Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

чалавек, якi гаворыць, што яму патрэбен месiр.

— А няхай заходзiць, — пачуўся з кабiнета голас Кароўева.

— Заходзьце ў гасцёўню, — сказала дзявуля звычайна, быццам была адзета па-чалавечы, прачынiла дзверы ў гасцёўню, а сама выйшла з пярэдняга пакоя.

Увайшоўшы туды, куды яго запрасiлi, буфетчык забыўся, дзеля чаго ён сюды прыйшоў, гэтак уразiла яго ўбачанае. Праз каляровыя шкельцы ў вялiкiх вокнах (фантазii ювелiршы, якая знiкла бясследна) наплывала незвычайнае, падобнае на царкоўнае, святло. У старадаўнiм вялiзным камiне, хоць быў гарачы вясновы дзень, палалi дровы. А ў пакоi не было нi кроплi гарачынi, наадварот нават, чалавека ахоплiвала нейкая падвальная вiльготнасць. Перад камiнам на тыгравай шкуры сядзеў i дабрадушна прыплюшчваўся на агонь чорны кацiла. Быў стол, на якi набожны буфетчык зiрнуў i аж скалануўся — стол засланы царкоўнаю парчою. На парчовым настольнiку стаяла мноства бутэлек — пузатых, зацвiлых i запыленых. Мiж бутэлькамi паблiсквала блюда, i было вiдаць, што блюда гэтае з чыстага золата. Ля камiна маленькi рыжанькi на доўгай сталёвай шпазе пёк на агнi кавалкi мяса, сок капаў на агонь, i дым вывiваўся ў комiн. Пахла не толькi смажаным, але яшчэ i нейкiм моцным адэкалонам i ладанам, ад чаго ў буфетчыка, якi ўжо ведаў пра гiбель Берлiёза i пра месца яго пражывання, мiльганула думка, цi не служылi, чаго добрага, царкоўную панiхiду, i ад думкi гэтае ён адмахнуўся адразу ж, як ад недарэчнае.

Ашаломлены буфетчык нечакана пачуў цяжкi бас:

— Ну, што вам трэба ад мяне?

Тут буфетчык i заўважыў у цянi таго, хто быў яму патрэбен.

Чорны маг развалiўся на нейкай вялiзнай канапе з раскiданымi на ёй падушкамi. Буфетчыку здалося, што на артысце была адна толькi чорная бялiзна i чорныя вастраносыя туфлi.

— Я, — горка сказаў буфетчык, — з’яўляюся загадчыкам буфета ў Вар’етэ…

Артыст працягнуў руку, на пальцах якой ззялi каштоўныя камянi, быццам затыкаў буфетчыку рот, i загаварыў палымяна:

— Не, не, не! Нi слова болей! Нiзашто i нiколi! У рот нiчога болей не вазьму ў вашым буфеце! Я, шаноўны, праходзiў учора паўз вашу стойку i да гэтага часу не магу забыць нi пра асятрыну, нi пра брынзу. Залаты мой! Брынза не бывае зялёнага колеру, гэта нехта абмануў вас. Яна павiнна быць белая. Ага, а гарбата? Ды гэта ж памыi! Я сваiмi вачыма бачыў, як нейкая неахайная дзявуля падлiвала з вядра ў ваш вялiзарны самавар негатаваную ваду, а гарбату працягвалi прадаваць. Не, дарагi мой, гэтак нельга!

— Я перапрашаю, — загаварыў ашаломлены гэтым нечаканым нападам Андрэй Фокавiч, — я не з-за гэтага, i асятрына тут нi пры чым.

— Як гэта — нi пры чым, калi яна сапсаваная!

— Асятрыну прывезлi другое свежасцi, — паведамiў буфетчык.

— Галубок, глупства кажаш!

— Што — глупства?

— Другая свежасць — вось што глупства! Свежасць бывае толькi адна першая, яна i апошняя. А калi асятрына другое свежасцi, то гэта абазначае, што яна прытухлая!

— Я перапрашаю… — пачаў iзноў буфетчык, не ведаючы, як адчапiцца ад артыста.

— Прабачце, не магу, — цвёрда сказаў той.

— Я не з-за гэтага прыйшоў! — зусiм засмучана прамовiў буфетчык.

— Не з-за гэтага? — здзiвiўся чужаземны маг. — А з-за чаго ж яшчэ вы можаце прыйсцi да мяне? Калi памяць служыць мне, то з такiх людзей я знаёмы быў усяго з адной маркiтанкаю, але ж гэта даўно, калi вас i на свеце не было. Усё роўна я рады. Азазела! Табурэтку пану загадчыку буфета.

Той, што смажыў мяса, павярнуўся, жахнуў буфетчыка сваiмi iкламi i спрытна падаў яму адну з цёмных дубовых табурэтак. Iншае мэблi ў пакоi не было.

Буфетчык прамовiў:

— Вялiкi дзякуй, — i сеў на табурэтку. Задняя яе ножка адразу з трэскам адламалася, буфетчык балюча ўдарыўся задам аб падлогу i вохнуў. Калi падаў, зачапiў нагою другую табурэтку, якая стаяла перад iм, i вылiў сабе на штаны поўную чашу чырвонага вiна.

Артыст усклiкнуў:

— Вой! Цi не скалечылiся?

Азазела памог буфетчыку ўстаць, падаў другую табурэтку. Гаротным голасам буфетчык адмовiўся ад прапановы гаспадароў зняць штаны i высушыць iх перад камiнам на агнi, адчуваючы сябе няёмка ў прамоклым да бялiзны адзеннi, з аглядкаю прысеў на другую табурэтку.

— Я люблю сядзець на нiзкiм, — сказаў артыст, — з нiзкага лягчэй падаць. Ага, дык мы спынiлiся на асятрыне! Галубок мой! Свежасць, свежасць i свежасць, вось што павiнна быць дэвiзам у кожнага буфетчыка. Дык вось, цi не паспытаеце…

Адразу ў барвовым святле ад камiна блiснула перад буфетчыкам шпага, i Азазела паклаў на залатую талерку кавалак мяса, палiў яго лiмонным сокам i падаў буфетчыку залаты двухзубы вiдэлец.

— Я шчыра…

— Ды не, паспытайце, паспытайце!

Буфетчык дзеля ветлiвасцi паклаў кавалачак у рот i адразу зразумеў, што жуе нешта сапраўды вельмi свежае i, галоўнае, надзвычай смачнае. Пасля таго як пражаваў духмянае сакаўное мяса, буфетчык ледзь не ўдавiўся i ледзь не ўпаў другi раз. З суседняга пакоя ўляцела вялiкая цёмная птушка i лёгенька абмахнула крылом буфетчыкаву лысiну. Птушка, якая села на камiнную палiцу, была сава. «Божачка ты мой! — падумаў нервовы, як i ўсе буфетчыкi, Андрэй Фокавiч, — вось кватэрка!»

— Чашу вiна? Белага? Чырвонага? Вiно з якое краiны вы любiце ў гэтую пару дня?

— Шчыра… я не п’ю…

— Дарэмна! Тады згуляем партыю ў косцi? Цi вы любiце нейкiя iншыя гульнi? У дамiно, у карты?

— Не гуляю, — стомлена адазваўся буфетчык.

— Зусiм дрэнна, — зрабiў вывад гаспадар, — што ж, як хочаце, нешта нядобрае ёсць у мужчынах, якiя пазбягаюць вiна, гульнi, прыгожых жанчын, бяседы за сталом. Такiя людзi альбо цяжка хворыя, альбо ненавiдзяць усiх вакол. Праўда, здараюцца выключэннi. Сярод людзей, якiя садзiлiся са мной за гасцiнны стол, траплялiся часам надзвычайныя нягоднiкi! Такiм чынам, я слухаю вас!

— Учора вы мелi ласку рабiць фокусы…

— Я? — здзiўлена ўсклiкнуў маг. — Злiтуйцеся. Гэта мне нiяк нельга!

— Вiнаваты, — сказаў ашаломлены буфетчык, — але ж сеанс чорнае магii…

— А, ну так, ну так, дарагi мой! Я прызнаюся вам: зусiм я не артыст, а проста захацелася мне ўбачыць масквiчоў агулам, а зручней за ўсё зрабiць гэта было ў тэатры. Ну вось мая свiта, — ён кiўнуў на ката, — i наладзiла гэты сеанс, а я толькi сядзеў i глядзеў на масквiчоў. Ну што гэта на вас твару не стала? Скажыце мне, што ў сувязi з гэтым сеансам прывяло вас да мяне?

— Бачыце, акрамя ўсяго, паперкi зляталi са столi, — буфетчык прыцiшыў голас i сканфужана азiрнуўся, — ну, iх i пахапалi. I вось заходзiць да мяне ў буфет малады чалавек, падае чырвонец, а я рэшты яму восем з паловай… Потым другi.

— Таксама малады чалавек?

— Не, пажылы. Трэцi, чацвёрты. А я ўсё рэшту даю. А сёння пачаў правяраць касу, глянуў, а там замест грошай нарэзаная папера. На сто дзевяць рублёў пакараны буфет.

— Ай-яй-яй! — усклiкнуў артыст. — Ды няўжо яны думалi, што гэта сапраўдныя грошы? Не магу нават i падумаць, што зрабiлi яны гэта свядома.

Буфетчык неяк крыва i кiсла азiрнуўся, але нiчога не сказаў.

— Няўжо махляры? — трывожна спытаўся ў госця маг. — Няўжо сярод масквiчоў ёсць махляры?

У адказ буфетчык гэтак горка ўсмiхнуўся, што развеялiся ўсякiя сумненнi: ёсць сярод масквiчоў махляры.

— Як брыдка! — абурыўся Воланд. — Вы чалавек бедны… Вы ж — бедны чалавек?

Буфетчык гэтак уцягнуў галаву ў плечы, што стала вiдаць: ён чалавек бедны.

Пытанне было спачувальнае, але ўсё роўна нельга сказаць, што далiкатнае. Буфетчык замуляўся.

— Дзвесце сорак дзевяць тысяч рублёў у пяцi ашчадных касах, — адазваўся з суседняга пакоя трэснуты галасок, — i дома пад падлогаю дзвесце залатых дзесятак.

Буфетчык ажно прыкiпеў да свае табурэткi.

— Вядома, гэта не грошы, — паблажлiва сказаў Воланд свайму госцю, — хаця, мiж iншым, i яны, уласна, вам не патрэбны. Вы калi памраце?

На гэты ўжо раз буфетчык абурыўся.

— Ну, гэта нiкому не вядома i нiкога не датычыць, — адказаў ён.

— Ага, невядома, — пачуўся ўсё той самы працiўны галасок з суседняга кабiнета, — падумаць толькi, бiном Ньютона! Памрэ праз дзевяць месяцаў, у лютым наступнага года, ад рака печанi ў клiнiцы Першага МДУ, у чацвёртай палаце.

Буфетчык пажаўцеў з твару.

— Дзевяць месяцаў, — задуменна лiчыў Воланд, — дзвесце сорак дзевяць тысяч… Атрымлiваецца па дваццаць сем тысяч на адзiн месяц? Малавата, але калi сцiпла жыць, хопiць. Ды яшчэ гэтыя дзесяткi.

— Дзесяткi збыць не ўдасца, — увязаўся ўсё той самы голас зноў, i ад яго ў буфетчыка ледзянела сэрца, — пасля смерцi Андрэя Фокавiча дом неўзабаве знясуць i дзесяткi будуць адпраўлены ў Дзяржбанк.

— Такiм чынам, я це раiў бы вам класцiся ў бальнiцу, — працягваў артыст, якi сэнс памiраць у палаце пад стогны i хрыпы безнадзейна хворых. Цi не лепей наладзiць пiр на гэтыя дваццаць сем тысяч, выпiць атруту i перасялiцца на той свет пад музыку струн, у акружэннi захмялелых прыгажунь i адчайных сяброў?

Буфетчык сядзеў нерухомы i вельмi пастарэлы. Цёмныя кругi з’явiлiся вакол вачэй, шчокi абвiслi i нiжняя скiвiца адвiсла.

— Хаця мы тут захапiлiся марамi, — усклiкнуў гаспадар, — пара за работу. Пакажыце вашы нарэзаныя паперкi.

Буфетчык усхвалявана дастаў з кiшэнi пакунак, разгарнуў яго i аслупянеў. У газетным абрыўку ляжалi чырвонцы.

— Мiлы мой, вы i сапраўды хворы, — сказаў Воланд i пацiснуў плячыма.

Буфетчык ашалела заўсмiхаўся, устаў з табурэткi.

— А, — заiкаючыся, прамовiў ён, — а калi яны зноў…

— Гм… — задумаўся артыст, — ну тады прыходзьце да нас яшчэ. Калi ласка! Рады быў пазнаёмiцца.

Адразу ж выскачыў з кабiнета Кароўеў, ухапiў буфетчыка за руку, пачаў трэсцi яе i прасiць Андрэя Фокавiча ўсiм, усiм перадаваць прывiтаннi. Буфетчык нiчога ўжо не цямiў i рушыў з пакоя.

— Гела, правядзi! — крычаў Кароўеў.

Зноў гэтая рыжая i голая ў пярэднiм пакоi! Буфетчык працiснуўся ў дзверы, пiскнуў «да пабачэння» i, як п’яны, пайшоў унiз па лесвiцы. Потым ён спынiўся, сеў на прыступку, дастаў пакет, праверыў — чырвонцы былi на месцы.

Якраз з кватэры, якая выходзiла на пляцоўку, паказалася жанчына з зялёнаю сумкаю. Угледзела чалавека, якi сядзеў на прыступцы i тупа глядзеў на чырвонцы, усмiхнулася i сказала задумёна:

— Што ў нас за дом! З самай ранiцы п’яныя. Зноў шкло выбiлi на лесвiцы, прыгледзелася ўважлiва да буфетчыка i дадала: — Во, ды ў вас, грамадзянiн, грошай як трэсак. Даў бы мне крыху! Га?

— Адчапiся ад мяне, богам прашу, — спалохаўся буфетчык i хуценька схаваў грошы. Жанчына засмяялася:

— Ну цябе к чорту, скнара! Пажартавала я, — i пайшла ўнiз.

Буфетчык паволi ўстаў, падняў руку, каб паправiць

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн