчуў, што ён тут зусiм непатрэбны, выскачыў з сакратарскага пакоя i праз хвiлiну ўжо быў на свежым паветры. У галаве ў яго гуляў нейкi скразняк, гуло, як у комiне, а сярод гэтага гуду чулiся абрыўкi капельдынерскiх расказаў пра ўчарашняга ката, якi ўдзельнiчаў у сеансе. «Э-ге! Ды цi не наш гэта коцiк?»

Пасля таго як не дабiўся толку ў камiсii, добрасумленны Васiль Сцяпанавiч рашыў наведаць фiлiял, якi размяшчаўся ў Ваганькаўскiм завулку. I каб крыху супакоiцца, пайшоў туды пешшу. Гарадскi фiлiял вiдовiшчаў размяшчаўся ў аблупленым старым будынку ў глыбiнi двара i быў знакамiты сваiмi парфiравымi калонамi ў вестыбюлi.

Але не гэтыя калоны ўражвалi наведвальнiкаў у той дзень, а тое, што адбывалася пад iмi.

Некалькi наведвальнiкаў здранцвела стаялi i глядзелi на заплаканую паненку, што сядзела за столiкам, на якiм ляжала спецыяльная вiдовiшчная лiтаратура, якую яна прадавала. У гэты момант паненка нiкому нiчога не прапаноўвала i ў адказ на спачувальныя пытаннi толькi адмахвалася, а зверху, i знiзу, i з бакоў, з усiх аддзелаў фiлiяла сыпаўся звон сама мала з дваццацi тэлефонных апаратаў.

Паненка паплакала, раптам скаланулася, iстэрычна ўскрыкнула:

— Вось iзноў! — i неспадзявана заспявала дрыготкiм сапрана:

Славное море священный Байкал…

Кур’ер, якi паказаўся на лесвiцы, пагразiў некаму кулаком i заспяваў разам з паненкаю глухiм, цьмяным барытонам:

Славен корабль, омулевая бочка!..

Да кур’еравага голасу далучылiся далёкiя галасы, хор пачаў разрастацца, i, нарэшце, песня грымела з усiх куткоў фiлiяла. У блiжэйшым пакоi, дзе размяшчаўся падлiкова-праверачны аддзел, асаблiва вылучалася нечая магутная хрыплаватая актава. Акампанаваў хору трэск тэлефонных апаратаў, якi ўсё мацнеў.

Гей, баргузин… пошевеливай вал!..

роў кур’ер на лесвiцы.

Слёзы цяклi па твары ў дзяўчыны, яна спрабавала сцiснуць зубы, але рот разяўляўся сам, i яна спявала на актаву вышэй, чым кур’ер:

Молодцу быть недалечко!

Уражвала анямелых наведвальнiкаў фiлiяла тое, што харысты, раскiданыя ў розных месцах, спявалi вельмi зладжана, быццам увесь хор стаяў i не зводзiў воч з нябачнага дырыжора.

Людзi спынялiся ля агороджы двара, дзiвiлiся з весялосцi, якая панавала ў фiлiяле.

Як толькi першы слупок скончыўся, спеў адразу сцiх, нiбыта па загадзе дырыжора. Кур’ер цiха вылаяўся i знiк. Тут адчынiлiся i галоўныя дзверы, паказаўся грамадзянiн у летнiм палiто, з-пад якога вiдаць быў белы халат, а побач з iм мiлiцыянер.

— Доктар, зрабiце што-небудзь, прашу, — iстэрычна ўскрыкнула дзяўчына.

На лесвiцу выбег сакратар фiлiяла, ён гарэў ад сораму i збянтэжанасцi, загаварыў заiкаючыся:

— Бачыце, доктар, у нас нейкi масавы гiпноз… Дык вось, неабходна… — ён не дагаварыў, пачаў давiцца словамi i раптам заспяваў тэнарам:

Шилка и Нерчинск…

— Дурань! — успела крыкнуць дзяўчына, але не растлумачыла, на каго лаецца, а замест гэтага сама замармытала i вывела пра Шылку i Нерчынск.

— Вазьмiце сябе ў рукi! Перастаньце спяваць! — звярнуўся доктар да сакратара.

Яно i так вiдаць было, што сакратар аддаў бы што хочаце, каб толькi перастаць спяваць, але спынiцца ён ужо не мог i данёс да людскiх вушэй у завулку навiну пра тое, што ў нетрах не зачапiў яго пражорлiвы звер i што куля стралка не здагнала!

Як толькi слупок скончыўся, дзяўчына першаю атрымала порцыю валяр’янкi ад доктара, а потым ён пабег следам за сакратаром да iншых — паiць i iх.

— Прабачце, грамадзяначка, — неспадзявана звярнуўся Васiль Сцяпанавiч да дзяўчыны, — да вас чорны кот не прыходзiў?

— Якi там яшчэ кот? — злосна закрычала дзяўчына. — Асёл сядзiць у нас у фiлiяле, асёл! — i дадала да гэтага: — Няхай чуе! Я пра ўсё раскажу!

I сапраўды расказала, што адбылося.

Высветлiлася, што загадчык гарадскога фiлiяла, якi «дашчэнту развалiў аблегчаныя забавы» (гэтак сказала дзяўчына), пакутаваў манiяй арганiзоўваць розныя гурткi.

— Начальства абманваў! — крычала дзяўчына.

На працягу года загадчык паспеў арганiзаваць гурток па вывучэннi Лермантава, шахматна-шашкавы, пiнг-понгавы i гурток коннiкаў. На лета пагражаў арганiзаваць гурток веславання на прэснай вадзе i гурток альпiнiстаў. I вось сёння ранiцай уваходзiць ён, загадчык…

— I вядзе пад руку нейкага абармота, — расказвала дзяўчына, — якi невядома адкуль узяўся, у клятчастых штанах, у пабiтым пенснэ… i морда, што глядзець немагчыма!

I адразу

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн