Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

Папугаi, як я i прарочыў!

Сапраўды, недзе здалёк пачуўся шум шматлiкiх крылаў. Кароўеў i Азазела знiклi, Бегемот яшчэ мацней замiргаў. Белы кароль нарэшце здагадаўся, чаго ад яго хочуць. Ён раптам скiнуў з сябе мантыю, кiнуў яе на клетку i ўцёк з дошкi. Афiцэр накiнуў на сябе пакiнутае каралеўскае адзенне i заняў каралеўскае месца.

Кароўеў i Азазела вярнулiся.

— Падман, як i заўсёды, — бурчаў Азазела i скоса глядзеў на Бегемота.

— Мне здалося, — адказаў кот.

— Ну што ж, доўга гэта будзе працягвацца? — спытаўся Воланд. — Шах каралю.

— Я, мабыць, недачуў, мой мэтр, — адказаў кот, — шаха каралю няма i быць не можа.

— Паўтараю, шах каралю.

— Месiр, — трывожна-фальшывым голасам адазваўся кот, — вы ператамiлiся: няма шаха каралю!

— Кароль на клетцы г-два, — сказаў Воланд i не зiрнуў на дошку.

— Месiр, я ў адчаi! — завыў кот, на мордзе ў яго нiбы адбiўся жах. — Але на гэтай клетцы няма караля!

— Што такое? — недаўменна спытаўся Воланд i пачаў прыглядацца да дошкi, дзе афiцэр, якi стаяў на каралеўскай клетцы, адварочваўся i захiляўся рукою.

— Ах ты нягоднiк! — задумлiва сказаў Воланд.

— Месiр! Я зноў звяртаюся да логiкi, — загаварыў кот i прыцiснуў лапу да грудзей. — Калi партнёр аб’яўляе шах каралю, а караля ўжо i ў памiне няма на дошцы, шах прызнаецца несапраўдным.

— Ты здаешся цi не? — страшным голасам крыкнуў Воланд.

— Дазвольце падумаць, — пакорлiва адказаў кот, абапёрся локцямi на стол, заткнуў вушы лапамi i пачаў думаць. Думаў ён доўга i нарэшце сказаў: — Здаюся.

— Забiць упартае стварэнне, — шапнуў Азазела.

— Ага, здаюся, — сказаў кот, — але здаюся выключна таму, што не магу гуляць у атмасферы цкавання! — Ён устаў, i шахматныя фiгуркi самi палезлi ў скрынку.

— Гела, час, — сказаў Воланд, i Гела знiкла з пакоя. — Нага разбалелася, а тут гэты баль… — працягваў Воланд.

— Дазвольце мне, — цiха папрасiла Маргарыта.

Воланд уважлiва паглядзеў на яе i падставiў калена. Гарачая, быццам лава, жыжка апякала рукi, але Маргарыта старалася не моршчыцца, расцiрала ёю калена.

— Свiта пераконвае, што гэта рэўматызм, — гаварыў Воланд i не спускаў позiрку з Маргарыты, — але ў мяне вялiкае падазрэнне, што гэты боль мне пакiнула на памяць чароўная ведзьма, з якой я блiзка пазнаёмiўся ў тысяча пяцьсот семдзесят першым годзе на Брокенскiх гарах, на Чортавай Кафедры.

— Цi праўда гэта! — сказала Маргарыта.

— Глупства! Гадоў праз трыста гэта пройдзе. Мне параiлi мноства лекаў, але я карыстаюся бабулiнымi рэцэптамi. Дзiўныя травы пакiнула мне ў спадчыну паганая старая бабка, мая бабка! Дарэчы, а вас нiшто не трывожыць? Магчыма, у вас ёсць нейкая бяда, якая мучыць душу, смутак?

— Не, месiр, нiчога гэтага няма, — адказала разумная Маргарыта, — а цяпер, калi я ў вас, я адчуваю сябе вельмi добра.

— Спадчыннасць — вялiкая справа, — невядома з-за чаго весела сказаў Воланд i дадаў: — Бачу я, што вас зацiкавiў мой глобус.

— Праўда, я нiколi такога не бачыла!

— Добрая рэч. Я, шчыра, не люблю апошнiх паведамленняў па радыё. Паведамляюць iх заўсёды нейкiя дзяўчаткi, якiя невыразна прамаўляюць назвы мясцiн. Акрамя таго, кожная трэцяя з iх не ўмее як след гаварыць, быццам знарок гэтакiх падбiраюць. Мой глобус намнога зручней, асаблiва калi ўлiчыць, што падзеi мне трэба ведаць дакладна. Вось, напрыклад, бачыце гэты кавалак зямлi, бок якому абмывае акiян? Бачыце, вось ён налiваецца агнём. Там пачалася вайна. Калi вы прыгледзiцеся лепш, вы ўбачыце дэталi.Маргарыта нахiлiлася да глобуса i ўбачыла, што квадрацiк зямлi павялiчыўся, шматколерна расфарбаваўся i ператварыўся ў рэльефную карту. А потым яна ўбачыла i стужачку ракi, i нейкае паселiшча ля яе. Хатка, якая была з гарошынку, разраслася i стала карабком запалак. Раптоўна дах гэтага дома ўзляцеў угору ў клубах чорнага дыму, а сцены ўпалi, i ад двухпавярховае каробачкi нiчога не засталося, акрамя дымнай кучкi. Яшчэ ўгледзела Маргарыта зблiзку маленькую жаночую постаць, якая ляжала на зямлi, а каля яе раскiнула ручкi маленькае дзiця.

— Вось i ўсё, — з усмешкаю сказаў Воланд, — ён не паспеў награшыць. Работа Абадоны бездакорная.

— Я не хацела б быць з тымi, супроць каго Абадона, — сказала Маргарыта, з кiм ён?

— Чым болей я гавару з вамi, — прыязна адазваўся Воланд, — усё больш пераконваюся, што вы разумная. Я супакою вас. Ён надзiва аб’ектыўны i роўна спачувае абодвум супернiкам. Урэшце, i вынiкi для абодвух бакоў заўсёды аднолькавыя. Абадона! — нямоцна паклiкаў Воланд, i адразу ж са сцяны з’явiлася постаць нейкага худога чалавека ў цёмных акулярах. Гэтыя акуляры зрабiлi на Маргарыту моцнае ўражанне, яна цiхенька ўскрыкнула i ўткнулася тварам у Воландаву нагу. — Ну не трэба! — ускрыкнуў Воланд. — Якiя нервозныя сучасныя людзi! — Ён гэтак шлёпнуў Маргарыту па спiне, што звон пайшоў па целе. — Вы ж бачыце, што ён у акулярах. Акрамя ўсяго, не было выпадку, ды i не будзе, каб Абадона з’явiўся перад кiм-небудзь раней часу. Ды, нарэшце, я сам тут. Вы ў мяне ў гасцях! Я проста хацеў вам яго паказаць.

Абадона стаяў нерухома.

— А можа ён зняць акуляры хоць на адну секундачку? — спыталася Маргарыта з-за цiкаўнасцi, прыцiскаючыся да Воланда i ўздрыгваючы.

— А вось гэта нельга, — сур’ёзна адказаў Воланд, махнуў рукою, i той знiк. — Што ты хочаш сказаць, Азазела?

— Месiр, — адказаў Азазела, — дазвольце мне сказаць. У нас двое пастароннiх: прыгажуня, якая плача i просiць, каб яе пакiнулi пры гаспадынi, акрамя таго, прашу прабачэння, яе япрук.

— Дзiўна паводзяць сябе прыгажунi, — адзначыў Воланд.

— Гэта Наташа, Наташа! — усклiкнула Маргарыта.

— Ну, пакiнь пры панi. А япрука — кухарам.

— Закалоць? — спалохана ўскрыкнула Маргарыта. — Злiтуйцеся, месiр, гэта Мiкалай Iванавiч, нiжнi жылец. Тут непаразуменне, яна ўзяла i мазанула яго крэмам…

— Даруйце, — сказаў Воланд, — якога д’ябла яго калоць будуць? Няхай пасядзiць разам з кухарамi, вось i ўсё! Згадзiцеся, што не магу я ўпусцiць яго ў бальную залу?

— Ды ўжо ж… — дадаў Азазела i далажыў: — Поўнач наблiжаецца, месiр.

— А, ну добра, — Воланд звярнуўся да Маргарыты: — Тады прашу вас… Зараней удзячны вам. Не бянтэжцеся i нiчога не бойцеся. Нiчога не пiце, акрамя вады, а то разамлееце, i вам будзе цяжка. Пара!

Маргарыта ўстала з дыванка, i тады ў дзвярах паказаўся Кароўеў.

Раздзел 23

ВЯЛIКI САТАНIНСКI БАЛЬ

Поўнач наблiжалася, трэба было спяшацца. Маргарыта бачыла ўсё, што адбывалася навокал, як у тумане. Запомнiлiся свечкi i нейкi рознакаляровы басейн. Калi Маргарыта стала на дно гэтага басейна, Гела з дапамогаю Наташы аблiла яе нейкаю гарачаю, густою i чырвонаю вадкасцю. Маргарыта адчула салёны прысмак на губах i здагадалася, што мыюць крывёй. Крывавая мантыя змянiлася другою — празрыстаю, густою, ружоваю, i Маргарыцiна галава закружылася ад ружавага алею. Потым Маргарыту паклалi на крыштальны ложак i да бляску пачалi нацiраць нейкiм зялёным лiсцем. Тут уварваўся кот i пачаў дапамагаць. Ён сеў ля Маргарыцiных ступакоў i пачаў iх нацiраць з такiм выглядам, быццам ваксаваў боты на вулiцы.

Маргарыта не памятае, хто пашыў ёй туфлi з ружавых пялёсткаў i як гэтыя туфлi самi зашпiлiлiся на залатыя спражкi. Нейкая сiла падняла Маргарыту i паставiла перад люстрам, i ў валасах у яе заззяў алмазны каралеўскi вянок. Аднекуль з’явiўся Кароўеў i павесiў на грудзi Маргарыце выяву чорнага пудзеля на цяжкiм ланцугу. Гэтае ўпрыгожанне было цяжкiм для каралевы. Ланцуг пачаў муляць шыю, хацелася сагнуцца ад цяжару. Але штосьцi прыйшло i акрамя нязручнасцi ад чорнага пудзеля i ланцуга. Гэта тая павага, з якой пачалi ставiцца да яе Кароўеў i Бегемот.

— Нiчога, нiчога, нiчога! — мармытаў Кароўеў у дзвярах пакоя з басейнам. Нiчога не зробiш, трэба, трэба, трэба… Дазвольце, каралева, даць вам апошнюю параду. Сярод гасцей будуць розныя, вой, вельмi розныя, але нiкога каралева Марго, нiкога не павiнна выдзяляць! Калi нават хто i не спадабаецца… я ўпэўнены, што па вашым твары нi пра што нельга будзе здагадацца… Нават i думаць пра такое нельга! Заўважаць, заўважаць iмгненна! Трэба палюбiць iх, каралева, палюбiць! Вельмi шчодра будзе за гэта ўзнагароджана каралева балю. I яшчэ: не прамiнуць нiкога! Хоць усмешку падарыць, калi не хопiць часу сказаць слова, хаця б маленькi паварот галавы. Усё, што хочаце, толькi не няўвага. Бо яны ад гэтага зачахнуць…

Маргарыта ў суправаджэннi Кароўева i Бегемота ступiла з басейна ў суцэльную цемру.

— Я, я, — шаптаў кот, — я падам знак!

— Давай! — адказаў у цемры Кароўеў.

— Баль! — пранiзлiва вiскнуў кот, i адразу ж Маргарыта ўскрыкнула i на некалькi секунд заплюшчыла вочы.

Баль абрынуўся на яе святлом i адначасова — гукамi i пахамi. Кароўеў нiбы панёс Маргарыту пад руку, i яна ўбачыла сябе ў трапiчным лесе. Чырванагрудыя зялёнахвостыя папугаi чаплялiся за лiяны, скакалi па iх i глушылi сваiм крыкам: «Я ў захапленнi!» Але лес хутка скончыўся, i духата, як у лазнi, змянiлася прахалодаю бальнае залы з калонамi з нейкага жаўтлявага iскрыстага каменю. Гэтая зала, як i лес, была зусiм пустая, i толькi ля калон нерухома стаялi голыя мурыны са срэбнымi павязкамi на галовах. Твары iх зрабiлiся чорна-рудымi ад хвалявання, калi ў залу ўляцела Маргарыта са сваёй свiтай, у якой аднекуль узяўся Азазела. Тут Кароўеў выпусцiў Маргарыцiну руку i шапнуў:

— Прама на цюльпаны!

Невысокая сцяна з белых цюльпанаў вырасла перад Маргарытай, а за ёй яна ўбачыла шматлiкiя агеньчыкi пад каўпачкамi i перад iмi белыя грудзiны i чорныя плечы фрачнiкаў. Тады Маргарыта зразумела, адкуль чулiся бальныя гукi. На яе абрынуўся гук труб, а ўзлёт скрыпак, якi вырваўся з-пад яго, быццам ашпарыў яе цела крывёй. Аркестр з паўсотнi чалавек iграў паланез.

Чалавек у фраку, якi ўзвышаўся перад аркестрам, калi ўбачыў Маргарыту, пабялеў, заўсмiхаўся i раптам узмахам рукi падняў увесь аркестр. Аркестр нi на iмгненне не перапынiў музыку, стоячы, абмываў Маргарыту гукамi. Чалавек над аркестрам адвярнуўся ад яго, пакланiўся нiзка, шырока раскiнуў рукi ў бакi, Маргарыта ўсмiхнулася i памахала яму рукой.

— Не, мала, мала, — зашаптаў Кароўеў, — ён не будзе спаць цэлую ноч. Крыкнiце: «Вiтаю вас, кароль вальсаў!»

Маргарыта крыкнула i здзiвiлася, што голас яе аб’ёмны, як звон, перамог аркестр. Чалавек здрыгануўся ад шчасця i левую руку прытулiў да грудзей, а правай працягваў махаць аркестру белым жэзлам.

— Мала, мала, — шаптаў Кароўеў, — гляньце налева, на першыя скрыпкi i кiўнiце гэтак, каб кожны падумаў, што вы пазналi яго асабiста. Тут толькi сусветна вядомыя

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн