Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

дома была неразбярыха. Па асфальтавых ходнiках, усланых бiтым шклом, бегалi i нешта крычалi людзi. Мiж iмi ўжо былi мiлiцыянеры. Раптоўна ўдарыў звон, i з Арбата ў завулак уехала чырвоная пажарная машына з лесвiцай…

Але гэта ўжо было не цiкава Маргарыце. Яна прыцэлiлася, каб не зачапiцца за якi-небудзь дрот, мацней асядлала швабру i iмгненна апынулася вышэй за няшчасны дом. Завулак пад ёй пахiлiўся i правалiўся ўнiз. Замест яго пад нагамi ў Маргарыты ўзнiкла скопiшча дахаў, перарэзанае зiхоткiмi сцяжынкамi. Усё гэта нечакана паехала ўбок, а ланцужкi агнёў размазалiся i злiлiся.

Маргарыта зрабiла яшчэ адзiн рывок, i тады ўсё збоiшча дахаў правалiлася скрозь зямлю, а замест яго з’явiлася ўнiзе цэлае возера мiгатлiвых электрычных агеньчыкаў, i гэтае возера раптам паўстала вертыкальна, а потым з’явiлася над галавой у Маргарыты, а пад нагамi блiснула поўня. Маргарыта зразумела, што перакулiлася, вярнулася ў нармальнае становiшча, азiрнулася, але i возера ўжо не было, яно засталося там, ззаду, засталося толькi ружовае зарыва над небакраем. I яно знiкла праз секунду, i Маргарыта ўбачыла, што яна сам-насам з поўняй, якая ляцела вышэй за яе i злева. Валасы ў Маргарыты даўно ператварылiся ў стог, а месячнае святло са свiстам абмывала яе цела. Па тым, як унiзе два рады рэдзенькiх агеньчыкаў злiлiся ў дзве суцэльныя лiнii, па тым, як хутка яны знiклi ззаду, Маргарыта здагадалася, з якою вар’яцкаю хуткасцю яна ляцiць, дзiвiлася, што не задыхаецца ад гэтага лёту.

Праз некалькi секунд далёка ўнiзе, у зямной чарнаце, успыхнула новае возера электрычнага святла i падкацiлася пад ногi на ляту, але яно адразу ж закружылася вiхрам i правалiлася ў зямлю. Яшчэ некалькi секунд — гэтакае ж самае вiдовiшча.

— Гарады! Гарады! — закрычала Маргарыта.

Пасля гэтага яна разы два цi тры бачыла пад сабою цьмяна адсвечаныя нейкiя шаблi, якiя ляжалi ў расчыненых чорных похвах, i яна здагадалася, што гэта рэкi.

Лятуха задзiрала галаву ўгору i ўлева, любавалася тым, што поўня iмчыцца за ёю, як звар’яцелая, назад у Маскву i адначасова нейкiм дзiўным чынам стаiць на адным месцы, гэтак, што выразна бачны на ёй нейкi загадкавы, цёмны — цi то дракон, цi канёк-гарбунок, востраю мордачкаю завернуты да пакiнутага горада.

Тут Маргарыта падумала, што на самай справе яна дарэмна гэтак гонiць швабру, пазбаўляе сябе асалоды разгледзець што-небудзь як след, нацешыцца палётам. Ёй нешта падказвала, што там, куды яна ляцiць, яе пачакаюць i што няма патрэбы сумаваць ёй ад гэтакае шалёнае хуткасцi i вышынi.

Маргарыта нахiлiла швабру вехцем наперад, гэтак, што тронак падняўся ўгору, запаволiла ход i пайшла ўнiз, да зямлi. I гэтае iмчанне, быццам на паветраных саначках, прынесла найвялiкшую асалоду. Зямля падалася да яе, i з незразумелай да гэтага чорнае гушчы паказалiся яе таямнiцы i прыгажосць у месячную ноч. Зямля iшла насустрач Маргарыце, i Маргарыту ўжо абвявала водарам зялёных лясоў. Маргарыта ляцела над самым туманам роснага луга, потым над сажалкай. Пад Маргарытаю хорам спявалi жабы, а недзе ўдалечынi хваляваў сэрца, шумеў цягнiк. Маргарыта хутка ўбачыла яго. Ён поўз павольна, як вусень, пыхкаў у паветра iскрамi. Маргарыта абагнала яго, праляцела яшчэ над адным водным люстэркам, у якiм праплыла пад нагамi другая поўня, яшчэ больш апусцiлася ўнiз i паплыла, ледзь не кранаючыся нагамi вершалiн векавых сосен.

Цяжкi шум распоратага паветра пачуўся ззаду i пачаў даганяць Маргарыту. Пакрысе да гэтага шуму чагосьцi лятучага, як снарад, далучыўся жаночы рогат. Маргарыта азiрнулася i ўбачыла, што яе даганяе нейкi дзiўны цёмны прадмет. Ён даганяў Маргарыту i ўсё болей абазначаўся, можна было пазнаць, што нехта ляцiць вершкi. Нарэшце ён i зусiм абазначыўся: запаволiўшую хуткасць Маргарыту дагнала Наташа.

Яна, зусiм голая, з растрапанымi на ветры валасамi, ляцела верхам на тоўстым япруку, якi ў пярэднiх капыцiках трымаў партфель, а заднiмi люта перабiраў у паветры. Пенснэ яго ляцела побач на шнурку, зрэдку паблiсквала пры месяцы i патухала, а капялюш увесь час спаўзаў япруку на вочы. Маргарыта прыгледзелася i пазнала ў япруку Мiкалая Iванавiча, i тады рогат яе загрымеў над лесам, змяшаўся з Наташыным рогатам.

— Наташка! — пранiзлiва закрычала Маргарыта. -I ты намазалася крэмам?

— Галубка мая! — будзiла сваiм лямантам у адказ сасновы бор Наташа. Каралева мая французская, ды я намазала лысiну i яму!

— Прынцэса! — плаксiва зароў япрук i галопам панёс далей Наташу.

— Галубка мая, Маргарыта Мiкалаеўна! — крычала Наташа i iмчала побач з Маргарытаю. — Прызнаюся, узяла крэм! I мы ж таксама хочам жыць i лётаць! Даруйце мне, уладарка мая, а я не вярнуся, нiзашто не вярнуся! Вой, як добра, Маргарыта Мiкалаеўна!.. Сватаўся да мяне, — Наташа пачала тыкаць пальцам у шыю збянтэжанаму япруку, — сватаўся! Ты як мяне называў, га? — крычала яна на вуха япруку.

— Багiня! — завываў той. — Не магу я гэтак хутка ляцець! Я паперы важныя магу пагубiць. Наталля Пракопаўна, я пратэстую!

— Пайшоў ты к д’яблу са сваiмi паперамi! — дзёрзка рагатала i крычала Наташа.

— Ну што вы, Наталля Пракопаўна! Пачуе хто-небудзь! — слязлiва прасiўся япрук.

Наташа ляцела голая побач з Маргарытай i расказвала пра тое, што адбылося ў асабняку пасля таго, як Маргарыта Мiкалаеўна вылецела праз акно.

Наташа прызналася, што не дакранулася нават да тых рэчаў, якiя ёй падарылi, яна скiнула з сябе ўсё адзенне i кiнулася да крэму i адразу iм намазалася. I з ёй адбылося тое самае, што i з яе гаспадыняю. У той час як Наташа цешылася перад люстрам сваёй чароўнай прыгажосцю, дзверы адчынiлiся, i перад ёй з’явiўся Мiкалай Iванавiч. Ён быў усхваляваны, у руках трымаў сарочку Маргарыты Мiкалаеўны, свой капялюш i партфель. Мiкалай Iванавiч аж абамлеў, як угледзеў Наташу. Як толькi крыху ачомаўся, увесь чырвоны, як рак, ён заявiў, што палiчыў сваiм абавязкам падняць кашульку i прынесцi яе…

— Што ты гаварыў, нягоднiк? — вiшчала i рагатала Наташа. — Што гаварыў, на што падбухторваў? Якiя грошы прапаноўваў! Гаварыў, што Клаўдзiя Пятроўна нi пра што не даведаецца. Ну, што скажаш, хлушу? — крычала Наташа япруку, i той толькi збянтэжана адварочваў рыла.

Раздурэўшыся ў спальнi, Наташа мазанула крэмам Мiкалая Iванавiча i сама аж аслупянела ад здзiўлення. Твар салiднага жыльца з нiжняга паверха звяло ў свiнячы пятачок, а рукi i ногi ператварылiся ў капыткi. Мiкалай Iванавiч зiрнуў на сябе ў люстэрка, дзiка i адчайна завiшчаў, але было па часе. Праз некалькi секунд ён быў асядланы i ляцеў некуды к д’яблу з Масквы i плакаў ад гора.

— Патрабую вярнуць мне маё нармальнае аблiчча! — раптам не то адчайна, не то з мальбою ў голасе зарохкаў япрук. — Я не збiраюся ляцець на невядомае зборышча. Маргарыта Мiкалаеўна, вы абавязаны паставiць на месца сваю прыслугу!

— Ах, дык я табе цяпер прыслуга? Хатняя работнiца? — выкрыквала Наташа i шчыпала япрука за вуха. — А была багiня? Ты мяне гэтак называў?

— Венера! — плаксiва адказваў япрук, якраз пралятаючы над ручаём, якi шумеў мiж камення, i капыцiкам з шолахам чапляўся за кусты арэшнiку.

— Венера! Венера! — пераможна закрычала Наташа i адну руку выставiла ўбок, а другую працягнула да поўнi. — Маргарыта! Каралева! Папрасiце, каб i мяне пакiнулi ведзьмаю! Дзеля вас усё зробяць, вам улада дадзена!

I Маргарыта адазвалася:

— Добра, я дапамагу.

— Дзякуй! — крыкнула Наташа i раптам закрычала моцна, пранiзлiва i журботна: — Гэй! Гэй! Хутчэй! Хутчэй! Ану, давай хутчэй! — Яна сцiснула каленямi схудалыя ад шалёнага бегу япруковыя бакi, i той гэтак iрвануўся, што зноў распароў паветра, i праз нейкае iмгненне Наташа была ўжо вiдаць наперадзе толькi чорнаю кропачкаю, а потым i зусiм знiкла, i шум яе палёту растаў таксама.

Маргарыта ляцела па-ранейшаму паволi ў пустэльнай i незнаёмай мясцовасцi, над узгоркамi, усеянымi рэдкiмi валунамi, якiя ляжалi мiж адзiнокiх агромнiстых сосен. Маргарыта ляцела i думала пра тое, што яна, вiдаць, дзесьцi вельмi далёка ад Масквы. Швабра ляцела не над верхавiнамi сосен, а ўжо мiж ствалоў, з аднаго боку пасрэбраных поўняй. Лёгкi цень слiзгаў па зямлi наперадзе — поўня свяцiла ў спiну Маргарыце.

Маргарыта адчувала, што вада блiзка, i здагадвалася, што i мэта блiзка. Сосны расступiлiся, i Маргарыта паволi пад’ехала ў паветры да мелавага абрыву. За гэтым абрывам унiзе, у цянi, плыла рака. Туман вiсеў i чапляўся за кусты ўнiзе вертыкальнага абрыву, а супрацьлеглы бераг быў роўны, нiзiнны. На iм, над адзiнокаю купкаю раскiдзiстых дрэў трымцеў агеньчык вогнiшча i былi вiдаць нейкiя мiтуслiвыя постацi. Маргарыце здалося, што адтуль пачулася нейкая вясёленькая музыка. Далей, наколькi можна было бачыць, на срэбнай раўнiне не вiднелася нiякiх прыкмет нi жытла, нi людзей.

Маргарыта скочыла з абрыву ўнiз i хутка спусцiлася да вады. Вада вабiла яе пасля паветранае гонкi. Яна адкiнула швабру, разбеглася i кiнулася ўнiз галавой у ваду. Яе лёгкае цела, як страла, увайшло ў ваду, i вадзяны слуп устаў аж да самае поўнi. Вада аказалася цёплая, нiбы ў лазнi, i Маргарыта пасля таго, як вынырнула з бяздоння, уволю наплавалася ў поўнай адзiноце ноччу ў рацэ.

Побач з Маргарытаю нiкога не было, але крыху далей за кустамi чулiся ўсплёскi i пафыркванне, там нехта таксама купаўся.

Маргарыта выбегла на бераг. Цела яе гарэла пасля купання. Стомленасцi нiякай яна не адчувала i радасна прытанцоўвала на вiльготнай траве. Раптам яна перастала танцаваць i насцярожылася. Фырканне пачало наблiжацца, з-за ракiтавых кустоў вылез нейкi голы таўстун у чорным шаўковым цылiндры, ссунутым на патылiцу. Ступакi яго былi ў iлiстай гразi, i здавалася, што купальшчык у чорных чаравiках. Калi меркаваць па тым, як ён аддыхваўся i iкаў, то быў ён на добрым падпiтку, што, дарэчы, пацвярджалася i тым, што раптам запахла каньяком.

Таўстун убачыў Маргарыту, пачаў прыглядацца, а потым радасна закрычаў:

— Што такое? Каго я бачу? Кладзiна, ды гэта ж ты, вясёлая ўдава! I ты тут? — ён палез вiтацца.

Маргарыта адступiлася i з гонарам адказала:

— Пайшоў ты к д’яблу. Якая я табе Кладзiна? Ты глядзi, з кiм гаворыш, падумала крыху i дадала да свае прамовы доўгую лаянку, якую не друкуюць. Усё гэта ацверазiла легкадумнага таўстуна.

— Вой! — цiха ўсклiкнуў ён i здрыгануўся. — Даруйце велiкадушна, светлая каралева Марго! Я памылiўся. А вiнаваты каньяк, гары ён гарам! — таўстун стаў на адно калена, цылiндр аднёс убок, пакланiўся i залапатаў на мяшанцы расейскае i французскае нейкае глупства пра крывавае вяселле свайго сябра Гесара ў Парыжы, i пра каньяк, i што ён перажывае з-за прыкрае памылкi.

— Ты б штаны надзеў, сучы сын, — сказала мякчэй Маргарыта.

Таўстун радасна ўхмыльнуўся, калi ўбачыў, што Маргарыта не

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн