Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

што ўсё атрымалася гэтак цудоўна i непаўторна на празрыстай блакiтнай дарозе. Ён iшоў у суправаджэннi Бангi, а побач з iм iшоў вандроўны фiлосаф. Яны спрачалiся пра нешта складанае i значнае, i нiводзiн не мог перамагчы. Яны нi ў чым не пагаджалiся адзiн з адным, i таму спрэчка была гэтакая цiкавая i бясконцая. Вiдавочна, што сённяшняе пакаранне аказалася звычайным непаразуменнем — бо вось ён, фiлосаф, якi выдумаў зусiм неверагодную рэч накшталт тае, што ўсе людзi добрыя, iшоў побач, а значыць, ён жывы. I, вядома, зусiм жахлiва было нават i падумаць, што гэтакага чалавека можна пакараць. Пакарання не было! Вось у чым была галоўная асалода ад гэтага падарожжа ўгору па месячнай лесвiцы.

Вольнага часу было гэтулькi, колькi хочацца, i навальнiца будзе толькi пад вечар, i баязлiвасць, вядома, адна з сама страшных чалавечых заган. Гэтак гаварыў Iешуа Га-Ноцры. Не, фiлосаф, я табе запярэчу: гэта сама страшная загана.

Напрыклад, не збаяўся ж цяперашнi пракуратар Юдэi, былы трыбун у легiёне, калi ў Далiне Дзеў лютыя германцы ледзь не загрызлi Крысабоя-Велiкана. Але даруйце, фiлосаф! Няўжо вы, разумны чалавек, думаеце, што з-за чалавека, якi зрабiў злачынства супраць кесара, загубiць сваю кар’еру пракуратар Юдэi?

— Так, так, — стагнаў, усхлiпваў спрасонку Пiлат. Вядома, загубiць. Ранiцай сёння яшчэ не загубiў бы, а цяпер, ноччу, калi ўсё ўзважыў, загубiць. Ён адважыцца на ўсё, каб выратаваць ад пакарання нi ў чым не вiнаватага дзiвакаватага летуценнiка i доктара!

— Цяпер мы з вамi будзем заўсёды разам, — гаварыў яму ў сне абшарпаны фiлосаф-бадзяга, якi невядома якiм чынам паўстаў на дарозе ў коннiка з залатым кап’ём. — Калi адзiн, то, значыць, i другi побач! Успомняць мяне, адразу ж i цябе ўспомняць! Мяне, падкiдыша, бацькi якога невядомыя, i цябе — сына караля-астролага i дачкi млынара, прыгажунi Пiлы!

— Ды ты ўжо не забудзься, успомнi пра мяне, сына астролага, — прасiў спрасонку Пiлат. I пасля таго як старац-спадарожнiк з Эн-Сарыда даў згоду кiўком галавы, жорсткi пракуратар Юдэi плакаў i смяяўся скрозь сон.

Усё гэта было добра, але абуджэнне было жахлiвае. Банга загырчаў на поўню, i слiзкая, быццам аблiтая алеем, блакiтная дарога перад пракуратарам нiбы правалiлася. Ён расплюшчыў вочы, i першае, што ўспомнiў, было пакаранне. Пакаранне адбылося. Першае, што зрабiў пракуратар, гэта сцiснуў аброжак Бангi, потым хворым позiркам адшукаў поўню i ўбачыў, што яна крыху адышла ўбок i паблякла. Яе святло перамагло непрыемнае мiгатлiвае святло, якое блiшчала на балконе перад самымi вачыма. У руках у кентурыёна Крысабоя палала i куродымiла паходня. Крысабой са страхам i злосцю касавурыўся на звера, якi быў гатовы скочыць.

— Не чапаць, Банга, — сказаў пракуратар хворым голасам i кашлянуў. Ён засланiўся рукою ад полымя i працягваў: — I ноччу пры поўнi мне няма спакою. О багi! У вас таксама дрэнная пасада, Марк… Салдат вы калечыце…

Марк здзiўлена глядзеў на пракуратара, i той апамятаўся. Каб згладзiць дарэмна сказаныя словы спрасонку, пракуратар сказаў:

— Не крыўдуйце, кентурыён. Мне, паўтараю, яшчэ горш. У чым справа?

— Да вас начальнiк тайнае службы, — спакойна паведамiў Марк.

— Клiчце, клiчце, — прачысцiўшы кашлем горла, загадаў пракуратар i пачаў босымi нагамi намацваць сандалi.

Полымя замiтусiлася на калонах, загрукалi кентурыёнавы калiгi па мазаiцы. Кентурыён выйшаў у сад.

— I пры поўнi мне няма спакою, — скрыгануўшы зубамi, сам сабе прамовiў пракуратар.

На балконе замест кентурыёна паказаўся чалавек у башлыку.

— Банга, не чапаць, — цiха сказаў пракуратар i сцiснуў сабаку загрывак.

Перш чым гаварыць, Афранiй, як i звычайна, азiрнуўся навокал i адступiў у цень, пераканаўшыся, што няма нiкога чужога, акрамя Бангi, цiха сказаў:

— Прашу аддаць мяне пад суд, пракуратар. Ваша праўда. Я не змог зберагчы Юду з Карыяфа, яго зарэзалi. Прашу судзiць мяне i зняць з пасады.

Афранiю здалося, што на яго глядзяць чатыры вокi — сабачыя i ваўчыныя.

Афранiй дастаў з-пад хламiды закарэлы ад крывi кашалёк з дзвюма пячаткамi.

— Вось гэты мяшок з грашыма забойцы падкiнулi ў дом першасвятару. На гэтым мяшку кроў Юды з Карыяфа.

— Колькi там, цiкава? — спытаў Пiлат i нахiлiўся да кашалька.

— Трыццаць тэтрадрахмаў.

Пракуратар усмiхнуўся i сказаў:

— Мала.

Афранiй маўчаў.

— Дзе забiты?

— Гэтага не ведаю, — спакойна, з годнасцю адказаў чалавек, якi не разлучаўся са сваiм башлыком, — ранiцай сёння пачнём шукаць.

Пракуратар скалануўся, пакiнуў у спакоi раменьчык на сандалi, якi не зашпiльваўся.

— А вы дакладна ведаеце, што ён забiты?

Пракуратар атрымаў кароткi адказ:

— Я, пракуратар, пятнаццаць гадоў на рабоце ў Юдэi. Я пачаў службу пры Валерыю Граце. Мне не абавязкова трэба бачыць труп, каб сказаць, што чалавек забiты, i таму я вам зараз дакладаю, што чалавек, якога звалi Юдам з Карыяфа, некалькi гадзiн таму зарэзаны.

— Прабачце мяне, Афранiй, — адказаў Пiлат, — я яшчэ не прачнуўся як след, таму i сказаў гэта. Я дрэнна сплю, — пракуратар усмiхнуўся, — i ўвесь час сню месячны промень. Уявiце, як смешна, быццам бы я хаджу па гэтым промнi. Такiм чынам, я хацеў бы ведаць, што вы думаеце пра гэта? Дзе вы збiраецеся яго шукаць? Сядайце, начальнiк тайнай службы.

Афранiй пакланiўся, падсунуў крэсла блiжэй да ложа i сеў, грукнуўшы мячом.

— Я збiраюся шукаць яго непадалёку ад маслiчнага прэса ў Гефсiманскiм садзе.

— Ага, ага. А чаму менавiта там?

— Iгемон, я думаю, Юда забiты не ў самiм Ершалаiме i не далёка ад яго. Ён забiты пад Ершалаiмам.

— Лiчу вас адным з лепшых майстроў свае справы. Я не ведаю, як наконт гэтага ў Рыме, але ў калонiях роўнага вам няма. Растлумачце чаму?

— Нават думкi не дапускаю, — цiха гаварыў Афранiй, — каб Юда даўся каму-небудзь у рукi ў горадзе. На вулiцы цiха не зарэжаш. Выходзiць, яго павiнны былi завабiць у якi-небудзь падвал. Але служба ўжо шукала яго ў Нiжнiм Горадзе, i несумненна знайшла б. Яго няма ў горадзе, за гэта я ручаюся. Калi б яго забiлi далёка за горадам, то пакунак з грашыма не маглi б гэтак хутка падкiнуць. Яго забiлi паблiзу горада, куды змаглi выманiць.

— Не разумею, як гэта можна было зрабiць.

— Сапраўды, пракуратар, гэта сама цяжкае пытанне, i нават я не ведаю, цi здолею гэта разблытаць.

— Сапраўды, загадка! Святочным вечарам веруючы iдзе невядома чаго за горад, пакiдае святочнае застолле i там гiне. Хто i як мог яго тады завабiць? Цi не жаночых рук справа? — раптам загарэўся пракуратар.

Афранiй адказваў спакойна i важка:

— Нi ў якiм выпадку, пракуратар. Гэта выключаецца. Трэба думаць лагiчна. Каму патрэбна была Юдава смерць? Нейкiя вандроўныя фантазёры, нейкi гурток, у якiм не было нiякiх жанчын. Каб ажанiцца, пракуратар, патрэбны грошы, каб нарадзiць чалавека на свет таксама патрэбны грошы, але каб зарэзаць чалавека пры дапамозе жанчыны, трэба надта много грошай, i нi ў якiх валацуг iх няма. Жанчына не ўдзельнiчала ў гэтай справе, пракуратар. Нават болей, такое тлумачэнне забойства можа збiць са следу, замiнаць следству i блытаць мяне.

— Я бачу, што ваша праўда, Афранiй, — гаварыў Пiлат, — i я толькi дазволiў сабе выказаць сваё меркаванне.

— На жаль, памылковае, пракуратар.

— Але як жа тады? — усклiкнуў пракуратар i прагна паглядзеў у твар Афранiю.

— Мяркую, што ўсё з-за грошай.

— Цудоўная думка! Але хто i за што мог прапанаваць яму ноччу грошы за горадам?

— Не, пракуратар, не так. У мяне ёсць адзiнае меркаванне, i калi яно не спраўдзiцца, то iншага i прыдумаць не магу. — Афранiй нахiлiўся да пракуратара i шэптам дадаў: — Юда хацеў схаваць хрошы ў надзейным, толькi яму вядомым месцы.

— Даволi дасцiпнае тлумачэнне. Вiдаць, яно гэтак i было. Цяпер я разумею: яго выманiлi не людзi, а ўласная думка. Ага, ага, праўда.

— Сапраўды. Юда быў недаверлiвы. Ён хаваў грошы ад людзей.

— Ага, вы сказалi, у Гефсiманii. А чаму менавiта там вы збiраецеся яго шукаць — гэтага, прызнацца, я не разумею.

— О, пракуратар, гэта прасцей за ўсё. Нiхто не будзе хаваць грошы на дарозе, на адкрытых i пустэльных месцах. Юда не быў нi на дарозе ў Хеўрон, нi на дарозе ў Вiфанiю. Яму трэба было цiхае ўтульнае месца, дзе растуць дрэвы. Гэта проста. А гэтакiх месцаў, акрамя Гефсiманii, пад Ершалаiмам няма. Далёка ён iсцi не мог.

— Вы цалкам пераканалi мяне. Тады што рабiць зараз?

— Я неадкладна пачну шукаць забойцаў, якiя высачылi Юду за горадам, а сам тым часам, як ужо гаварыў, пайду пад суд.

— За што?

— Мая ахова згубiла яго ўчора на базары пасля таго, як ён выйшаў з палаца Каiфы. Як гэта здарылася, не разумею. Такога ў маiм жыццi не здаралася. Назiранне было наладжана адразу пасля нашай размовы. Але на базары ён некуды перакiнуўся, зрабiў пятлю i знiк бясследна.

— Зразумела. Аб’яўляю вам, што я не бачу патрэбы аддаваць вас пад суд. Вы зрабiлi ўсё, што маглi, i нiхто на свеце, — тут пракуратар усмiхнуўся, — не змог бы зрабiць лепей за вас! Пакарайце сышчыкаў, якiя згубiлi Юду, але i тут я хацеў бы, каб пакаранне не было строгае. Урэшце, мы зрабiлi ўсё, каб паклапацiцца пра гэтага нягоднiка! Ага, я забыўся спытаць, — пракуратар пацёр лоб, — як гэта яны ўмудрылiся падкiнуць грошы Каiфу?

— Бачыце, пракуратар… Гэта не вельмi цяжка. Мсцiўцы зайшлi ззаду палаца, дзе завулак вышэй, чым заднi двор, i перакiнулi пакунак цераз плот.

— З запiскаю?

— З запiскаю, як вы i меркавалi, пракуратар. Дарэчы, — тут Афранiй сарваў пячаткi з пакунка i паказаў начынне пракуратару Пiлату.

— Злiтуйцеся, што вы робiце, Афранiй, пячаткi, вiдаць, храмавыя.

— Пракуратару не трэба з-за гэтага хвалявацца, — адказаў Афранiй i згарнуў пакунак.

— Няўжо ўсе пячаткi ёсць у вас? — спытаўся Пiлат i засмяяўся.

— Iнакш не можа i быць, пракуратар, — зусiм сур’ёзна i нават сурова адказаў Афранiй.

— Уяўляю, што тварылася ў Каiфы?

— Сапраўды, пракуратар, гэта выклiкала вялiкае хваляванне. Яны адразу паклiкалi мяне.

Нават у цемры вiдаць было, як блiснулi Пiлатавы вочы.

— Гэта цiкава, цiкава…

— Асмелюся запярэчыць, пракуратар, цiкавага было мала. Сумная i нудная справа. Калi я спытаўся, цi не плацiлi каму-небудзь грошы ў палацы Каiфы, мне адказалi, што гэтага не было.

— Нават так? Ну, што ж, не плацiлi дык, значыць, не плацiлi. Тым цяжэй будзе знайсцi забойцаў.

— Сапраўды, пракуратар.

— Ага, Афранiй, вось што мне прыйшло ў галаву: можа, ён самагубствам жыццё скончыў?

— Ды не, пракуратар, — адказаў Афранiй i нават адкiнуўся ў крэсле, выбачайце, але гэта зусiм неверагодна!

— Ды ў гэтым горадзе ўсё можа быць! Я гатовы пайсцi ў заклад, што зусiм хутка распаўзуцца

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн