Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

ж, як расказала дзяўчына, усiм назваў яго як выдатнага спецыялiста арганiзоўваць харавыя гурткi.

Твары будучых альпiнiстаў пазмрачнелi, але загадчык адразу заклiкаў усiх не журыцца, а спецыялiст пажартаваў, i пасмяшыў, i пакляўся, што спевы часу забяруць зусiм мала, а карысцi ад гэтага будзе цэлы воз.

Ну, вядома, як расказвала дзяўчына, першыя выскачылi Фанаў i Касарчук, сама першыя ў фiлiяле падхалiмы, аб’явiлi, што запiсваюцца. Тут i астатнiя служачыя пераканалiся, што спеваў не пазбегнуць, давялося запiсвацца ў гурток i iм. Спяваць вырашылi ў абедзенны час, бо астатнi займалi Лермантаў i шашкi. Загадчык, каб паказаць прыклад, аб’явiў, што ў яго тэнар, а далей усё пачалося як у страшным сне. Клятчасты спецыялiст-хармайстар закрычаў:

— До-мi-соль-до! — вывалак сама сарамлiвых з-за шафаў, дзе яны спрабавалi ўратавацца ад спеваў, Касарчуку сказаў, што ў яго выключны слых, пачаў жалiцца, скуголiць, прасiць, каб не крыўдзiлi старога рэгента-певуна, стукаў камертонам па пальцах, папрасiў заспяваць «Славное море».

Грымнулi. I выдатна грымнулi. Клятчасты сапраўды быў майстар свае справы. Скончылi першы слупок. Тут рэгент папрасiў прабачэння, сказаў, што яму трэба на хвiлiнку — i… знiк. Думалi, што i сапраўды ён праз хвiлiнку вернецца назад. Але i праз дзесяць яго не было. Узрадавалiся фiлiяльцы — уцёк.

I раптам мiжволi заспявалi другi слупок, усiх павёў за сабой Касарчук, у якога, можа, i не было абсалютнага слыху, але быў даволi прыемны тэнар. Праспявалi. Рэгента няма! Пайшлi кожны на сваё месца, але не ўспелi сесцi, як зноў мiжволi заспявалi. А спынiцца не атрымлiвалася. Памаўчаць хвiлiны са тры i зноў запяваюць. Памаўчаць — i зноў! Тут здагадалiся, што бяда. Загадчык замкнуўся ад сораму ў сваiм кабiнеце.

Расказ перапынiўся. Валяр’янка нiяк не дапамагала.

Праз чвэрць гадзiны ў двор у Ваганькаўскiм завулку пад’ехалi тры грузавiкi, у яго загрузiлi ўвесь штат фiлiяла разам з загадчыкам.

Як толькi машына гайданулася ў варотах i выехала ў завулак, служачыя, якiя стаялi ў кузаве i трымалiся за плечы адзiн у аднаго, разявiлi раты, i завулак напоўнiўся папулярнаю песняй. Другi грузавiк падхапiў, а за iм i трэцi. Гэтак i паехалi. Людзi на вулiцы толькi незнарок кiдалi вокам на машыны i не здзiўлялiся, думалi, што гэта экскурсiя едзе за горад. Ехалi i на самай справе за горад, але толькi не на экскурсiю, а ў клiнiку прафесара Стравiнскага.

Праз паўгадзiны зусiм звар’яцелы бухгалтар дабраўся да фiнглядацкага сектара ў спадзяваннi ўрэшце пазбавiцца грошай. Навучаны ўжо вопытам, ён спачатку асцярожна зазiрнуў у прадаўгаватую залу, дзе за матавым шклом i залатымi надпiсамi сядзелi служачыя. Нiякае трывогi цi непарадку бухгалтар тут не западозрыў. Было цiха, як i належыць у прыстойнай установе.

Васiль Сцяпанавiч усунуў галаву ў тое акенца, дзе было напiсана: «Прыём сум», — павiтаўся з нейкiм незнаёмым служачым i ветлiва папрасiў прыходны ордэр.

— А нашто вам? — спытаўся служачы праз акенца. Бухгалтар здзiвiўся.

— Хачу здаць грошы. Я з Вар’етэ.

— Хвiлiначку, — адказаў служачы i iмгненна зачынiў рашоткай дзiрку ў шкле.

«Дзiўна!» — падумаў бухгалтар. Здзiўленне яго было зусiм натуральнае. Упершыню ў яго жыццi адбывалася такое. Усiм вядома, як цяжка атрымаць грошы, тут абавязкова знойдуцца перашкоды. Але за трыццаць гадоў работы бухгалтарам не было нiводнага выпадку, каб хто-небудзь, прыватная альбо юрыдычная асоба, не спяшаўся ўзяць грошы.

Нарэшце рашотка адсунулася, i бухгалтар зноў нахiлiўся да акенца.

— А многа ў вас? — спытаўся служачы.

— Дваццаць адна тысяча семсот адзiнаццать рублёў.

— Ого! — чамусьцi iранiчна адказаў служачы i падаў бухгалтару зялёны квiток.

Бухгалтар хуценька запоўнiў добра вядомую форму i пачаў развязваць аборачку на пакеце. Калi ён распакаваў свой груз, у вачах у яго застракацела, ён нешта хваравiта прамармытаў.

Перад вачыма мiльгалi замежныя грошы. Тут былi пачкi канадскiх даляраў, ангельскiх фунтаў, галандскiх гульдэнаў, латвiйскiх латаў, эстонскiх крон…

— Вось ён, адзiн з гэтых штукароў з Вар’етэ, — пачуўся грозны голас над анямелым бухгалтарам. I адразу ж Васiля Сцяпанавiча арыштавалi.

Раздзел 18

НЯЎДАЧЛIВЫЯ НАВЕДВАЛЬНIКI

Якраз у той час, калi сумленны бухгалтар iмкнуў у таксаматоры, каб нарвацца на самапiшучы гарнiтур, з плацкартнага мяккага вагона No 9 кiеўскага цягнiка, якi прыбыў у Маскву, разам з iншымi выйшаў прыстойны грамадзянiн з маленькiм фiбравым чамаданчыкам у руцэ. Гэта быў не хто iншы, як сам дзядзька нябожчыка Берлiёза, Максiмiлiян Андрэевiч Паплаўскi, эканамiст-планавiк, якi жыў у Кiеве на былой Iнстытуцкай вулiцы. Прымусiла яго прыехаць у Маскву атрыманая пазаўчора тэлеграма настўпнага зместу: «Мяне толькi што зарэзаў трамвай на Патрыярхавых.

Пахаванне пятнiцу, тры гадзiны апоўднi. Прыязджай. Берлiёз».

Максiмiлiян Андрэевiч заслужана лiчыўся адным з разумнейшых людзей у Кiеве. Але i сама разумнага чалавека падобная тэлеграма паставiць у тупiк. Калi чалавек тэлеграфуе, што яго зарэзала, то зразумела, што зарэзала не на смерць. Але пры чым тады пахаванне? Цi ён у такiм стане, што прадбачыць смерць? Такое магчыма, але сама дзiўнае — дакладнасць. Адкуль ён ведае, што хаваць яго будуць у пятнiцу ў тры гадзiны? Дзiўная тэлеграма!

Аднак разумныя людзi таму i разумныя, што ўмеюць разабрацца ў сама складаных абставiнах. Зусiм проста. Адбылася памылка. Тэлеграму перадалi наблытаную. Слова «мяне» несумненна трапiла сюды з другой тэлеграмы, замест слова «Берлiёза», якое стала «Берлiёз» i трапiла ў канец тэлеграмы. З такою папраўкаю сэнс тэлеграмы робiцца зразумелым, але, вядома ж, трагiчным.

Калi зацiх выбух гора, якi спасцiг жонку Максiмiлiяна Андрэевiча, той неадкладна пачаў збiрацца ў Маскву.

Трэба сказаць пра адну таямнiцу Максiмiлiяна Андрэевiча. Што казаць, шкада было жончынага пляменнiка, якi загiнуў у самым росквiце. Але ён, як чалавек дзелавы, разумеў, што нiякае асаблiвае патрэбы прысутнiчаць яму на пахаваннi не было. I ўсё роўна Максiмiлiян Андрэевiч спяшаўся ў Маскву. Якая была прычына? Адна — кватэра. Кватэра ў Маскве? Гэта сур’ёзна. Невядома чаму, але Кiеў не падабаўся Максiмiлiяну Андрэевiчу, i думка пра пераезд у Маскву гэтак мучыла яго апошнi час, што ён нават пачаў спаць дрэнна. Яго не радавалi вясновыя разлiвы Дняпра, калi, затапляючы астравы на нiзкiм беразе, вада злiвалася з небакраем. Яго не радаваў цудоўны краявiд, якi адкрываўся ад падножжа помнiка князю Ўладзiмiру. Яго не цешылi сонечныя водсветы, якiя пералiвалiся па цагляных сцяжынках Уладзiмiрскае горкi. Нiчога гэтага яму не трэба было, ён хацеў аднаго толькi — пераехаць у Маскву.

Аб’явы ў газетах пра абмен кватэры на Iнстытуцкай вулiцы ў Кiеве на меншую плошчу ў Маскве не давалi нiякага вынiку. Ахвотнiкаў не знаходзiлася, а калi зрэдку i знаходзiлiся, то iхнiя прапановы былi нячыстыя.

Тэлеграма ўразiла Максiмiлiяна Андрэевiча. Гэта быў той момант, якi пратрацiць грэх. Сапраўдныя дзелавыя людзi ведаюць, што гэтакiя моманты не паўтараюцца.

Адным словам, не зважаючы на цяжкасцi, трэба было забраць у спадчыну кватэру пляменнiка на Садовай. Гэта было складана, вельмi складана, але перашкоды трэба абавязкова пераадолець. Вопытны Максiмiлiян Андрэевiч ведаў, што на гэтым шляху першы i сама неабходны крок — прапiска, чаго б яна нi каштавала, няхай нават часовая, у трох пляменнiкавых пакоях.

У пятнiцу ўдзень Максiмiлiян Андрэевiч адчынiў дзверы пакоя, у якiм мясцiлася домакiраўнiцтва дома 302-бiс на Садовай вулiцы ў Маскве.

У вузенькiм пакойчыку, дзе на сцяне вiсеў старэнькi плакат, на якiм на некалькiх малюнках былi паказаны спосабы ажыўлення тапельцаў, за драўляным сталом у адзiноце сядзеў чалавек сярэдняга ўзросту, непаголены, з устрывожанымi вачыма.

— Цi магу я бачыць старшыню праўлення? — ветлiва пацiкавiўся эканамiст-планавiк, зняў капялюш i паставiў свой чамаданчык на пустое крэсла.

Гэтае, на першы погляд простае пытанне чамусьцi збянтэжыла чалавека за сталом гэтак, што ён з твару змянiўся. Ён трывожна, скоса паглядзеў, прамармытаў, што старшынi няма.

— Ён дома? — спытаўся Паплаўскi. — У мяне неадкладнае пытанне.

Чалавек за сталом зноў нешта прамармытаў. Але i з гэтага можна было здагадацца, што старшынi i дома няма.

— А калi ён будзе?

Чалавек нiчога не адказаў i з нейкаю тугою паглядзеў у акно.

«Ага!» — сказаў сам сабе разумны Паплаўскi i папытаўся, дзе сакратар.

Дзiўны чалавек за сталом аж пачырванеў ад натугi i зноў прамармытаў, што сакратара таксама няма… невядома, калi ён прыйдзе… i што сакратар захварэў…

«Ага, — сказаў сам сабе Паплаўскi, — але ж хто-небудзь ёсць у праўленнi?»

— Я, — слабым голасам абазваўся чалавек.

— Цi ведаеце, — пераканаўча загаварыў Паплаўскi, — я адзiны спадчыннiк нябожчыка Берлiёза, майго сваяка, якi загiнуў, як вам вядома, на Патрыярхавых, i я абавязаны, адпаведна закону, забраць спадчыну — нашу кватэру нумар пяцьдзесят…

— Не ў курсе справы я, таварыш, — нудна перапынiў чалавек.

— Выбачайце, — зычным голасам сказаў Паплаўскi, — вы сябра праўлення i абавязаны…

I вось тут у пакой увайшоў нейкi грамадзянiн. Той, за сталом, як угледзеў яго, спалатнеў.

— Вы сябра праўлення Пятнажка? — спытаўся ў чалавека за сталом наведвальнiк.

— Я, — ледзь чутна адказаў той.

Чалавек нешта пашаптаў Пятнажку, i той, зусiм засмучаны, устаў з крэсла, i праз некалькi секунд Паплаўскi застаўся сядзець адзiн у пустым пакойчыку праўлення.

«Э-э, якая прыгода! I трэба ж было, каб iх усiх адразу…» — з прыкрасцю думаў Паплаўскi, напрасткi праз двор спяшаючыся ў кватэру No 50.

Дзверы адразу ж, як толькi пазванiў эканамiст-планавiк, адамкнулi, i Максiмiлiян Андрэевiч увайшоў у прыцемнены пярэднi пакой. Яго здзiвiла тая акалiчнасць, што было незразумела, хто яму адамкнуў: у пярэднiм пакоi нiкога не было, акрамя велiзарнага чорнага ката, якi сядзеў на крэсле.

Максiмiлiян Андрэевiч пакашляў, патупаў нагамi, i тады дзверы адчынiлiся i ў пярэднi пакой выйшаў Кароўеў. Максiмiлiян Андрэевiч пакланiўся яму ветлiва, але з годнасцю i сказаў:

— Маё прозвiшча Паплаўскi. Я дзядзька…

Не паспеў ён дагаварыць, як Кароўеў выхапiў з кiшэнi брудную хусцiнку, уткнуў у яе нос i заплакаў.

— …нябожчыка Берлiёза…

— А як жа, а як жа, — перапынiў Кароўеў, адняў хусцiнку ад твару. — Я адразу здагадаўся, як толькi зiрнуў на вас, што гэта вы! — I затросся ад плачу, пачаў выкрыкваць:- Гора якое, га? Што ж гэта творыцца? Га?

Трамвай задушыў? — шэптам спытаўся Паплаўскi.

— На месцы, — крыкнуў Кароўеў, i слёзы пацяклi ў яго з-пад пенснэ ручаямi, — насмерць! Я быў сведка. Паверце — раз! Галава — прэч! Правая нага — хрась, папалам! Левая — хрась, папалам! Вось да чаго гэтыя трамваi даводзяць! — I ўжо, мабыць, не могучы сябе болей стрымлiваць, Кароўеў клюнуў носам у сцяну побач з люстрам i пачаў уздрыгваць ад плачу.

Берлiёзаў дзядзька быў шчыра ўражаны паводзiнамi незнаёмца. «Вось, а кажуць, што не бывае ў наш век спагадлiвых людзей!» — падумаў ён i адчуў, што ў самога яго пачынаюць свярбець вочы. Аднак у той самы час непрыемная хмарка наплыла на яго душу, як вужык, мiльгнула думка пра тое, а цi не прапiсаўся ўжо гэты добры чалавек у кватэры нябожчыка, бо

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн