Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

хачу i слухаць нават, — адказаў Пiлат i пляснуў у ладкi.

Гэта ён выклiкаў слугу i загадаў яму паклапацiцца аб прышэльцу, а потым падаваць гарачую страву. Каб пераапрануцца, высушыць валасы, пераабуцца, прышэльцу спатрэбiлася няшмат часу, i хутка ён з’явiўся на балконе ў сухiх сандалях, у сухiм барвовым вайсковым плашчы i з расчэсанымi валасамi.

У гэты час сонца вярнулася ў Ершалаiм i, перш чым нырнуць у Мiжземнае мора, слала апошнiя промнi на зямлю ненавiснага пракуратару горада i залацiла прыступкi балкона. Фантан канчаткова ажыў i заспяваў на поўную моц, галубы вылецелi на пясок, гулькалi, пераскоквалi цераз абламаныя галiнкi, нешта клявалi ў мокрым пяску. Чырвоную лужыну прыбралi, сабралi чарапкi, на стале дымiлася мяса.

— Я слухаю загад пракуратара, — сказаў прышэлец, калi падыходзiў да стала.

— Загаду не будзе, пакуль вы не сядзеце за стол i не вып’еце вiна, зычлiва сказаў пракуратар Пiлат i паказаў на другое ложа.

Прышэлец прылёг, слуга налiў яму ў чашу густога чырвонага вiна. Другi слуга асцярожна нахiлiўся над Пiлатавым плячом, налiў вiна яму. Пасля гэтага пракуратар махнуў рукою, каб слугi знiклi.

Пакуль прышэлец пiў i еў, пракуратар пацягваў пакрысе вiно i прыплюшчана глядзеў на госця. Чалавек, якi прыйшоў да Пiлата, быў сярэдняга веку, з прыемным, круглым, дагледжаным тварам, мясiстым носам. Валасы невядома якога колеру. Яны высыхалi i святлелi. Нацыянальнасць прышэльца было цяжка вызначыць. Асноўнай прыкметай твару было хутчэй за ўсё дабрадушша, якое, мiж iншым, парушалi вочы, нават не самi вочы, а тое, як глядзеў прышэлец на субяседнiка. Звычайна маленькiя свае вочы прышэлец хаваў пад прыплюшчанымi, крыху незвычайнымi, нiбы прыпухлымi, павекамi. I ў шчылiнках гэтых вачэй свяцiлася нязлосная хiтрынка. Трэба думаць, што пракуратараў госць разумеў гумар. Але часам гэты гумар знiкаў з прыплюшчаных вачэй, пракуратараў госць расплюшчваў вочы i глядзеў на свайго субяседнiка нечакана проста ў твар, нiбыта хацеў лепей разгледзець нейкую непрыкметную плямку на носе ў субяседнiка. Гэта займала адно iмгненне, потым павекi апускалiся, i з-пад iх зноў свяцiлася дабрадушша i дасцiпны розум.

Прышэлец не адмовiўся ад другое чашы вiна, з задавальненнем з’еў некалькi вустрыц, варанай гароднiны, кавалак мяса.

Пасля таго як пад’еў, ён пахвалiў вiно:

— Цудоўная лаза, пракуратар, але гэта не «Фалерна».

— «Цэкуба», трыццацiгадовае, — ветлiва адазваўся пракуратар.

Госць прытулiў руку да сэрца, адмовiўся болей есцi. Тады Пiлат налiў у сваю чашу, госць зрабiў тое самае. Абодва адлiлi са сваiх чаш у мiсу з мясам, i пракуратар прамовiў гучна з паднятаю чашаю:

— За цябе, кесар, бацька рымлян, сама дарагi i найлепшы з усiх людзей!

Пасля гэтага дапiлi вiно, i афрыканцы прыбралi са стала страву, пакiнуўшы толькi садавiну i збаны. Зноў узмахам рукi пракуратар адправiў слуг i застаўся са сваiм госцем адзiн пад каланадай.

— Ну, — загаварыў Пiлат цiха, — што вы можаце сказаць пра настрой у гэтым горадзе?

Ён мiжволi зiрнуў туды, дзе за садовымi тэрасамi, унiзе, дагаралi i каланады, i пляскатыя дахi, пазалочаныя апошнiмi сонечнымi промнямi.

— Я думаю, пракуратар, — адказаў госць, — што настрой людзей у Ершалаiме зараз здавальняючы.

— Можна ручацца, што бунтаў болей не будзе?

— Ручацца можна, — адказаў госць, ласкава пазiраючы на пракуратара, — за адно толькi ў свеце — за магутнасць вялiкага кесара.

— Няхай багi даруюць яму доўгае жыццё, — адразу ж падхапiў Пiлат, — i агульны мiр. — Ён памаўчаў i працягваў: — Вы мяркуеце, што цяпер можна вывесцi войска?

— Думаю, што кагорта Маланкавага можа пайсцi, — адказаў госць i дадаў: Добра было б, каб перад выхадам яна прайшла па горадзе.

— Слушная думка, — адобрыў пракуратар, — паслязаўтра я яе адпушчу i сам паеду, i — клянуся вам пiрам дванаццацi багоў, ларамi клянуся — я многа аддаў бы, каб мог зрабiць гэта сёння!

— Пракуратар не любiць Ершалаiм? — дабрадушна спытаўся госць.

— Злiтуйцеся, — усмiхаючыся, усклiкнуў пракуратар, — няма горшага месца на зямлi. Я не кажу нават пра прыроду! Я кожны раз хварэю, калi мне даводзiцца сюды прыязджаць. Ды гэта паўбяды. Але гэтыя святы — магi, чараўнiкi, цудатворцы, гэтыя чароды багамольцаў… Фанатыкi, фанатыкi! Чаго варты адзiн гэты месiя, якога яны пачалi раптам чакаць у гэтым годзе! Кожную хвiлiну думаеш, што станеш сведкам непрыемнага кровапралiцця. Увесь час перамяшчаць войскi, чытаць даносы i паклёпы, палавiна якiх напiсана на цябе самога! Пагадзiцеся, што гэта сумная работа. О, калi б не служба iмператару!..

— Сапраўды, святы тут цяжкiя, — пагадзiўся госць.

— Усёй душою жадаю, каб яны як мага хутчэй скончылiся, — энергiчна дадаў Пiлат. — Тады я змагу, нарэшце, вярнуцца ў Кесарыю. Паверце, гэтае вар’яцкае Iрадава збудаванне, — пракуратар махнуў рукой уздоўж каланады, i стала зразумела, што ён гаворыць пра палац, — канчаткова зробiць мяне вар’ятам. Я не магу начаваць у iм. Свет не ведаў гэтакае недарэчнае архiтэктуры! Але вернемся да справы. Першае, гэты пракляты Вар-раван вас не турбуе?

Вось у гэты час госць i зiрнуў сваiм незвычайным позiркам на пракуратараву шчаку. Але той сумнымi вачыма глядзеў удалечыню, пагардлiва моршчыўся, аглядаў частку горада, якая прасцiралася ў яго пад нагамi i патанала ў надвячорку. Патух i госцеў позiрк, i павекi яго заплюшчылiся.

— Трэба думаць, што Вар цяпер зрабiўся як ягня, — загаварыў госць, i маршчынкi з’явiлiся на круглым твары. — Яму няёмка цяпер бунтаваць.

— Занадта знакамiты? — з усмешкаю спытаўся Пiлат.

— Пракуратар, як i заўсёды, тонка разумее пытанне!

— Усё роўна, — заклапочана сказаў пракуратар, i доўгi палец з чорным камянём у пярсцёнку падняўся ўгору, — трэба будзе…

— Пракуратар можа быць спакойны, пакуль я ў Юдэi, Вар не ступiць i кроку, каб за iм не iшлi па пятах.

— Цяпер я спакойны, як i заўсёды спакойны, калi вы тут.

— Пракуратар занадта добры!

— А цяпер прашу мне паведамiць пра пакаранне, — сказаў пракуратар.

— Што канкрэтна цiкавiць пракуратара?

— Натоўп не спрабаваў выказваць абурэнне? Гэта, вядома, галоўнае.

— Зусiм не, — адказаў госць.

— Вельмi добра. Вы самi пераканалiся, што яны былi мёртвыя?

— Пракуратар можа быць упэўнены.

— Скажыце… а пiтво iм давалi перад тым, як распяць на слупах?

— Давалi. Але ён, — тут госць заплюшчыў вочы, — адмовiўся яго выпiць.

— Хто? — спытаўся Пiлат.

— Даруйце, iгемон! — усклiкнуў госць. — Я не сказаў? Ноцры.

— Вар’ят! — сказаў Пiлат i зморшчыўся. Пад левым вокам у яго заторгалася жылка. — Памiраць ад сонечнае спякоты? Чаму ён адмовiўся ад таго, што належыць па законе? Як ён адмаўляўся?

— Ён сказаў, — госць зноў заплюшчыў вочы, — што дзякуе i не вiнавацiць за тое, што ў яго адабралi жыццё.

— Каго? — глухiм голасам спытаўся Пiлат.

— Гэтага ён, iгемон, не сказаў.

— Цi не спрабаваў ён што-небудзь прапаведаваць салдатам?

— Не, iгемон, ён цяпер быў маўклiвы. Адзiнае, што ён сказаў, што з усiх шматлiкiх недахопаў чалавечых цяпер лiчыць галоўным баязлiвасць.

— Чаму гэта было сказана? — пачуў госць голас, якi неспадзявана надламаўся.

— Гэтага нельга было зразумець. Ён наогул паводзiў сябе дзiўна, як, дарэчы, i заўсёды.

— Што дзiўнае было?

— Ён увесь час спрабаваў паглядзець у вочы то аднаму, то другому i ўвесь час неяк разгублена ўсмiхаўся.

— I болей нiчога? — спытаўся ахрыплы голас.

Пракуратар грукнуў чашаю, налiў сабе вiна. Ён апаражнiў яе да дна i загаварыў:

Справа ў тым: хаця мы i не можам выявiць цяпер, прынамсi, якiх-небудзь прыхiльнiкаў альбо прадаўжальнiкаў, але нельга паручыцца, што iх няма зусiм, нельга.

Госць нахiлiў галаву i ўважлiва слухаў.

— I каб не здарылася якiх-небудзь сюрпрызаў, — працягваў пракуратар, — я прашу вас неадкладна i цiха прыбраць з зямлi целы ўсiх трох пакараных i пахаваць iх таемна, каб не засталося нi слыху нi дыху.

— Слухаю, iгемон, — сказаў госць i ўстаў. — Калi справа гэтакая складаная i адказная, дазвольце мне ехаць тэрмiнова.

— Не, прысядзьце, — Пiлат рухам рукi спынiў госця, — ёсць яшчэ два пытаннi. Другое — вашы вялiкiя заслугi на сама цяжкай пасадзе начальнiка сакрэтнае службы пры пракуратары Юдэi даюць мне прыемную магчымасць далажыць пра гэта ў Рыме.

Госцеў твар у гэты час паружавеў, ён устаў i пакланiўся пракуратару.

— Я толькi выконваю свой абавязак на iмператарскай службе!

— Але я хацеў бы папрасiць, каб вы, калi вам прапануюць перавод па службе адсюль з павышэннем, адмовiлiся i засталiся тут. Мне нiзавошта не хацелася б разлучацца з вамi. Няхай вас неяк iнакш узнагародзяць.

— Я шчаслiвы, што служу пад вашым кiраўнiцтвам, iгемон.

— Мне прыемна гэта. Цяпер трэцяе пытанне. Яно пра гэтага, як яго… Юду з Карыяфа.

Госць стрэльнуў у пракуратара сваiм адметным позiркам i адразу патушыў яго.

— Кажуць, што ён, — працягваў пракуратар цiшэй, — быццам бы атрымаў грошы за тое, што гэтак прыязна частаваў звар’яцелага фiлосафа.

— Атрымае, — цiха паправiў пракуратара Пiлата начальнiк сакрэтнае службы.

— Многа грошай?

— Гэтага нiхто не ведае, iгемон.

— Нават вы? — сваiм здзiўленнем iгемон пахвалiў.

— Нават я, — спакойна адказаў госць. — Але тое, што ён атрымае гэтыя грошы сёння вечарам, гэта я ведаю. Сёння яго выклiкаюць у палац да Каiфы.

— Ах, прагны стары з Карыяфа, — з усмешкаю сказаў пракуратар. — Ён жа стары?

— Пракуратар нiколi не памыляецца, але цяпер ён памылiўся, — ветлiва запярэчыў госць, — чалавек з Карыяфа малады.

— Праўда? Ахарактарызаваць яго можаце? Фанатык?

— Ды не, пракуратар.

— Ага. Яшчэ што-небудзь?

— Вельмi прыгожы.

— Яшчэ? Магчыма, мае да нечага вялiкую схiльнасць?

— Цяжка пра гэта даведацца ў такiм вялiкiм горадзе, пракуратар…

— Э, не, не, Афранiй! Не прымяншай сваiх заслуг.

— Ёсць у яго адна схiльнасць, пракуратар. — Госць на долю секунды прымоўк. — Ён прагны да грошай.

— Чым ён займаецца?

Афранiй паглядзеў угору, падумаў i адказаў:

— Ён працуе мянялам у лаўцы ў свайго сваяка.

— А, вунь яно што, — пракуратар замоўк, азiрнуўся, цi няма каго на балконе i потым цiха прамовiў: — Вось у чым справа — я маю звесткi, што яго сёння ноччу зарэжуць.

У гэты час госць не толькi кiнуў свой позiрк на пракуратара, але i затрымаў яго на iм, а потым адказаў:

— Вы, пракуратар, занадта добрае думкi пра мяне. Я, мабыць, не заслугоўваю, каб вы дакладвалi пра мяне. Я не маю гэтакiх звестак.

— Вы заслугоўваеце сама высокае ўзнагароды. Але звесткi такiя ёсць, адказаў пракуратар.

— Дазвольце мне пра гэта не гаварыць, бо яны выпадковыя, недакладныя i ненадзейныя. Але мне трэба ўсё прадбачыць. Гэтакая пасада ў мяне, а больш за ўсё я веру свайму прадчуванню, яно мяне нiколi не падманвала. Звесткi такiя, што хтосьцi з невядомых сяброў Га-Ноцры, абураны страшнаю здрадаю гэтага мянялы, змовiўся з сябрамi

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн