Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

з’явiўся незапрошаны, але чаканы госць?

— Я да цябе, дух зла i валадар ценяў, — адказаў прышэлец i з-пад iлба варожа паглядзеў на Воланда.

— Калi ты да мяне, то чаму не вiтаешся, былы зборшчык падаткаў? загаварыў Воланд.

— Таму што я не хачу, каб табе здаровiлася, — з выклiкам адказаў прышэлец.

— Табе з гэтым давядзецца змiрыцца, — запярэчыў Воланд, i ўсмешка скрывiла яго рот, — не ўспеў ты з’явiцца, як ужо ляпнуў глупства, i я табе скажу, у чым яно, — у тваёй iнтанацыi. Ты гаворыш гэтак, быццам не прызнаеш ценяў, а таксама зла. А ты, будзь ласкавы, падумай, што рабiла б тваё дабро, каб не было зла, i як бы выглядала зямля, каб з яе знiклi ценi? Ценi атрымлiваюцца ад прадметаў i ад людзей. Вось цень ад маёй шпагi. Але бываюць ценi ад дрэў i ад жывых iстот. Цi не хочаш ты абадраць увесь зямны шар, знесцi з яго ўсе дрэвы i ўсё жывое з-за твае фантазii мець голы свет? Ты дурны.

— Я не буду з табой спрачацца, стары сафiст, — адказаў Левiй Мацей.

— Ты i не можаш са мной спрачацца, таму што я сказаў ужо: ты дурны, адказаў Воланд i спытаўся: — Ну, гавары коратка, не стамляй мяне, чаго ты хочаш?

— Ён прыслаў мяне.

— Што ён загадаў перадаць табе, раб?

— Я не раб, — яшчэ больш зазлаваў Левiй Мацей, — я яго вучань.

— Мы гаворым з табою на розных мовах, як заўсёды, — адазваўся Воланд, але рэчы, пра якiя мы гаворым, ад гэтага не мяняюцца. Ну?..

— Ён прачытаў створанае майстрам, — загаварыў Левiй Мацей, — i прасiў цябе, каб ты забраў з сабою майстра i ўзнагародзiў яго спакоем. Няўжо табе гэта цяжка зрабiць, дух зла?

— Мне нiчога не цяжка зрабiць, — адказаў Воланд, — i табе гэта добра вядома. — Ён памаўчаў i дадаў: — А чаму ж вы не бераце яго да сябе, да святла?

— Ён не заслужыў святла, ён заслужыў спакой, — журботным голасам сказаў Левiй.

— Перадай, што будзе зроблена, — адказаў Воланд i дадаў, пры гэтым вока яго загарэлася: — I пакiнь мяне тэрмiнова.

— Ён просiць, каб тую, што кахала яго i пакутавала з-за яго, вы забралi таксама, — упершыню Левiй паглядзеў на Воланда ўмольна.

— Без цябе мы нiяк не здагадалiся б пра гэта. Iдзi.

Левiй Мацей знiк адразу пасля гэтага, а Воланд паклiкаў Азазелу i загадаў:

— Ляцi да iх i ўсё ўладзь.

Азазела пакiнуў тэрасу, i Воланд застаўся адзiн. Аднак быць яму аднаму доўга не давялося. Пачуўся тупат па плiтах на тэрасе i ажыўленая гаворка, i перад Воландам з’явiлiся Кароўеў i Бегемот. Цяпер прымуса ў таўстуна не было, нагружаны ён быў iншымi прадметамi. Пад пахаю ў яго быў невялiкi пейзажык у залатой раме, на руцэ вiсеў кухарскi, напалову згарэлы халат, а ў другой руцэ ён трымаў цэлую сёмгу са скураю i хвастом. Ад Кароўева i Бегемота патыхала гарэлым, Бегемотава морда была ў сажы, а шапачка напалову абгарэла.

Салют, месiр! — крыкнула неўгамонная парачка, i Бегемот замахаў сёмгаю.

— Якiя прыгажуны, — сказаў Воланд.

— Месiр, уяўляеце, мяне палiчылi марадзёрам, — радасна i ўзбуджана закрычаў Бегемот.

— Калi меркаваць па прынесеным табою, — адказаў Воланд i паглядзеў на ландшафцiк, — ты i ёсць марадзёр.

— Паверце, месiр… — пачаў задушэўна Бегемот.

— Не паверу, — коратка адказаў Воланд.

— Месiр, клянуся, я гераiчна спрабаваў выратаваць што толькi можна было, i вось ўсё, што ўдалося адваяваць.

— Ты лепш скажы, чаму загарэўся Грыбаедаў? — спытаўся Воланд.

Абодва, Кароўеў i Бегемот, развялi рукамi, паднялi вочы ў неба, а Бегемот закрычаў:

— Не разумею! Сядзелi мiрна, зусiм цiха, абедалi…

— I раптам — трах, трах! — падхапiў Кароўеў. — Стрэлы! Ашалелыя ад страху, мы з Бегемотам кiнулiся ўцякаць на бульвар, даганялы следам, мы кiнулiся ў Цiмiразеўку!..

— Але адчуванне абавязку, — умяшаўся Бегемот, — перамагло наш брыдкi страх, i мы вярнулiся.

— Дык вы вярнулiся? — сказаў Воланд. — Ну, вядома, тады будынак згарэў ушчэнт.

— Ушчэнт! — горка пацвердзiў Кароўеў. — Гэта значыць зусiм ушчэнт, месiр, як вы i сказалi. Адны галавешкi.

— Я накiраваўся, — расказваў Бегемот, — у зал паседжанняў, гэта той, што з калонамi, месiр, спадзяваўся выцягнуць што-небудзь каштоўнае. Ах, месiр, мая жонка, калi б яна толькi была ў мяне, яна дваццаць разоў рызыкавала б застацца ўдавою! Але, на шчасце, я нежанаты, i скажу вам шчыра — шчаслiвы, што не жанаты. Ах, месiр, хiба можна прамяняць халасцяцкую волю на цяжкае ярмо!

— Зноў глупства мелеш, — сказаў Воланд.

— Слухаюся i працягваю, — адказаў той, — ага, вось ландшафцiк. Болей нiчога нельга было ўзяць, полымя шуганула мне ў твар. Я пабег у каморку, выратаваў сёмгу. Пабег на кухню, выратаваў халат. Я лiчу, месiр, што зрабiў усё, што толькi мог, i не разумею, чаму ў вас гэтакi скептычны твар.

— А што рабiў Кароўеў у гэты час, калi ты марадзёрнiчаў? — спытаў Воланд.

— Я дапамагаў пажарнiкам, месiр, — адказаў Кароўеў i паказаў на парваныя штаны.

— Ну, калi гэтак, то давядзецца будаваць новы будынак.

— Ён будзе пабудаваны, месiр, — адазваўся Кароўеў, — запэўнiваю вас.

— Што ж, застаецца толькi пажадаць, каб ён быў лепшы, чым стары, заўважыў Воланд.

— Гэтак яно i будзе, месiр, — сказаў Кароўеў.

— Вы мне паверце, — дадаў кот, — я сама сапраўдны прарок.

— Нарэшце мы вярнулiся, месiр, — дакладваў Кароўеў, — i чакаем вашых загадаў…

Воланд устаў са свае табурэткi, падышоў да балюстрады i доўга маўчаў, адзiн, завярнуўшыся плячыма да свае свiты, глядзеў удалячынь. Потым адышоў ад краю, зноў сеў на табурэтку i сказаў:

— Загадаў нiякiх не будзе — вы выканалi ўсё, што змаглi, i больш пакуль што мне вашы паслугi не патрэбны. Можаце адпачываць. Зараз прыйдзе навальнiца, апошняя навальнiца, яна скончыць усё, што трэба скончыць, i мы рушым у дарогу.

— Вельмi добра, месiр, — адказалi абодва гаеры i знiклi дзесьцi за круглаю цэнтральнаю вежаю, якая размяшчалася пасярод тэрасы.

Навальнiца, пра якую гаварыў Воланд, ужо збiралася над небакраем. Чорная хмара ўстала на захадзе i да палавiны адрэзала сонца. Потым яна накрыла яго цалкам. На тэрасе пасвяжэла. Яшчэ праз нейкi час зрабiлася цёмна.

Гэтая цемра, якая насунулася з захаду, накрыла вялiзны горад. Знiклi масты, палацы. Усё знiкла, быццам гэтага нiколi i не было на свеце. Па ўсiм небе прабегла вогненная нiтка. Потым горад скалануўся ад удару. Удар паўтарыўся, i пачалася навальнiца. Воланда не стала бачна ў iмжы.

Раздзел 30

ПАРА! ПАРА!

— Ты ведаеш, — гаварыла Маргарыта, — якраз калi ты заснуў учора ноччу, я чытала пра цемру, якая прыйшла з Мiжземнага мора… i гэтыя iдалы, ах, залатыя iдалы! Яны чамусьцi мне ўвесь час не даюць спакою. Мне здаецца, што i зараз лье дождж. Ты адчуваеш, як пасвяжэла?

— Усё гэта добра i мiла, — адказаў майстар, ён палiў i разганяў рукою дым, — i гэтыя iдалы, бог з iмi… але што далей будзе, зусiм не зразумела!

Гаворка гэтая адбывалася перад заходам сонца, якраз тады, калi да Воланда на тэрасу з’явiўся Левiй Мацей. Акенца ў падвале было адчынена, i калi б хто-небудзь зазiрнуў у яго, ён здзiвiўся б з таго, як выглядаюць субяседнiкi. На Маргарыце проста на голае цела быў накiнуты чорны плашч, а майстар быў у бальнiчнай бялiзне. Было гэта таму, что Маргарыце зусiм не было чаго адзець, бо ўсе яе рэчы засталiся ў асабняку, i хаця гэты асабняк быў непадалёку, вядома, нечага было i думаць, каб пайсцi туды i забраць рэчы. А майстар, усе гарнiтуры якога знайшлiся ў шафе, нiбы ён нiкуды i не выязджаў, проста не хацеў адзявацца, гаварыў Маргарыце, што вось-вось пачнецца тварыцца нейкае несусветнае глупства. Праўда, ён быў упершыню паголены, калi лiчыць ад тае асенняе ночы (у клiнiцы яму бародку падстрыглi машынкаю).

Пакой таксама выглядаў дзiўна, разабрацца ў гэтым хаосе было цяжка. На дыване ляжалi рукапiсы, яны былi i на канапе. Валялася нейкая кнiга на крэсле. На круглым столiку стаяў абед, памiж закуссю некалькi бутэлек. Адкуль узялiся гэтыя стравы i пiтво, было невядома i Маргарыце, i майстру. Калi яны прачнулiся, усё гэта было ўжо на стале.

Пасля таго як праспалi да суботняга надвячорка, i майстар, i яго сяброўка адчувалi сябе добра, i толькi адно нагадвала пра ўчарашнюю прыгоду — у абодвух балелi скронi. З псiхiкай у абодвух адбылiся вялiкiя перамены, у гэтым бы пераканаўся кожны, паслухаўшы размову ў падвальнай кватэры.

Але падслухоўваць не было каму. Дворык таму i быў добры, што заўсёды пуставаў. З кожным днём лiпы, якiя гусцелi зелянiнай, i вярба за акном па-вясноваму пахлi, i ветрык заносiў гэты пах у падвал.

— Фу ты чорт! — нечакана ўсклiкнуў майстар. — Падумаць толькi… — ён патушыў недакурак у попельнiцы i сцiснуў галаву аберуч. — Не, паслухай, ты разумны чалавек, i вар’яткаю не была… Ты сапраўды верыш, што мы ўчора былi ў сатаны?

— Веру, — адказала Маргарыта.

— Вядома, вядома, — iранiчна сказаў майстар, — цяпер, выходзiць, замест аднаго вар’ята аж два! I муж i жонка. — Ён падняў рукi ўгору i закрычаў: — Не, гэта чортведама што, чорт, чорт, чорт!

Замест адказу Маргарыта ўпала на канапу, ад смеху аж задрыгала нагамi, потым ускрыкнула:

— Ой, не магу! Ой, не магу! Ты глянь толькi, на каго ты падобны!

Яна насмяялася, пакуль майстар сарамлiва падцягваў бальнiчныя кальсоны, i сказала сур’ёзна:

— Ты зараз мiжволi сказаў праўду. Чорт ведае што гэта, i чорт, павер мне, усiм распарадзiцца! — Вочы яе раптоўна загарэлiся, яна падхапiлася, затанцавала на месцы i пачала ўскрыкваць: — Якая я шчаслiвая, якая я шчаслiвая, што згаварылася з iм! О д’ябал, д’ябал!.. Давядзецца вам, мой мiлы, жыць з ведзьмаю! — пасля гэтага яна кiнулася да майстра, абхапiла яго за шыю i пачала цалаваць у губы, у нос, у шчокi. Вiхры нерасчасаных валасоў кудлацiлiся на майстры, i лоб i шчокi ў яго загарэлiся ад пацалункаў.

— Ты i сапраўды стала падобная на ведзьму.

— Я не адмаўляюся, — сказала Маргарыта, — я ведзьма i вельмi гэтым задаволена.

— Ну, добра, — сказаў майстар, — няхай ведзьма. Вельмi добра! Мяне, выходзiць, укралi з лякарнi… Таксама цудоўна! Вярнулi сюды, дапусцiм i гэта… Ну, няхай нас i не пачнуць шукаць… Але скажы ты мне, на мiласць богу, за што мы будзем жыць? Калi я гавару пра гэта, я клапачуся толькi пра цябе, павер мне!

У

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн