Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

злуецца, паведамiў, што застаўся зараз без штаноў таму, што з-за няўважлiвасцi пакiнуў iх на Енiсеi, дзе купаўся перад гэтым, i што ён зараз злётае, добра, што туды рукой падаць, i яшчэ рады добрым адносiнам да сябе. Ён пачаў адступаць задам, пакуль не паслiзнуўся i не ўпаў у ваду. Але i пасля гэтага на твары з невялiкiмi бакенбардамi засталася ўсмешка захаплення i адданасцi.

Маргарыта пранiзлiва свiснула, асядлала падляцелую швабру i пакiравала на супрацьлеглы бераг. Цень ад мелавае гары сюды не даставаў, i ўвесь бераг залiвала поўня.

Як толькi Маргарыта дакранулася да вiльготнае травы, музыка пад вербамi зайграла мацней i весялей, узляцеў сноп iскраў над вогнiшчам. Пад галiнамi вербаў, аздобленых пяшчотнымi, пушыстымi «коцiкамi», якiя былi вiдаць пры поўнi, сядзелi ў два рады таўстамордыя жабы, раздзiмалiся, быццам гумавыя, i iгралi на драўляных дудачках вясёлы марш. Гнiлушкi-светлячкi вiселi на вербавых галiнках перад музыкантамi, асвятлялi ноты, на жабiных мордах гулялi водсветы ад вогнiшча.

Марш выконваўся ў гонар Маргарыты. Сустракалi яе як мага ўрачыста. Празрыстыя русалкi спынiлi свой карагод каля ракi i замахалi Маргарыце водарасцямi, i над пустэльным зеленаватым берагам прастагнала iхняе далёка чутнае прывiтанне. Голыя ведзьмы выскачылi з-за вербаў, пастроiлiся ў шарэнгу i пачалi прысядаць i кланяцца прыдворнымi паклонамi. Нехта казланогi падляцеў i прыпаў да рукi, раскiнуў на траве шоўк i пацiкавiўся, цi добра купалася каралеве, прапанаваў прылегчы i адпачыць.

Маргарыта гэтак i зрабiла. Казланогi падаў ёй бакал шампанскага, яна выпiла яго, i сэрца яе адразу сагрэлася. Пацiкавiлася, дзе Наташа, i ёй адказалi, што Наташа ўжо пакупалася i паляцела на сваiм япруку наперад, у Маскву, каб папярэдзiць пра тое, што Маргарыта хутка прыляцiць, i дапамагчы прыгатаваць ёй убранне.

За кароткае Маргарыцiна гасцяванне пад вербамi адбыўся адзiн эпiзод. У паветры пачуўся свiст, i чорнае цела, якое вiдавочна прамазала, рухнула ў ваду. Праз некалькi секунд перад Маргарытай паўстаў той самы таўстун-бакенбардыст, што гэтак няўдачна знаёмiўся на рачным беразе. Ён успеў, вiдаць, скружыць на Енiсей, бо быў у фраку, але мокры з галавы да ног. Каньяк падвёў яго другi раз: пры высадцы ён трапiў у ваду. Але ўсмешку сваю збярог нават у гэтых сумных абставiнах i быў Маргарытаю, якая шчыра смяялася, дапушчаны да рукi.

Потым усе пачалi збiрацца. Русалкi датанцавалi свой танец пры месячным святле i расталi ў iм. Казланогi далiкатна пацiкавiўся ў Маргарыты, на чым яна прыляцела. Калi даведаўся, што верхам на швабры, сказаў:

— Чаму? Гэта нязручна, — iмгненна змайстраваў з дзвюх галiнак нейкi падазроны тэлефон i запатрабаваў у некага тэрмiнова прыслаць машыну, што было i зроблена ў тую ж самую хвiлiну. На бераг абрынулася буланая адкрытая машына, толькi на шафёрскiм месцы сядзеў не звычайны шафёр, а чорны даўгадзюбы грак у цыратавай фуражцы i ў пальчатках з раструбамi.

Бераг пусцеў. У месячным святле расталi адляцеўшыя ведзьмы. Вогнiшча дагарала, i вуголле зацягвала шэрым попелам.

Бакенбардыст i казланогi падсадзiлi Маргарыту, i яна села на шырокае задняе сядзенне. Машына завыла, скокнула i паднялася амаль да самае поўнi, востраў знiк, знiкла рака, Маргарыта панеслася ў Маскву.

Раздзел 22

ПРЫ СВЕЧКАХ

Роўнае гудзенне машыны, якая ляцела высока над зямлёй, закалыхвала Маргарыту, а месячнае святло прыемна сагравала яе. Яна заплюшчыла вочы, падставiла твар ветру i думала з сумам пра пакiнуты ёй невядомы бераг ракi, якую, яна адчувала, болей не пабачыць. Пасля ўсiх чараў i цудаў, якiя з ёю адбылiся за вечар, яна ўжо здагадвалася, да каго яе вязуць у госцi, але гэта не палохала яе. Надзея на тое, што там ёй удасца дабiцца вяртання свайго шчасця, зрабiла яе бясстрашнай. Дарэчы, доўга марыць у машыне пра гэта шчасце ёй не давялося. Цi грак добра ведаў сваю справу, цi машына была добрая, толькi хутка Маргарыта, калi расплюшчыла вочы, убачыла перад сабой не лясную цемру, а мiгатлiвае возера маскоўскiх агнёў. Чорная птушка-шафёр на ляту адвiнцiў правае пярэдняе кола i пасадзiў машыну на нейкiх зусiм бязлюдных могiлках у раёне Дарагамiлава.

Грак высадзiў Маргарыту, якая нiчога не пыталася, з яе швабрай каля аднаго надмагiлля, завёў машыну i накiраваў яе проста ў яр за магiлкамi. Туды яна з грукатам абрынулася i там загiнула. Грак пачцiва казырнуў, сеў верхам на кола i паляцеў.

Адразу з-за аднаго помнiка ўзнiк чорны плашч. Iкол блiснуў пры поўнi, i Маргарыта пазнала Азазелу. Той паказаў ёй сесцi на швабру, сам ускочыў на доўгую рапiру, абое ўзвiлiся ўгору нiкiм не заўважаныя i праз некалькi секунд высадзiлiся ля дома No 302-бiс на Садовай вулiцы.

Калi са швабраю i рапiраю пад пахамi яны заходзiлi ў падваротню, Маргарыта заўважыла чалавека ў шапачцы i высокiх ботах, якi нечага чакаў. Як нi лёгка ступалi Азазела i Маргарыта, адзiнокi чалавек пачуў iх i трывожна скалануўся, бо не разумеў, адкуль чуваць крокi.

Другога, надзiва падобнага на першага чалавека, сустрэлi ля шостага пад’езда. I зноў паўтарылася тая самая гiсторыя. Крокi… Чалавек неспакойна павярнуўся i нахмурыўся. Калi дзверы адчынiлiся, а потым зачынiлiся, кiнуўся следам, зазiрнуў у пад’езд, але, вядома, нiчога не ўгледзеў.

Трэцi, дакладная копiя другога, а значыць, i першага, дзяжурыў на пляцоўцы трэцяга паверха. Ён палiў моцныя папяросы, i Маргарыта закашлялася, калi праходзiла побач. Курэц, быццам яго шылам кальнулi, усхапiўся з лаўкi, на якой сядзеў, пачаў трывожна азiрацца, падышоў да парэнчаў, зiрнуў унiз. Маргарыта са сваiм праважатым ужо была ля кватэры No 50. Не званiлi, дзверы Азазела адамкнуў сваiм ключом.

Першае, што ўразiла Маргарыту, гэта цемра, у якую яны трапiлi. Было цёмна, як у сутарэннi, i яна мiжволi ўхапiлася за плашч Азазелы, бо баялася спатыкнуцца. Але тут далёка ўверсе замiльгаў агеньчык нейкае лямпачкi i пачаў наблiжацца. Азазела на хаду забраў у Маргарыты з-пад пахi швабру, i тая нячутна знiкла ў цемры. Яны пачалi ўзыходзiць па нейкiх шырокiх прыступках, i Маргарыце здалося, што iм не будзе канца. Яе дзiвiла, як у пярэднiм пакоi звычайнае маскоўскае кватэры можа размясцiцца гэтая незвычайная, нябачная, затое добра адчувальная, бясконцая лесвiца. Але пад’ём канчаўся, i Маргарыта зразумела, што яна стаiць на краi пляцоўкi. Агеньчык наблiзiўся ўшчыльную, i Маргарыта ўбачыла асветлены твар мужчыны, рослага i чорнага, якi i трымаў у руцэ лампаду. Тыя, хто меў няшчасце за гэтыя днi трапiцца яму на дарозе, нават пры гэтым слабенькiм святле лампадкi, вядома, адразу б пазналi яго. Гэта быў Кароўеў, ён таксама i Фагот.

Праўда, знешне Кароўеў вельмi змянiўся. Мiгатлiвы агеньчык адлюстроўваўся не ў трэснутым пенснэ, якое даўно трэба было выкiнуць на сметнiк, а ў маноклi, хаця таксама трэснутым. Вусiкi на нахабным твары былi падкручаны i намазаны, а чарната тлумачылася проста — ён быў у фрачным убраннi. Бялела толькi грудзiна.

Маг, рэгент, чараўнiк, перакладнiк цi д’ябал яго ведае хто на самай справе — адным словам, Кароўеў — пакланiўся, шырока правёў у паветры перад сабою лампадкаю — запрасiў Маргарыту iсцi следам. Азазела знiк.

«Надзiва незвычайны вечар, — думала Маргарыта, — я ўсякага чакала, толькi не гэтага! Электрычнасць у iх патухла, цi што? Але сама дзiўнае — памеры гэтага памяшкання. Як усё гэта можа ўцiснуцца ў маскоўскую кватэру? Ды нiяк не можа!»

Як нi слабенька свяцiла кароўеўская лампадка, Маргарыта зразумела, што знаходзiцца ў зусiм неабдымнай зале, ды яшчэ з каланадай, цёмнаю i, на першае ўражанне, бясконцаю. Каля нейкае канапкi Кароўеў спынiўся, паставiў лампадку на нейкую тумбу, жэстам прапанаваў Маргарыце сесцi, а сам размясцiўся побач у даволi маляўнiчай позе — абапёрся локцем на тумбу.

— Дазвольце мне пазнаёмiцца з вамi, — зарыпеў Кароўеў, — Кароўеў. Вы здзiўлены, што няма святла? Эканомiя, вы гэтак падумалi? Нi-нi-нi! Няхай першы, якi трапiцца, кат, нават адзiн з тых, якiя сёння, крыху пазней, будуць за гонар мець пацалаваць ваша калена, на гэтай жа тумбе адсячэ мне галаву, калi гэта так! Проста месiр не любiць электрычнае святло, i мы ўключым яго ў сама апошнi момант. I тады, паверце, недахопу ў iм не будзе. Мабыць, нават добра было б, каб яго было меней.

Кароўеў спадабаўся Маргарыце, траскучая яго балбатня супакойвала.

— Не, — сказала Маргарыта, — болей за ўсё мяне здзiўляе, дзе ўсё гэта размяшчаецца. — Яна павяла рукою, падкрэслiла гэтым неабдымнасць залы.

Кароўеў соладка ўхмыльнуўся, i ценi варухнулiся ў складках каля яго носа.

— Гэта сама простае з усяго! — адказаў ён. — Тым, хто добра знаёмы з пятым вымярэннем, невялiкi клопат рассунуць памяшканне да жаданых памераў. Скажу нават болей, паважаная валадарка, да чортведама якiх абсягаў! Я, дарэчы, працягваў балбатаць Кароўеў, — ведаў людзей, якiя не мелi нiякага ўяўлення пра пятае вымярэнне ды наогул нiчога не петрылi, але вытваралi такiя дзiвосы ў сэнсе павелiчэння свайго памяшкання. Вось, напрыклад, адзiн гараджанiн, мне расказвалi, атрымаў трохпакаёвую кватэру на Земляным вале, без усякага пятага вымярэння i iншых рэчываў, ад якiх шарыкi за ролiкi чапляюцца, iмгненна ператварыў яе ў чатырохпакаёвую — перагарадзiў адзiн пакой папалам.

Потым гэтую ён памяняў на дзве асобныя кватэры ў розных раёнах Масквы адну трохпакаёвую, другую двухпакаёвую. Цяпер пакояў стала пяць. Трохпакаёвую ён размяняў на дзве двухпакаёвыя, i займеў шэсць пакояў, праўда, раскiданых па ўсёй Маскве.Ён збiраўся ўжо зрабiць апошнi i сама блiскучы кульбiт, даў аб’яву ў газеце, што мяняе шэсць пакояў у розных кутках Масквы на адну пяцiпакаёвую кватэру на Земляным вале, але яго дзейнасць на гэтым спынiлася, вядома, не па яго волi. Цяпер ён, можа, i мае якi-небудзь пакойчык, але, запэўнiваю вас, што гэта ўжо не ў Маскве. Вось якi праныра, а вы гаворыце пра пятае вымярэнне!

Маргарыта, хаця i не гаварыла нi пра якое пятае вымярэнне, а гаварыў пра яго сам Кароўеў, весела засмяялася з расказу аб прыгодах кватэрнага пралазы. Кароўеў працягваў:

— Але цяпер пра галоўнае, Маргарыта Мiкалаеўна. Вы жанчына разумная i, вядома, здагадалiся, хто наш гаспадар.

Маргарыцiна сэрца здрыганулася, i яна кiўнула галавою.

— Ну, вось, вось, — гаварыў Кароўеў, — мы ворагi ўсякiх розных таямнiц i намёкаў. Штогод месiр дае адзiн баль. Называецца ён вясновым балем поўнi, альбо балем ста каралёў. Народу!.. — Тут Кароўеў ухапiўся за шчаку, нiбы ў яго забалеў зуб. — Але ж вы самi пераканаецеся. Дык вось: месiр халасцяк, вы гэта таксама разумееце. Але патрэбна гаспадыня балю, — Кароўеў развёў рукамi, згадзiцеся, нам без гаспадынi…

Маргарыта слухала Кароўева, старалася не вымавiць i слова, пад сэрцам у яе было холадна, спадзяванне на шчасце туманiла галаву.

— Склалася традыцыя, — працягваў далей Кароўеў, — гаспадыню балю павiнны зваць Маргарытаю, гэта першае, а другое, яна павiнна быць мясцовая. А мы, як бачыце, падарожнiчаем i ў гэты час знаходзiмся ў

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн