Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

гэты момант у акенцы паказалiся тупаносыя чаравiкi i нiжняя частка штаноў у палосачку. Затым гэтыя штаны сагнулiся ў каленях, i святло дня загарадзiў нечы тоўсты зад.

— Алаiзiй, ты дома? — спытаўся голас наверсе, недзе над штанамi, над акном.

— Ну, пачынаецца, — сказаў майстар.

— Алаiзiй? — спыталася Маргарыта i падышла блiжэй да акна. — Яго арыштавалi ўчора. А хто пра яго пытаецца? Як ваша прозвiшча?

У адно iмгненне зад i штаны знiклi, i чуваць было, як грукнулi варотцы, пасля ўсё стала па-ранейшаму. Маргарыта ўпала на канапу i зарагатала гэтак, што слёзы выступiлi на вачах. Пасля таго як супакоiлася, твар у яе моцна змянiўся, яна загаварыла сур’ёзна i, гаворачы, з’ехала з канапы долу, падпаўзла да каленяў майстра, глядзела яму ў вочы, гладзiла па галаве.

— Як ты пакутаваў, бедны, як ты пакутаваў, бедны ты мой! Пра гэта ведаю толькi я адна. Паглядзi, у цябе белыя валасы i вечная складка ля губ! Мой адзiны, мой мiлы, не думай нi пра што! Табе занадта многа давялося думаць, i цяпер за цябе буду думаць я. I я ручаюся, ручаюся, што ўсё будзе толькi добра!

— Я нiчога не баюся, Марго, — раптам адказаў ёй майстар, падняў галаву, i яна ўбачыла яго такiм, якiм ён быў тады, калi пiсаў пра тое, чаго нiколi не бачыў, але пра што дакладна ведаў, што гэтак было, — я не баюся, таму што я ўжо ўсё перажыў. Мяне многа палохалi, i ўжо няма чым спалохаць. Але мне шкада цябе, Марго, вось у чым фокус, вось чаму я i паўтараю адно i тое. Апамятайся! Нашто табе калечыць сваё жыццё, звязвацца з хворым i жабраком? Вяртайся дадому! Шкадую цябе, таму гэтак i гавару.

— Эх ты, ты, — Маргарыта кiвала растрапанаю галавою, — эх ты, малаверны няшчасны чалавек. Я з-за цябе ўчора ўсю ноч трэслася голая, я страцiла сваю прыроду, памяняла яе на новую, некалькi месяцаў я сядзела ў цёмнай каморцы i думала толькi пра адно — пра навальнiцу над Ершалаiмам, я выплакала свае вочы, а цяпер, калi звалiлася на голаў шчасце, ты мяне праганяеш? Ну што ж, я пайду, пайду, але ведай, што ты жорсткi чалавек! Яны спустошылi тваю душу!

Горкая пяшчота захлiснула майстрава сэрца, i, невядома чаму, ён заплакаў, уткнуўшыся тварам у Маргарыцiны валасы.

А яна плакала, шаптала, цалавала яго, i пальцы яе трымцелi на скронях майстра.

— Ах павуцiна, павуцiна, на вачах у мяне сiвее твая галава… ах мая, мая шматпакутная галава! Паглядзi, якiя ў цябе вочы! Пустыня ў iх… А плечы, плечы прыгнутыя цяжарам… Скалечылi, скалечылi… — Маргарыта ўсё болей i болей блыталася ў гаворцы, скаланалася ад плачу.

Тады майстар выцер вочы, падняў з каленяў Маргарыту, устаў сам i сказаў цвёрда:

— Хопiць! Ты прысарамацiла мяне. Я больш нiколi не збаюся i не буду гаварыць пра гэта, супакойся. Я ведаю, што мы абое ахвяры свае душэўнае хваробы, якую я, магчыма, перадаў i табе… Што ж, мы разам i будзем трываць яе.

Маргарыта прытулiлася да вуха майстра губамi i зашаптала:

— Клянуся табе сваiм жыццём, клянуся ўгаданым табой сынам астролага — усё будзе добра.

— Ну, хопiць, хопiць, — адазваўся майстар, засмяяўся i дадаў: — Вядома, калi людзi абрабаваныя ўшчэнт, яны шукаюць ратунку ў незямной сiле! Што ж, згодны шукаць i там.

— Ну вось, ну вось, ты ранейшы, ты смяешся, — адказала Маргарыта, — i ну цябе к чорту з тваiмi вучонымi слоўкамi. Незямная цi зямная — мне ўсё роўна! Я хачу есцi.

I яна павалакла майстра за рукаў да стала.

— Я не ўпэўнены, што гэтая ежа не правалiцца зараз скрозь зямлю альбо не вылецiць праз акно, — гаварыў той зусiм спакойна.

— Яна паляцiць!

I ў гэты час у акенцы пачуўся гугнявы голас:

— Мiр вам.

Майстар здрыгануўся, а прывычная ўжо да незвычайных прыгод Маргарыта ўскрыкнула:

— А, гэта ты, Азазела! Ай, як добра, як хораша! — i шапнула майстру: Вось бачыш, нас не пакiнулi! — i кiнулася адмыкаць дзверы.

— Ты хоць захiнiся, — крыкнуў ёй услед майстар.

— Напляваць мне на гэта, — адказала Маргарыта ўжо з калiдорчыка.

I вось ужо Азазела пакланiўся, павiтаўся з майстрам, блiскаў на яго сваiм крывым вокам, а Маргарыта ўсклiквала:

— Ах, як я рада! Я нiколi гэтак не радавалася ў жыццi? Выбачайце, Азазела, што я голая!

Азазела прасiў не турбавацца, запэўнiў, што ён пабачыў не толькi голых жанчын, але нават жанчын з аблупленаю скураю, ахвотна прысеў да стала, паставiў у куце ля печкi нейкi скрутак у цёмнай парчы.

Маргарыта паслужлiва налiла Азазелу каньяку, i той ахвотна выпiў яго. Майстар не спускаў з Азазелы вачэй, зрэдку пад сталом шчыпаў сябе за левую руку. Але гэта не дапамагала. Азазела не раствараўся ў паветры, ды ў гэтым, па праўдзе гаворачы, не было i неабходнасцi. Нiчога страшнага ў рыжаватым, невялiкага росту чалавечку не было, хiба што вока з бяльмом, але гэта бывае i без усякiх чараў, ды адзенне не зусiм прывычнае — нейкая раса альбо плашч, але калi задумацца, то i такое адзенне можна ўбачыць. Каньяк ён таксама пiў спраўна, як i ўсе нармальныя людзi, поўнымi чаркамi, i не закусваў. Ад гэтага самага каньяку ў майстра зашумела ў галаве, i ён пачаў думаць.

«Не, праўда Маргарыцiна! Вядома, перада мной пасланец д’ябла. Ды я ж сам не пазней як учора ноччу даказваў Iвану, што той сустрэў на Патрыярхавых менавiта сатану, а цяпер чамусьцi спалохаўся i пачаў мармытаць, плесцi штосьцi пра гiпнатызёраў i пра галюцынацыi. Якiя тут к чорту гiпнатызёры!»

Ён пачаў прыглядацца да Азазелы i пераканаўся, што ў вачах у таго ёсць нейкi клопат, нейкая думка, пра якую ён пакуль што маўчыць. «Ён не проста ў госцi, ён з’явiўся з нейкiм даручэннем», — думаў майстар.

Назiральнасць не падманула яго.

Пасля таго як выпiў трэцюю шклянку каньяку, якi на Азазелу зусiм не дзейнiчаў, госць загаварыў:

— Даволi ўтульны падвальчык, чорт пабяры! Адно толькi пытанне ўзнiкае, што ў iм рабiць, у гэтым падвальчыку?

— Пра гэта i я гавару, — засмяяўшыся, адказаў майстар.

— Навошта вы мяне трывожыце, Азазела? — спыталася Маргарыта. — Як-небудзь!

— Што вы, што вы! — усклiкнуў Азазела. — Я i не думаў вас трывожыць. Я i сам ведаю — як-небудзь. Ага! Ледзь не забыўся… Месiр прывiтанне вам перадаваў i таксама загадаў перадаць, што запрашае вас на невялiкую прагулянку, калi, вядома, вы захочаце. Дык што вы скажаце?

Маргарыта пад сталом штурхнула майстра.

— З вялiкiм задавальненнем, — адказаў майстар, разглядаючы Азазелу, а той працягваў:

— Мы спадзяёмся, што i Маргарыта Мiкалаеўна не адмовiцца ад гэтага?

— Я не адмоўлюся, — сказала Маргарыта, i зноў яе нага праехала па майстравай назе.

— Цудоўная рэч! — усклiкнуў Азазела. — Вось гэта я люблю! Раз-два — i гатова! Не тое што тады ў Аляксандраўскiм садзе.

— Не ўспамiнайце пра гэта, Азазела! Я тады была дурная. Ды мяне не трэба надта i вiнавацiць — не кожны ж дзень сустракаешся з нячыстаю сiлаю!

— Вядома, — пацвердзiў Азазела, — каб кожны дзень, гэта было б прыемна!

— Мне i самой падабаецца хуткасць i аголенасць, — гаварыла Маргарыта, хуткасць i аголенасць… Як з маўзера — раз! Ах, як ён страляе! — ускрыкнула Маргарыта, звяртаючыся да майстра. — Сямёрка пад падушкай, i ў любое ачко! Маргарыта пачала п’янець, i вочы ў яе разгарэлiся.

— Я зноў забыўся, — крыкнуў Азазела i ляпнуў сябе па лбе, — зусiм закруцiўся! Месiр прыслаў вам падарунак, — тут ён звярнуўся да майстра, бутэльку вiна. Прашу заўважыць, што гэта тое самае вiно, якое пiў пракуратар Юдэi. Фалернскае вiно.

Вядома, гэта выклiкала вялiкую цiкаўнасць у майстра i ў Маргарыты. Азазела дастаў з чорнае пахавальнае парчы зусiм ззелянелы збан. Вiно нюхалi, налiлi ў шклянкi, глядзелi скрозь яго на святло ў акне, якое знiкала перад навальнiцаю. Бачылi, як усё фарбуецца ў крывавы колер.

— За здароўе Воланда! — усклiкнула Маргарыта i падняла сваю шклянку.

Усе ўтраiх выпiлi са шклянак па вялiкiм глытку. Адразу пераднавальнiчнае святло пачало патухаць у вачах майстра, перахапiла дыханне, ён адчуў, што прыходзiць канчына. Ён бачыў яшчэ, як смяротна пабялелая Маргарыта працягвае да яго рукi, падае галавой на стол, а потым спаўзае на падлогу.

— Забойца… — успеў яшчэ крыкнуць майстар.

Ён схапiў нож са стала, каб ударыць Азазелу, але рука бездапаможна слiзганула па настольнiку, усё ў падвале пафарбавалася ў чорны колер, а потым i зусiм знiкла. Ён упаў дагары i, падаючы, рассек скуру на скронi аб рог бюро.

Калi атручаныя зацiхлi, Азазела пачаў дзейнiчаць. Найперш ён кiнуўся ў акно, i праз некалькi iмгненняў быў у асабняку, у якiм жыла Маргарыта Мiкалаеўна. Заўсёды пунктуальны i акуратны, Азазела хацеў праверыць, цi ўсё выканана як належыць. Усё аказалася ў поўным парадку. Азазела бачыў, як сумная жанчына, якая чакала свайго мужа, выйшла са свае спальнi, раптоўна пабялела, схапiлася за сэрца, крыкнула бездапаможна:

— Наташа! Хто-небудзь… да мяне, — упала на падлогу ў гасцёўнi, не дайшоўшы да кабiнета.

— Усё ў парадку, — сказаў Азазела.

Праз iмгненне ён быў ля мёртвых закаханых. Маргарыта ляжала, уткнуўшыся тварам у дыванчык. Сваiмi жалезнымi рукамi Азазела перавярнуў яе, як ляльку, тварам да сябе i прыгледзеўся да яе. На яго вачах твар у атручанай мяняўся. Нават у прыцемках, якiя насунулiся, было вiдаць, як знiкала часовая касавокасць, жорсткасць, грубаватасць твару. Твар нябожчыцы пасвятлеў, нарэшце памякчэў, аскал перастаў быць драпежным, а зрабiўся проста жаночым пакутлiвым аскалам. Тады Азазела разняў яе белыя зубы i ўлiў у рот некалькi кропель таго самага вiна, якiм i атруцiў. Маргарыта ўздыхнула, пачала ўставаць без дапамогi Азазелы, села i слаба спыталася:

— За што, Азазела, за што? Што вы зрабiлi са мной?

Яна ўбачыла ляжачага майстра, здрыганулася i прашаптала:

— Гэтага я не чакала… забойца!

— Ды не ж, не, — адказаў Азазела, — зараз i ён устане. Ах, чаму вы ўсе гэтакiя нервовыя!

Маргарыта паверыла яму адразу, гэтакi пераканаўчы быў голас у рыжага дэмана. Яна ўсхапiлася, дужая i жывая, i памагла напаiць ляжачага вiном. Той расплюшчыў вочы, цяжка зiрнуў i з нянавiсцю паўтарыў сваё апошняе слова:

— Забойца…

— Ах! Знявага звычайна з’яўляецца ўзнагародай за добрую работу, — адказаў Азазела. — Няўжо вы сляпы? Ну разгледзьцеся хоць зараз!

Тут майстар устаў, зiрнуў навокал жывым i светлым позiркам i спытаўся:

— Што абазначае ўсё гэта?

— Яно абазначае, — адказаў Азазела, — што нам пара. Ужо гром грымiць, вы чуеце? Цямнее. Конi б’юць капытамi, дрыжыць увесь маленькi сад. Развiтвайцеся з падвалам, развiтвайцеся

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн