Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

чорны маўзер, а другi побач з iм адмычкi. Наогул тыя, хто iшоў у кватэру, былi як след падрыхтаваны. У двух з iх у кiшэнях былi тоненькiя шаўковыя сеткi, якiя лёгка разгортваюцца. Яшчэ ў аднаго — аркан, яшчэ ў аднаго — марлевыя маскi i ампулы з хлараформам.

Умомант адамкнулi першыя дзверы ў кватэру No 50, i ўсе апынулiся ў пярэднiм пакоi, а дзверы, якiя грукнулi ў кухнi, сведчылi, што другая група па чорным уваходзе падышла своечасова.

Сёння калi не поўная ўдача, то хоць частковая была вiдавочна. Па ўсiх пакоях iмгненна рассыпалiся людзi i нiдзе нiкого не знайшлi, але затое ў сталоўцы знайшлi астаткi толькi што пакiнутага недаедзенага сняданка, а ў гасцёўнi на камiннай палiчцы побач з крыштальным збанам сядзеў вялiзны чорны кот. Ён трымаў у сваiх лапах прымус.

Увайшоўшыя ў гасцёўню даволi доўга моўчкi глядзелi на гэтага ката.

— Мугу… сапраўды здорава… — шапнуў адзiн з прыйшоўшых.

— Нiчога не парушаю, нiкога не чапаю, рамантую прымус, — нядобразычлiва надзьмуўся i прамовiў кот, — i яшчэ павiнен папярэдзiць, што кот старажытная жывёла, якую нельга чапаць.

— Выключна чыстая работа, — шапнуў адзiн з прышэльцаў, а другi прамовiў гучна i выразна:

— Ну, недатыкальны i гаворачы кот, калi ласка, сюды!

Разгарнулася i ўзвiлася шаўковая сетка, але той, хто кiнуў яе, наздзiў усiм, не патрапiў i захапiў ёю толькi збан, якi са звонам упаў i пабiўся.

— Рэмiз! — крыкнуў кот. — Ура! — i, адставiўшы ўбок прымус, выхапiў з-за спiны браўнiнг. Ён iмгненна прыцэлiўся ў блiжэйшага супрацоўнiка, але ў таго раней, чым кот, паспеў стрэлiць, блiснула ў руцэ агнём, i адначасна са стрэлам з маўзера кот упаў унiз галавой з камiннае палiцы на паддогу, кiнуў прымус i браўнiнг.

— Усё скончана, — прамовiў кот i соладка разлёгся ў крывавай лужыне, адыдзiце ад мяне на секунду, дайце мне развiтацца з зямлёй. О мой сябра Азазела! — прастагнаў той, хто сцякаў кроўю. — Дзе ты? — кот паглядзеў патухлымi вачыма на дзверы ў сталоўку. — Ты не прыйшоў да мяне i не дапамог у час няроўнага бою. Ты кiнуў беднага Бегемота, прамяняў яго на шклянку праўда, вельмi добрага — каньяку! Ну што ж, няхай мая смерць будзе на табе, а я пакiдаю табе свой браўнiнг…

— Сетку, сетку, сетку, — трывожна зашапталi навокал.

Але сетка чортведама чаму зачапiлася ў некага ў кiшэнi i не хацела вылазiць.

— Адзiнае, што можа выратаваць смяротна параненага ката, гэта глыток бензiну, — прамовiў кот i, пакуль была замiнка, прыклаўся да прымуса i напiўся бензiну.

Адразу з-пад верхняе левае лапы перастала цячы кроў. Кот усхапiўся жывы i бадзёры, схапiў прымус пад паху, гоцнуў назад на камiн, а адтуль, абдзiраючы шпалеры, палез па сцяне i праз дзве секунды апынуўся высока над прышэльцамi, на жалезным карнiзе.

Рукi iмгненна ўчапiлiся за гардзiну i абарвалi яе разам з карнiзам, i сонца хлынула ў цёмны пакой. Але нi жулiкавата ачунялы кот, нi прымус не ўпалi. Кот не кiнуў прымуса, умудрыўся разам з iм пераскочыць на люстру, якая вiсела пасярод пакоя.

— Лесвiцу! — крыкнулi ўнiзе.

— Выклiкаю на дуэль! — закрычаў кот, пралятаючы над галовамi на разгайданай люстры.

У руках зноў апынуўся браўнiнг, а прымус ён прыладзiў на рагу люстры. Кот лятаў, як маятнiк, i страляў па прышэльцах. Грукат скалануў кватэру. На падлогу пасыпалiся асколкi з люстры, трэснула промнямi люстэрка на камiне, паляцеў пыл ад тынкоўкi, заскакалi па падлозе парожнiя гiльзы, палопалiся шыбы ў вокнах, з прастрэленага прымуса пачало пырскаць бензiнам. Цяпер i гаворкi не магло быць, каб захапiць ката жывым, i прышэльцы трапна i шалёна стралялi ў яго ў адказ з маўзераў у галаву, у жывот, у грудзiну, у спiну. Стралянiна выклiкала панiку на асфальце ў двары.

Але працягвалася гэтая стралянiна не доўга i сама сабой зацiхла. Справа ў тым, што нi кату, нi аператыўнiкам яна не прынесла нiякае шкоды. Не аказалася не толькi забiтых, але нават i параненых, усе, у тым лiку i кот, былi цэлыя. Нехта з прыйшоўшых, каб праверыць гэта, разоў пяць стрэлiў у галаву праклятай жывёлiне, i кот бойка адказаў цэлаю абоймаю. Як i раней, нiякага эфекту. Кот пагойдваўся на люстры, размахi якое паволi меншалi, дзьмухаў у дула браўнiнга i пляваў сабе на лапу. У тых, што стаялi ўнiзе на двары, было поўнае недаўменне. Гэта быў цi не адзiны з выпадкаў, калi стралянiна не мела нiякага вынiку. Можна было дапусцiць, што ў ката браўнiнг цацачны, але пра маўзеры аператыўнiкаў гэтага не скажаш. Першая катовая рана было не што iншае, як фокус i свiнскае прытвоства, гэтак жа, як i пiццё бензiну.

Паспрабавалi яшчэ раз злавiць ката. Кiнулi аркан, ён зачапiўся за адзiн рог люстры, яна ўпала. Ад удару скалануўся ўвесь дом, але толку з гэтага не было. Прысутных абдало пырскамi крыштальных асколкаў, а кот пераляцеў у паветры i ўсеўся высока пад столлю наверсе на пазалочаную люстравую раму над камiнам. Ён нiкуды не збiраўся ўцякаць, наадварот, седзячы на раме, зноў пачаў гаворку.

— Я зусiм не разумею, — гаварыў ён зверху, — чаму са мною гэтак груба абыходзяцца…

I гэту гаворку перабiў нечакана цяжкi голас, якi пачуўся невядома адкуль.

— Што адбываецца ў кватэры? Мне перашкаджаюць працаваць.

Другi, непрыемны i гугнявы голас адазваўся:

— Зноў, вядома, Бегемот, чорт бы яго ўзяў!

Трэцi, траскучы галасок сказаў:

— Месiр! Субота. Сонца заходзiць. Нам пара.

— Прабачце, не магу больш гутарыць з вамi, — сказаў кот з люстра, — нам пара. — Ён кiнуў свой браўнiнг i выбiў абедзве шыбы ў акне. Потым лiнуў бензiну, i гэты бензiн сам успыхнуў хваляю аж да столi.

Загарэлася неяк надзвычай хутка i моцна, як не бывае нават i ад бензiну. Адразу ж задымiлiся шпалеры, закурылася гардзiна на падлозе, i пачалi тлець рамы пабiтых вокнаў. Кот скочыў, мяўкнуў, пераляцеў з люстра на падаконнiк i знiк з яго разам са сваiм прымусам. Звонку пачулiся стрэлы. Чалавек, якi сядзеў на жалезнай пажарнай лесвiцы насупраць ювелiршыных вокнаў, абстраляў ката, калi той пералятаў з падаконнiка на падаконнiк, каб дабрацца да вадасцёкавай трубы на рагу дома. Па гэтай трубе кот узляцеў на дах. Там яго безвынiкова абстраляла ахова пры комiнах, i кот расстаў у заходзячым сонцы, якое залiвала горад.

У кватэры ў гэты час загарэўся паркет пад нагамi ў прышэльцаў, i ў агнi, на тым самым месцы, дзе валяўся прытварака паранены кот, паказаўся труп барона Майгеля з задраным угору падбародкам i шклянымi вачыма. Выцягнуць яго з агню ўжо не было магчымасцi.

Пераскакваючы па гарачым паркеце, збiваючы агонь далонямi з плячэй i грудзей, аператыўнiкi адступiлi з кабiнета ў пярэднi пакой. Тыя, што былi ў спальнi i ў сталоўцы, выбеглi праз калiдор. Прыбеглi i тыя, што былi на кухнi, кiнулiся ў пярэднюю. Гасцёўня ўжо была поўная дыму i агню. Нехта на хаду паспеў набраць нумар пажарнай часткi, коратка кiнуў у слухаўку:

— Садовая, трыста два-бiс!

Больш нельга было затрымлiвацца. Полымя вырвалася ў пярэднi пакой. Дыхаць стала цяжка.

Як толькi з вокнаў у зачараванай кватэры выбiла першыя струменьчыкi дыму, у двары пачулiся адчайныя чалавечыя крыкi:

— Пажар! Пажар! Гарым!

З розных кватэр людзi пачалi крычаць у тэлефоны:

— Садовая! Садовая, трыста два-бiс!

У той час, калi на Садовай пачулiся страшныя сэрцу ўдары i звон чырвоных доўгiх машын, якiя iмчалi з усiх канцоў горада, людзi, што мiтусiлiся на двары, бачылi, як разам з дымам з акна на пятым паверсе вылецелi тры цёмныя, як здалося, мужчынскiя постацi i адна постаць голае жанчыны.

Раздзел 28

АПОШНIЯ ПРЫГОДЫ КАРОЎЕВА I БЕГЕМОТА

Цi сапраўды былi там постацi, цi гэта толькi здалося ўражаным ад перапалоху жыхарам няшчаснага дома на Садовай, вядома, нiхто дакладна сказаць не можа. Калi i былi яны, то куды накiравалiся, таксама нiхто не ведае. Дзе яны разышлiся, мы таксама сказаць не можам, але дзесьцi праз чвэрць гадзiны пасля пажару на Садовай у люстраных дзвярах Таргсiна на Смаленскiм базары з’явiўся высокi грамадзянiн у клятчастым гарнiтуры, а з iм вялiкi чорны кот.

Спрытна ныраючы мiж мiнакоў, грамадзянiн адчынiў дзверы крамы. Але тут маленькi, кастлявы i зусiм не гасцiнны швейцар паўстаў на дарозе i незадаволена сказаў:

— З катамi нельга!

— Прашу прабачэння, — засакатаў высокi i прыклаў вузлаватую руку да вуха, як глухi, — з катамi, кажаце? А дзе вы бачыце ката?

Швейцар вытрашчыў вочы, i было чаго: нiякага ката ля ног у грамадзянiна не аказалася, а з-за яго пляча ўжо высоўваўся i рваўся ў краму таўстун у парванай шапачцы, сапраўды, з твару крыху падобны на ката. У руках у таўстуна быў прымус.

Гэтая парачка чамусьцi не спадабалася швейцару-мiзантропу.

— У нас толькi на валюту, — захрыпеў ён раззлавана i глядзеў з-пад кудлатых, быццам выедзеных моллю броваў.

— Дарагi мой, — пасыпаў словамi высокi i заблiскаў пабiтым пенснэ, — а адкуль вы ведаеце, што яе ў мяне няма? Па адзеннi мяркуеце? Нiколi не рабiце гэтага, шаноўнейшы стораж! Вы памылiцца можаце, i вельмi моцна. Перачытайце яшчэ раз хаця б гiсторыю знакамiтага калiфа Гарун-аль-Рашыда. Але зараз я адкiдаю гэтую гiсторыю ўбок, а хачу сказаць вам, што паскарджуся на вас загадчыку i раскажу яму пра вас такое, што з-за гэтага давядзецца развiтацца вам са сваёй службаю памiж люстранымi дзвярыма.

— У мяне, магчыма, поўны прымус валюты, — увязаўся горача ў гаворку падобны на ката таўстун, якi гэтак i пёрся ў краму.

А ззаду падпiрала раззлаваная публiка. З нянавiсцю i сумненнем гледзячы на дзiўную парачку, швейцар саступiў з дарогi, i нашы знаёмыя, Кароўеў i Бегемот, апынулiся ў краме. Тут яны спачатку агледзелiся навокал, i потым звонкiм голасам, якi чуваць было ў кожным закутку, Кароўеў аб’явiў:

— Цудоўная крама? Вельмi, вельмi добрая крама!

Публiка адвярнулася ад прылаўкаў i чамусьцi здзiўлена паглядзела на таго, хто гаварыў, хаця хвалiць краму ў яго былi ўсе падставы.

Сотнi штук паркалю сама разнастайнай расфарбоўкi вiдаць былi на палiчных клетках. За iмi высiлiся мiткалi i шыфон, сукно фрачнае. Колькi бачыць можна было, стаялi штабялi каробак з абуткам, i некалькi грамадзянак сядзелi на маленькiх услончыках з праваю нагою ў старым туфлi, а леваю — у новай блiскучай лодачцы, якою яны заклапочана прытупвалi на дыванку. Дзесьцi ўглыбiнi спявалi i гралi патэфоны.

Але Кароўеў i Бегемот абмiнулi ўсе гэтыя спакусы i пакiравалi да стыку кандытарскага i гастранамiчнага аддзелаў. Тут было прасторна, грамадзяне ў берэтах i хусцiнках не напiралi на прылавак, як у паркалёвым аддзеле.

Малога росту, зусiм квадратны чалавек, паголены да сiнявы, у рагавых акулярах, у новенькiм капелюшы, не пакамечаным i

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн