Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

жыццё на жыццё Маргарыты Мiкалаеўны. Бяздзетная трыццацiгадовая Маргарыта была жонкаю даволi вялiкага спецыялiста, якi нават зрабiў адкрыццё дзяржаўнае значнасцi. Муж яе быў малады, прыгожы, добры, чэсны i горача любiў сваю жонку. Маргарыта Мiкалаеўна, удваiх са сваiм мужам, займала ўвесь верх цудоўнага асабняка ў садзе ў адным з завулкаў на Арбаце. Цудоўная мясцiна! Кожны можа ў гэтым пераканацца, калi паглядзiць на гэты сад. Няхай спытаецца ў мяне, я скажу яму адрас, пакажу дарогу — асабняк цэлы яшчэ дасюль.

У Маргарыты Мiкалаеўны хапала грошай. Маргарыта Мiкалаеўна магла купiць усё, што ёй падабалася. Сярод знаёмых яе мужа траплялiся цiкавыя людзi. Маргарыта Мiкалаеўна нiколi не запальвала прымус. Маргарыта Мiкалаеўна нiколi не ведала, як гэта жыць у камунальнай кватэры. Адным словам… яна была шчаслiвая? Нi хвiлiны! З таго часу, як яна дзевятнаццацiгадовай выйшла замуж i трапiла ў асабняк, яна не зведала шчасця. Божа лiтасцiвы! Чаго яшчэ не хапала гэтай жанчыне?! Што патрэбна было ёй, у вачах у якое заўсёды гарэў нейкi незразумелы агеньчык, што патрэбна было ёй, гэтай вядзьмарцы, якая ўпрыгожыла ў тую вясну сябе мiмозаю? Не ведаю. Мне невядома. Мабыць, яна гаварыла шчыра, ёй патрэбен быў ён, майстар, а не гэты асабняк, не асобны сад i не грошы. Яна кахала яго, яна гаварыла праўду. Нават у мяне, чэснага расказчыка, але чалавека старонняга, сэрца балела з-за таго, што перажыла Маргарыта, калi прыйшла на наступны дзень у жытло майстра, на шчасце, не паспеўшы пагаварыць з мужам, якi ўпору не вярнуўся дадому, i даведалася, што майстра ўжо няма.

Яна зрабiла ўсё, каб даведацца хоць што-небудзь пра яго, i, вядома, нiчагусенькi не даведалася. Тады яна вярнулася ў асабняк i пачала жыць на ранейшым месцы.

— Але, але, але, гэта сама вялiкая памылка! — гаварыла Маргарыта зiмою перад печкаю, гледзячы на агонь. — Чаму я тады ноччу пайшла ад яго? Навошта? Гэта вар’яцтва! Я назаўтра вярнулася, чэсна, як i абяцала, але было ўжо позна. Так, я вярнулася, як i няшчасны Левiй Мацей, залiшне позна!

Словы гэтыя, вядома, былi бязглуздыя, таму што на самай справе: што змянiлася б, калi б яна ў тую ноч засталася ў майстра? Хiба яна выратавала б яго? Смешна! — усклiкнулi б мы, але мы гэтага не зробiм з-за жанчыны, якая даведзена да адчаю.

Гэтак пакутавала Маргарыта Мiкалаеўна ўсю зiму i дажыла да вясны. У той самы дзень, калi адбывалася розная недарэчная калатнеча, выклiканая з’яўленнем чорнага мага ў Маскве, у пятнiцу, калi быў прагнаны назад у Кiеў дзядзька Берлiёза, калi арыштавалi бухгалтара i адбылося яшчэ мноства недарэчных i незразумелых падзей, Маргарыта прачнулася амаль апоўднi ў сваёй спальнi.

Маргарыта не заплакала пасля сну, як гэта часта было, таму што прачнулася з прадчуваннем, што сёння, нарэшце, нешта здарыцца. Гэтае прадчуванне цешыла i сагравала душу, i яна баялася, каб яно не пакiнула яе.

— Я веру, — шаптала Маргарыта ўрачыста, — я веру! Нешта здарыцца! Не можа не здарыцца, бо за што тады, на самай справе, мне пакутаваць усё жыццё! Прызнаюся, што я хлусiла i жыла двайным жыццём, якога людзi не ведалi, але ўсё ж нельга за гэта караць гэтак бязлiтасна. Нешта абавязкова здарыцца, таму што не бывае так, каб што-небудзь працягвалася вечна. Акрамя таго, сон мой быў правiдчы, за гэта магу паручыцца.

Гэтак шаптала Маргарыта Мiкалаеўна, глядзела на пунсовыя шторы, якiя напаўнялiся сонцам, трывожна адзявалася, расчэсвале. перад трайным люстрам кароткiя завiтыя валасы.

Сон, якi саснiўся Маргарыце Мiкалаеўне гэтай ноччу, сапраўды быў незвычайны. Справа ў тым, што на працягу ўсiх сваiх зiмовых пакут яна нiколi не бачыла ў сне майстра. Ноччу ён пакiдаў яе, i пакутавала яна толькi ўдзень. А тут саснiўся.

Саснiлася невядомая Маргарыце мясцовасць — безнадзейная, панылая, пад пахмурым небам ранняе вясны. Прыснiлася касмыкаватае плывучае шэранькае неба, а пад iм маўклiвая чарада гракоў. Нейкi каструбаваты масток. Пад iм каламутная вясновая рэчачка, невясёлыя, бедныя, голыя дрэвы, адзiнокая асiна, а далей, памiж дрэў, за нейкiм агародам, — драўляная будынiнка, цi то асобная куханька, цi лазня, цi бог ведае што. Нежывое ўсё нейкае i гэтакае панылае, што хочацца павесiцца на той асiне пры мосцiку. Нi подыху ветрыку, нi руху аблачынак i нiводнае жывое душы. Во пякельная мясцiна для жывога чалавека!

I вось, уяўляеце, адчыняюцца дзверы гэтага драўлянага будыначка, i з’яўляецца ён. Усё даволi далёка, але вiдаць добра. Абарваны, але не разгледзiш, у што адзеты. Валасы ўскудлачаныя, няголены. Вочы хворыя, устрывожаныя. Махае ён рукой, клiча. Маргарыта пабегла, пабегла па купiнах да яго, захлёбваючыся ў мёртвым паветры, i ў гэты час прачнулася.

«Гэты сон можа абазначаць толькi адно з двух, — разважала сама з сабою Маргарыта Мiкалаеўна, — калi ён мёртвы i паклiкаў мяне, то i я хутка памру. Гэта вельмi добра, таму што прыйдзе тады канец i пакутам. Калi ён жывы, то сон можа абазначаць, што ён нагадвае пра сябе! Ён хоча сказаць, што хутка мы спаткаемся. Так, мы спаткаемся вельмi хутка».

Уся ўзбуджаная, Маргарыта адзелася i пачала пераконваць сябе, што на самай справе ўсё атрымлiваецца даволi ўдала, а гэтакiя моманты трэба ўмець лавiць i выкарыстоўваць iх. Муж паехаў у камандзiроўку на цэлыя тры днi. На працягу трох сутак яна вольная, нiхто не перашкодзiць ёй думаць пра што захочацца, марыць пра тое, што ёй падабаецца. Усе пяць пакояў на верхнiм паверсе ў асабняку, уся гэтая кватэра, якой у Маскве пазайздросцiлi б дзесяткi тысяч людзей, у поўным яе распараджэннi.

Аднак вольная на цэлыя тры днi, з усяе гэтае раскошнае кватэры Маргарыта выбрала не сама лепшае месца. Выпiла гарбаты i пайшла ў цёмны, без вокнаў, пакойчык, дзе захоўвалiся чамаданы i розная старызна ў дзвюх вялiзных шафах. Яна прысела, адчынiла нiжнюю шуфляду першай i з-пад шаўковых абрэзкаў дастала тую адзiную каштоўнасць, што была ў яе ў жыццi. У Маргарыцiных руках апынуўся стары альбом з карычневае скуры, у якiм была фотакартка майстра, ашчадная кнiжка з дзесяцiтысячным укладам на яе iмя, засохлыя памiж аркушамi папяроснае паперы ружовыя пялёсткi i частка сшытка ў поўны аркуш з друкаваным на машынцы тэкстам i абгарэлым нiжнiм краем.

Маргарыта Мiкалаеўна вярнулася з усiм гэтым багаццем у сваю спальню, паставiла на трумо фотаздымак i прасядзела амаль гадзiну, трымаючы на каленях пакалечаны агнём сшытак, перагортвала i перачытвала тое, у чым пасля спальвання не было нi пачатку нi канца: «…цемра, якая насунулася з Мiжземнага мора, накрыла ненавiсны пракуратару горад. Знiклi вiсячыя масты, якiя злучалi храм са страшнаю Антонiевай вежаю, абрынулася з неба прорва i залiла крылатых багоў над гiпадромам, Хасманейскi палац з байнiцамi, базары, караван-сараi, завулкi, сажалкi… Знiк Ершалаiм — вялiкi горад, быццам i не iснаваў на свеце…»

Маргарыце хацелася чытаць далей, але далей нiчога не было, акрамя няроўна абгарэлага вугальнага карунку.

Маргарыта Мiкалаеўна выцерла слёзы, паклала сшытак, абаперлася на падлюстравы столiк i доўга сядзела, не адводзячы вачэй ад фотаздымка, адлюстроўвалася ў люстры. Потым слёзы высахлi. Маргарыта акуратна склала свае пажыткi, i праз некалькi хвiлiн яны былi схаваны пад шаўковымi анучкамi; са звонам у цёмным пакоi замкнуўся замок.

Маргарыта Мiкалаеўна ў пярэднiм пакоi апранула палiто, каб пайсцi на прагулку. Прыгажуня Наташа, яе хатняя работнiца, спыталася, што прыгатаваць на другое, пачула ў адказ, што гэта не мае значэння, каб сумна не было, пачала размову з гаспадыняй i пачала расказваць бог ведае пра што, быццам бы ўчора ў тэатры фокуснiк гэтакiя фокусы паказваў, што ўсе толькi ахнулi, усiм выдавалi па два флаконы замежных духоў i панчохi бясплатна, а потым, пасля таго як сеанс скончыўся i публiка выйшла на вулiцу, усе аказалiся голыя! Маргарыта Мiкалаеўна ажно ўпала на крэсла ад смеху перад люстрам у пярэднiм пакоi.

— Наташа, ну як вам не сорамна, — гаварыла Маргарыта Мiкалаеўна, — вы адукаваная, разумная дзяўчына; у чэргах хлусяць немаведама што, а вы паўтараеце!

Наташа зачырванелася i горача запярэчыла, што нiчога не хлусiць i што яна сёння ў гастраноме на Арбаце бачыла адну грамадзянку, якая прыйшла ў гастраном у туфлях, а як пачала разлiчвацца, туфлi знiклi з ног, i яна засталася ў адных панчохах! Вочы вытрашчаныя! На пятцы дзiрка. А туфлi тыя зачараваныя, з таго самага сеанса.

— Гэтак i пайшла?

— Гэтак i пайшла! — усклiквала Наташа i ўсё болей чырванела з-за таго, што ёй не вераць. — Ды ўчора, Маргарыта Мiкалаеўна, мiлiцыя чалавек сто забрала ноччу. Грамадзяне з гэтага сеанса беглi па Цвярской у адных панталонах.

— Ну, вядома, гэта Дар’iны расказы, — гаварыла Маргарыта Мiкалаеўна, — я даўно прыкмячала, што яна вялiкая хлусiха.

Смешная размова закончылася прыемным сюрпрызам для Наташы. Маргарыта Мiкалаеўна схадзiла ў спальню i вярнулася адтуль з парай панчохаў i флаконам адэкалону. Яна сказала Наташы, што таксама хоча паказаць фокус, падарыла ёй панчохi i адэкалон i сказала, што просiць яе толькi пра адно — не хадзiць у адных панчохах па Цвярской i не слухаць Дар’ю. Гаспадыня i домработнiца пацалавалiся i развiталiся.

Маргарыта Мiкалаеўна ехала па Арбаце, адкiнуўшыся да мяккае зручнае спiнкi ў тралейбусе, i то думала пра сваё, то прыслухоўвалася да таго, пра што шапталiся двое грамадзян наперадзе.

Тыя зрэдку насцярожана азiралiся, цi не чуе хто, шапталiся пра нейкае глупства. Мясiсты здаравяк з мiтуслiвымi свiнымi вочкамi, якi сядзеў ля акна, цiха гаварыў маленькаму свайму суседу пра тое, што давялося накрыць труну чорным пакрывалам…

— Ды быць не можа, — уражана шаптаў маленькi, — гэта нешта нечуванае… А што зрабiў Жалдыбiн?

Сярод роўнага тралейбуснага гуду чулiся словы ад акна:

— Крымiнальны вышук… скандал… ну, адным словам, мiстыка!

З гэтых кавалкаў Маргарыта Мiкалаеўна склала нешта болей-меней лагiчнае. Грамадзяне шапталiся, што ў нейкага нябожчыка, а ў каго — яны не называлi, сёння ранiцай з труны ўкралi галаву! Вось таму Жалдыбiн гэтак i хвалюецца цяпер. Абодва гэтыя, што шэпчуцца пра нябожчыка, таксама маюць нейкае дачыненне да абакрадзенага.

— Цi ўспеем па кветкi заехаць? — турбаваўся маленькi. — Крэмацыя, гаворыш, у дзве гадзiны?

Нарэшце Маргарыце Мiкалаеўне надакучыла слухаць гэтую таямнiчую балбатню пра ўкрадзеную з труны галаву, яна ўзрадавалася, што трэба выходзiць.

Праз некалькi хвiлiн Маргарыта Мiкалаеўна ўжо сядзела пад Крамлёўскаю сцяною на адной з лавачак гэтак, каб быў бачны манеж.

Маргарыта прыплюшчвалася ад яркага сонца, успамiнала свой сённяшнi сон, успамiнала, як роўна год назад, дзень у дзень i ў адну i тую гадзiну, на гэтай самай лаўцы яна сядзела побач з iм. I якраз гэтак чорная сумачка ляжала побач з ёй на лаўцы. Яго не было сёння побач, але ў думках Маргарыта Мiкалаеўна размаўляла з

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн