Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

несмяротны!

— Вашы пасведчаннi, грамадзяне, — сказала грамадзянка.

— Злiтуйцеся, гэта, урэшце, смешна, — не здаваўся Кароўеў, — ды не пасведчанне вызначае пiсьменнiка, а тое, што iм напiсана! Адкуль вы ведаеце, якiя задумы раяцца ў маёй галаве? Альбо ў гэтай галаве? — ён паказаў на Бегемотаву галаву, з якой той адразу зняў шапачку, каб грамадзянка лепш разгледзела яе.

— Прапусцiце, грамадзяне, — ужо раззлавана сказала яна.

Кароўеў i Бегемот саступiлi ўбок i прапусцiлi нейкага пiсьменнiка ў шэрым гарнiтуры, у летняй, без гальштука, кашулi, белы каўнер якое шырока ляжаў паверх каўняра пiнжака, з газетаю пад пахай. Пiсьменнiк прыветна кiўнуў грамадзянцы, на хаду паставiў у падсунутую яму кнiгу нейкi значок i пайшоў на веранду.

— Шкада, не нам, не нам, — сумна загаварыў Кароўеў, — а яму будзе ледзяны куфаль пiва, пра якi мы, бедныя падарожнiкi, гэтак марылi з табой. Становiшча нашае сумнае i бязвыхаднае, i я не ведаю, што нам рабiць.

Бегемот горка развёў рукамi, надзеў шапачку на круглую галаву, густа аброслую валасамi, вельмi падобнымi на кашэчую поўсць. I ў гэты момант нямоцны, але ўладны голас прагучаў над галавою ў грамадзянкi:

— Прапусцiце, Соф’я Паўлаўна.

Грамадзянка з кнiгаю здзiвiлася; скрозь зелянiну трыльяжа ўзнiкла белая фрачная грудзiна i бародка клiнком. Чалавек прыветна глядзеў на двух падазроных абарванцаў i, нават болей, жэстам запрашаў iх. Аўтарытэт Арчыбальда Арчыбальдавiча быў рэч прадметная ў рэстарацыi, якой ён загадваў, i Соф’я Паўлаўна пакорлiва спыталася ў Кароўева:

— Як ваша прозвiшча?

— Панаеў, — ветлiва адказаў той.

Грамадзянка запiсала прозвiшча i запытальна паглядзела на Бегемота.

— Скабiчэўскi, — прапiшчаў той i чамусьцi паказаў на свой прымус.

Соф’я Паўлаўна запiсала гэта i падсунула кнiгу наведвальнiкам, каб яны распiсалiся. Кароўеў насупраць прозвiшча «Панаеў» напiсаў «Скабiчэўскi», а Бегемот супраць Скабiчэўскага напiсаў «Панаеў».

Арчыбальд Арчыбальдавiч, наздзiў Соф’i Паўлаўне, з прыязнаю ўсмешкаю павёў гасцей за лепшы столiк у супрацьлеглым канцы веранды, туды, дзе быў сама густы цень, да столiка, побач з якiм весела ззяла сонца ў адным з трыльяжных прарэзаў у зелянiне. Соф’я Паўлаўна здзiўлена мiргала, доўга разглядала дзiўныя запiсы, якiя зрабiлi нечаканыя наведвальнiкi ў кнiзе.

Афiцыянтаў Арчыбальд Арчыбальдавiч здзiвiў не меней, чым Соф’ю Паўлаўну. Ён сам адсунуў крэсла ад столiка, запрасiў Кароўева сесцi, мiргаў аднаму, штосьцi шаптаў другому, i два афiцыянты замiтусiлiся вакол новых гасцей, адзiн з якiх свой прымус паставiў побач з парыжэлым чаравiкам на падлогу.

Адразу знiк са столiка стары настольнiк у жоўтых плямах, у паветры, пахрумстваючы крухмалам, узляцеў, бялейшы за бедуiнскi бурнус, другi, а Арчыбальд Арчыбальдавiч ужо шаптаў цiха, але выразна, у самае вуха Кароўеву:

— Чым будзем частавацца? Балычок ёсць спецыяльны… з архiтэктарскага з’езда ўрваў…

— Э-э… вы дайце нам наогул закусачку… э… — дабрадушна прамармытаў Кароўеў i адкiнуўся на крэсла.

— Разумею, — заплюшчыў вочы i шматзначна адказаў Арчыбальд Арчыбальдавiч.

Афiцыянты, калi ўбачылi, як абыходзiцца з сумнiцельнымi наведвальнiкамi шэф рэстарацыi, ужо без усякага сумнення ўзялiся за справу. Адзiн падаваў запалку Бегемоту, якi дастаў з кiшэнi недакурак i сунуў яго ў рот, другi падляцеў са звонам зялёнага шкла i паставiў побач з прыборамi келiхi, лафiтнiкi i тоненькiя келiхi, з якiх гэтак добра пiць пад тэнтам нарзан… не, забягаючы наперад, скажам: пiўся нарзан пад тэнтам незабыўнае грыбаедаўскае веранды.

— Фiлейкаю з рабчыкаў магу пачаставаць, — музычна муркаў Арчыбальд Арчыбальдавiч.

Госць у пабiтым пенснэ цалкам адобрыў прапановы камандзiра брыга i добра глядзеў на яго праз непатрэбнае шкельца.

Белетрыст Петракоў-Сухавей з жонкаю, якiя абедалi за суседнiм столiкам i даядалi эскалоп, з уласцiвай пiсьменнiкам назiральнасцю, заўважыў паслужлiвасць Арчыбальда Арчыбальдавiча i надта здзiвiўся. А яго жонка, даволi паважная панi, нават прыраўнавала пiрата да Кароўева i лыжачкай пагрукала… што ж гэта такое, нас затрымлiваюць… час марожанае падаваць! У чым справа?

Аднак Арчыбальд Арчыбальдавiч падараваў Петраковай чароўную ўсмешку, накiраваў да яе афiцыянта, а сам не пакiдаў дарагiх гасцей. Ой, разумны быў Арчыбальд Арчыбальдавiч! А назiральны не меней, чым пiсьменнiкi. Арчыбальд Арчыбальдавiч ведаў пра сеанс у Вар’етэ i пра шмат iншых выпадкаў за гэтыя днi чуў, але, у адрозненне ад iншых, паўз вушы не прапускаў нi слова «клятчасты», нi слова «кот». Арчыбальд Арчыбальдавiч адразу здагадаўся, хто яго наведвальнiкi. А калi здагадаўся, то, вядома, сварыцца з iмi не захацеў. А Соф’я Паўлаўна — вось табе маеш! Гэта трэба дадумацца, не пускаць гэтых двух на веранду! Хаця што з яе возьмеш.

Петракова пагардлiва тыцкала лыжачкаю ў раскiслае марожанае, незадаволена глядзела, як столiк перад нейкiмi двума прыдуркамi, нiбы ў казцы, абрастае ежаю. Да бляску памытае лiсце салаты ўжо тырчэла з вазы са свежаю iкрою… iмгненне — i з’явiлася на знарок падсунутым суседнiм столiку запацелае срэбнае вядзерца…

Толькi пасля таго як пераканаўся, што ўсё зроблена як мае быць, толькi пасля таго як у афiцыянтавых руках прыляцела накрытая патэльня, у якой нешта вуркатала, Арчыбальд Арчыбальдавiч дазволiў сабе пакiнуць двух загадкавых наведвальнiкаў ды i то шапнуў iм:

— Прабачце, на хвiлiнку! Сам пракантралюю фiлейчыкi.

Ён паляцеў ад столiка i знiк ва ўнутраным уваходзе ў рэстарацыю. Калi б якi-небудзь назiральнiк далей прасачыў, што робiць Арчыбальд Арчыбальдавiч, то гэта здалося б яму загадкавым.

Шэф накiраваўся зусiм не на кухню назiраць, як гатуюць фiлейчыкi, а ў рэстарацыйную кладоўку. Ён адамкнуў яе сваiм ключом, замкнуўся, дастаў са скрынi з iльдом асцярожна, каб не забрудзiць манжэты, два ладныя балыкi, запакаваў iх у газетную паперу, акуратна перавязаў вяровачкай i паклаў. Потым у суседнiм пакоi праверыў, цi на месцы яго летняе палiто на шаўковай падкладцы i капялюш, i толькi пасля гэтага пайшоў на кухню, дзе кухар старанна гатаваў абяцаныя гасцям фiлейкi.

Трэба сказаць, што дзiўнага i загадкавага ў дзеяннях Арчыбальда Арчыбальдавiча зусiм не было, i дзiўнымi дзеяннямi iх мог назваць толькi павярхоўны назiральнiк. Учынкi Арчыбальда Арчыбальдавiча лагiчна выцякалi з папярэдняга. Веданне апошнiх падзей, а галоўным чынам фенаменальнае чуццё Арчыбальда Арчыбальдавiча падказвалi шэфу грыбаедаўскай рэстарацыi, што абед яго наведвальнiкаў будзе хоць i багаты i раскошны, але даволi кароткi. I чуццё, якое не падманвала былога флiбусцьера, не падвяло i на гэты раз.

У той час, калi Кароўеў i Бегемот чокалiся другi раз кiлiшкамi цудоўнае халоднае маскоўскае двойчы ачышчанае гарэлкi, з’явiўся на верандзе потны i ўсхваляваны Боба Кандалупскi, вядомы ў Маскве сваiм усёзнайствам, i адразу ж прысеў да Петраковых. Боба паклаў свой пульхны партфель на столiк, адразу ж усунуў губы ў вуха Петракову i зашаптаў нешта спакуслiвае. Панi Петракова сама памiрала ад цiкаўнасцi i падставiла сваё вуха да масленых Бобавых губ. А той зрэдку азiраўся, як злодзей, i шаптаў, шаптаў, можна было пачуць толькi асобныя словы:

— Клянуся богам! На Садовай, на Садовай, — Боба загаварыў яшчэ цiшэй: — Не бяруць кулi! Кулi… кулi… бензiн… пажар… кулi…

— Вось бы гэтых хлусоў, якiя разносяць плёткi, — абураная, мацней, чым хацелася б Бобу, загудзела сваiм кантральтавым голасам панi Петракова, — вось iм трэба было б растлумачыць! Але нiчога, iх паставяць на сваё месца! Якiя шкодныя плёткi!

— Якiя плёткi, Антанiда Парфiр’еўна! — усклiкнуў засмучаны недаверам жонкi пiсьменнiка Боба i зноў засвiстаў: — Гавару вам, кулi не бяруць… А цяпер пажар… Яны ў паветры… у паветры, — Боба шыпеў i не падазраваў, што тыя, пра каго ён расказвае, сядзяць побач з iм i маюць асалоду ад яго свiсту.

Хаця гэтая асалода хутка скончылася. З унутранага рэстарацыйнага ўваходу на веранду iмклiва выйшлi трое мужчын, туга падпяразаныя рамянямi, у крагах i з рэвальверамi ў руках. Пярэднi крыкнуў звонка i страшна:

— Нi з месца! — I яны адразу ж пачалi страляць па верандзе, цэлячыся ў галаву Кароўеву i Бегемоту. Тыя, па кiм стралялi, адразу ж расталi ў паветры, а з прымуса ўдарыў агнявы слуп проста ў тэнт. Нiбыта пашча з чорнымi краямi з’явiлася ў тэнце i пачала распаўзацца ва ўсе бакi. Агонь праскочыў праз яе i пачаў падымацца да самага даху грыбаедаўскага дома. Папкi з паперамi, якiя ляжалi на акне на другiм паверсе ў рэдакцыi, раптам успыхнулi, следам занялася штора, i тут агонь загудзеў, нiбы яго раздзiмалi, слупамi пайшоў унутр цётчынага дома.

Праз некалькi секунд па асфальтавых дарожках, якiя вялi да чыгуннае рашоткi на бульвары, адкуль у сераду вечарам прыйшоў нiкiм не зразумелы Iванка, цяпер беглi недаабедаўшыя пiсьменнiкi, афiцыянты, Соф’я Паўлаўна, Боба, Петракова, Петракоў.

Арчыбальд Арчыбальдавiч нiкуды не спяшаўся i не ўцякаў, ён зараней выйшаў праз бакавы ўваход i, як капiтан, якi павiнен пакiдаць карабель апошнiм, стаяў спакойна ў летнiм палiто з шаўковаю падкладкаю, з двума балыковымi бярвенцамi пад пахай.

Раздзел 29

ЛЁС МАЙСТРА I МАРГАРЫТЫ ВЫЗНАЧАНЫ

Перад заходам сонца высока над горадам на мураванай тэрасе аднаго з сама прыгожых у Маскве будынкаў, пабудаванага амаль паўтары тысячы гадоў назад, знаходзiлiся двое: Воланд i Азазела. Iх не было вiдаць знiзу, з вулiцы, бо iх засланяла ад чужога вока балюстрада з гiпсавымi вазамi i гiпсавымi кветкамi. А iм горад быў вiдаць увесь да краёў.

Воланд сядзеў на складной табурэтцы, апрануты ў сваю чорную сутану. Яго доўгая шырокая шпага была ўваткнута мiж дзвюх плiт тэрасы вертыкальна, так што атрымаўся сонечны гадзiннiк. Цень ад шпагi няўмольна доўжыўся, падпаўзаў да чорных туфляў на нагах у сатаны. Воланд падпёр востры падбародак кулаком, сагнуўся на табурэтцы, падклаў адну нагу пад сябе i неадрыўна глядзеў на неабдымнае зборышча палацаў, вялiзных дамоў i маленькiх, асуджаных на знос будынiн.

Азазела быў не ў сучасным уборы, без пiнжака, кацялка, лакiраваных туфляў; апрануты ў чорнае, як i Воланд, ён нерухома стаяў непадалёку ад свайго валадара, гэтак, як i ён, не адводзiў вачэй ад горада.

Воланд загаварыў:

— Якi цiкавы горад, цi не праўда?

Азазела паварушыўся i адказаў з павагаю:

— Месiр, мне болей падабаецца Рым.

— Ну, гэта ў каго якi густ, — адказаў Воланд.

Праз нейкi час зноў пачуўся яго голас:

— А чаго гэты дым там на бульвары?

— Гэта гарыць Грыбаедаў, — адказаў Азазела.

— Трэба думаць, што гэтая неразлучная парачка Кароўеў i Бегемот пабылi там?

— У гэтым няма нiякага сумнення, месiр.

Зноў настала маўчанне, абодва з тэрасы глядзелi, як у вокнах, якiя выходзiлi на захад, на верхнiх паверхах успыхвала адлюстраванне разламанага сонца. Воландава вока гарэла гэтаксама, як адно з вокнаў, што выходзiла на захад, хаця Воланд сядзеў плячыма да сонца.

Але тут штосьцi прымусiла Воланда завярнуцца ад горада i звярнуць увагу на круглую вежу, якая была ў яго за плячыма на даху. Са сцяны яе выйшаў абарваны, выпацканы ў глiну пануры чалавек у хiтоне, у самаробных сандалях, чорнабароды.

— Во! — усклiкнуў Воланд i насмешлiва паглядзеў на прышэльца. — Меней за ўсё можна было чакаць цябе тут! Ты чаго

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн