Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

пышным садам, якi вырас за многа тысяч месяцаў. Проста да гэтага саду працягнулася доўгачаканая пракуратам месячная дарога, i першы кiнуўся бегчы па ёй вастравухi сабака. Чалавек у белым плашчы з крывавым падбоем устаў з крэсла i нешта крыкнуў хрыплым, сарваным голасам. Нельга было разабрацца, плача ён цi смяецца i што крычыць. Вiдаць было толькi, што следам за сваiм адданым вартаўнiком па месячнай дарозе iмклiва пабег i ён.

— Мне туды, за iм? — спытаўся неўгамонны майстар i тузануў за павады.

— Не, — сказаў Воланд, — навошта ж даганяць тое, што ўжо скончылася?

— Тады, выходзiць, туды? — спытаў майстар, завярнуўся i паказаў назад, туды, дзе саткаўся нядаўна пакiнуты горад з манастырскiмi пранiкавымi вежамi, з разбiтым ушчэнт сонцам у аконным шкле.

— Таксама не, — адказаў Воланд, i голас яго пагусцеў i пацёк над скаламi. — Рамантычны майстар! Той, каго гэтак прагне пабачыць выдуманы вамi герой, якога вы самi толькi што адпусцiлi, прачытаў ваш раман, — тут Воланд завярнуўся да Маргарыты: — Маргарыта Мiкалаеўна! Нельга не паверыць таму, што вы хацелi прыдумаць майстру найлепшую будучыню, але, сапраўды, тое, што я прапаноўваю вам, i тое, пра што прасiў Iешуа за вас таксама, — яшчэ лепш. Пакiньце iх удваiх, — сказаў Воланд, нахiлiўся са свайго сядла да майстра i паказаў услед пракуратару, — не будзем iм перашкаджаць. I магчыма, яны пра што-небудзь i дамовяцца, — тут Воланд махнуў рукой на Ершалаiм, i той знiк.

— I там таксама, — Воланд паказаў назад, — што рабiць вам у падвальчыку? Тут патухла пабiтае сонца ў шыбах. — Навошта? — працягваў Воланд пераканаўча i далiкатна. — О тройчы рамантычны майстар, няўжо вы не хочаце гуляць удзень са сваёй сяброўкаю пад вiшнямi, якiя пачынаюць зацвiтаць, а вечарам слухаць музыку Шуберта? Няўжо вам не будзе прыемна пiсаць пры свечках гусiным пяром? Няўжо вам не хочацца, як Фаўсту, сядзець над рэтортаю ў спадзяваннi, што вам удасца зрабiць новага гамункула? Туды, туды! Там чакае вас дом i стары слуга, свечкi гараць ужо, а хутка яны патухнуць, таму што вы зараз сустрэнеце свiтанне. Па гэтай дарозе, майстар, па гэтай! Бывайце! Мне час.

— Бывайце! — адным крыкам адказалi Воланду Маргарыта i майстар.

Тады чорны Воланд напрасткi кiнуўся ў бездань, а следам за iм прашумела i яго свiта. Раптоўна знiклi скалы, сама пляцоўка i месячная дарога да горада Ершалаiма. Знiклi i чорныя конi. Майстар i Маргарыта ўбачылi паабяцанае свiтанне. Яно пачыналася адразу пасля начное поўнi. Майстар са сваёй сяброўкаю ў бляску першых сонечных промняў iшоў па мураваным замшэлым мастку. Яны прайшлi па iм. Ручай застаўся ззаду ў верных каханкаў, яны ступалi па пясчанай дарозе.

— Слухай цiшыню, — гаварыла Маргарыта майстру, i пясок шаптаў у яе пад босымi нагамi, — слухай i цешся тым, што ў цябе адбiралi пры жыццi, — цiшынёй. Глядзi, вунь наперадзе твой вечны дом, якi табе дадзены як узнагарода. Я бачу ўжо венецыянскае акно i як уецца вiнаград, ён падымаецца да самага даху. Вось твой дом, твой вечны дом. Я ведаю, што вечарам да цябе прыйдуць тыя, каго ты любiш, хто цябе цiкавiць i хто цябе не засмуцiць. Яны будуць iграць, яны будуць спяваць, ты ўбачыш, якое святло ў пакоi ад запаленых свечак. Ты будзеш засынаць у сваiм вечным каўпаку, засынаць з усмешкаю на твары. Сон зробiць цябе дужым, ты будзеш мудра разважаць. А прагнаць мяне ты не зможаш ужо. Сон твой буду ахоўваць я.

Гэтак гаварыла Маргарыта i iшла з майстрам да вечнага дома, i майстру здавалася, што Маргарыцiны словы плюскочуць i шэпчуць гэтак, як шаптаў пакiнуты ззаду ручай, i памяць майстра, балючая, уся сколатая калючкамi памяць пачала патухаць. Хтосьцi адпускаў майстра на волю, як ён толькi што адпусцiў створанага iм героя. Гэты герой правалiўся ў прорву, пайшоў назаўсёды, атрымаўшы дараванне ў ноч перад нядзеляй, сын караля-астролага, люты пяты пракуратар Юдэi, коннiк Понцiй Пiлат.

Эпiлог

Але што адбывалася потым у Маскве пасля таго, як у суботнi вечар перад захадам сонца Воланд пакiнуў сталiцу, знiк разам са сваёй свiтай з Вераб’ёвых гор?

Пра тое, што доўга яшчэ па ўсёй сталiцы кацiўся гул ад сама неверагодных чутак, якiя вельмi хутка перакiнулiся нават у далёкiя i глухiя мясцiны ў правiнцыi, i гаварыць не варта. Небылiцы гэтыя нават непрыемна паўтараць.

Аўтар гэтых праўдзiвых радкоў у цягнiку ў Феадосiю чуў расказ пра тое, як у Маскве дзве тысячы чалавек выйшлi з тэатра голыя i ў гэтакiм выглядзе раз’ехалiся па дамах на таксi.

Шэпт «Нячыстая сiла…» чуўся ў чэргах у малочных, у трамваях, у крамах, у кватэрах, на кухнях, у цягнiках, i лецiшчных i мiжгароднiх, на станцыях i паўстанках, на лецiшчах i на пляжах.

Найбольш развiтыя i культурныя людзi ў гэтых расказах пра нячыстую сiлу, якая наведала сталiцу, вядома, удзелу не прымалi i нават насмiхалiся з iх i спрабавалi абразумiць расказчыкаў. Але факт, як гавораць, застаецца фактам, i адмахнуцца ад яго без тлумачэнняў нельга: хтосьцi ўсё ж пабыў у сталiцы. Адно вуголле, якое засталося ад Грыбаедава, ды i шмат iншага гэта пацвярджала.

Культурныя людзi сталi на бок следства: працавала шайка гiпнатызёраў i чэрававяшчальнiкаў, якiя цудоўна валодаюць сваiм майстэрствам.

Захады злавiць шайку ў Маскве i за яе межамi, вядома, былi зроблены неадкладна i энергiчна, але, на вялiкi жаль, вынiкаў не далi. Той, хто называў сябе Воландам, са сваiмi памагатымi знiк, i ў Маскву болей не вяртаўся, i нiдзе болей не аб’яўляўся. Зусiм натуральна ўзнiкла меркаванне, што ён уцёк за мяжу, але i там нiдзе не выявiўся.

Следства па яго справе працягвалася доўга. Як не кажы, а справа была жахлiвая! Акрамя чатырох спаленых дамоў i соцень звар’яцелых людзей, былi i забiтыя. Пра двух можна сказаць дакладна: гэта Берлiёз i няшчасны служачы з Бюро па азнаямленнi чужаземцаў са знакамiтасцямi Масквы, былы барон Майгель. Яны былi забiтыя. Абгарэлыя косцi другога былi знойдзены ў кватэры No 50 на Садовай вулiцы пасля таго, як патушылi пажар. Так, былi ахвяры, i гэта патрабавала расследавання.

Але былi i яшчэ ахвяры, ужо пасля таго, як Воланд паехаў са сталiцы, i ахвярамi гэтымi сталi чорныя каты.

Штук сто гэтых мiрных, адданых чалавеку i карысных жывёлiн былi застрэлены альбо знiшчаны iншымi спосабамi ў розных месцах краiны. Дзесятка паўтара страшэнна збiтых катоў былi дастаўлены ў аддзяленнi мiлiцыi ў розных гарадах. Напрыклад, у Армавiры адзiн з гэтых нi ў чым не вiнаватых звяркоў быў прыведзены ў мiлiцыю са звязанымi пярэднiмi лапамi нейкiм грамадзянiнам.

Падпiльнаваў гэтага ката грамадзянiн у той момант, калi жывёлiна са зладзейскiм выглядам (а што зробiш, што ў ката гэтакi выгляд? Гэта не таму, што ён дрэнны ад прыроды, а таму, што каты баяцца, каб хто-небудзь з iстот дужэйшых, чым яны, — сабакi альбо людзi, — не прычынiлi шкоды цi крыўды. I адно i другое зрабiць не цяжка, але, паверце, гонару ў гэтым мала. Зусiм мала!), дык вось са зладзейскiм выглядам кот збiраўся шуснуць чагосьцi ў лапух.

Грамадзянiн, навалiўшыся на ката, зрываў з шыi гальштук, каб звязаць яго, i грозна мармытаў:

— Ну! Значыць, цяпер да нас, у Армавiр,прыехалi, паны гiпнатызёры? Не, тут вас не спалохалiся. Ды вы не прытварайцеся нямым. Мы ўжо ведаем, што вы за цаца!

Цягнуў у мiлiцыю грамадзянiн ката за пярэднiя лапы i прымушаў, каб той iшоў на заднiх.

— Вы, — крычаў грамадзянiн пад хлапчукоўскi свiст, — перастаньце дурнем прытварацца! Не выйдзе! Iдзiце, як i ўсе ходзяць!

Чорны кот толькi закочваў пакутлiва вочы. Пазбаўлены слова, ён нiяк не мог апраўдацца. Выратаваннем сваiм звер абавязаны ў першую чаргу мiлiцыi i сваёй гаспадынi, паважанай старэнькай удаве. Ледзь толькi ката прывялi ў аддзяленне, там пераканалiся, што ад грамадзянiна дабравата тхне гарэлкаю, таму ў яго сведчаннi ўсумнiлiся. А тым часам бабулька пачула ад суседзяў, што яе ката замялi, пабегла ў мiлiцыю i паспела ўпору. Яна расхвалiла ката, сказала, што ведае яго пяць гадоў, яшчэ з таго часу, як той быў кацянём, ручаецца за яго як за сябе самую, даказала, што ён нiколi нiчога благога не рабiў i ў Маскву не ездзiў. Як нарадзiўся ён у Армавiры, гэтак у iм вырас i навучыўся лавiць мышэй.

Ката развязалi i вярнулi гаспадынi, але ён паспеў хапiць гора: спазнаў на сваёй скуры, што такое памылка i паклёп.

Акрамя катоў, невялiкiя непрыемнасцi спасцiглi сяго-таго i з людзей. Адбылося некалькi арыштаў. У лiку iншых часова затрыманы былi ў Ленiнградзе грамадзяне Вольман i Вольпер, у Саратаве, Кiеве, Харкаве — трое Валодзiных, у Казанi — Волах, а ў Пензе, i зусiм невядома чаму, — кандыдат хiмiчных навук Ветчынкевiч. Праўда, вялiкага росту, вельмi смуглы брунет.

Папалiся таксама ў розных месцах, акрамя гэтага, дзевяць Каровiных, чатыры Кароўкiны i два Караваевы.

Нейкага грамадзянiна ссадзiлi,звязанага,з севастопальскага цягнiка на станцыi Белгарад. Грамадзянiн гэты задумаў пацешыць спадарожнiкаў картачнымi фокусамi.

У Яраслаўлi, якраз у абед, у рэстарацыю зайшоў грамадзянiн з прымусам у руцэ, якi ён толькi што забраў з рамонту. Абодва швейцары, як толькi ўгледзелi яго, кiнулiся ўцякаць, а следам за iмi ламанулi i ўсе наведвальнiкi рэстарацыi i служачыя. Пры гэтым у касiркi не зразумела якiм чынам знiкла ўся выручка.

Было яшчэ многа ўсякага, чаго i не запомнiш. Шмат у каго балелi галовы.

Яшчэ i яшчэ раз трэба аддаць належнае следству. Уся работа была зроблена не толькi дзеля таго, каб злавiць злачынцаў, але i дзеля таго, каб растлумачыць усё, што яны навытваралi. I ўсё было вытлумачана, i тлумачэнне гэтае нельга не прызнаць i талковым, i бясспрэчным.

Прадстаўнiкi следства i вопытныя псiхiятры вызначылi, што сябры злачыннае шайкi, магчыма, нават адзiн з iх (пераважна падазрэнне клалася на Кароўева) былi нечуванае сiлы гiпнатызёрамi, якiя могуць паказваць сябе не на тым месцы, дзе яны на самай справе знаходзяцца. Акрамя гэтага, яны маглi ўнушыць iншаму чалавеку, што нейкiя рэчы альбо людзi знаходзяцца на тым месцы, дзе iх на самай справе няма, i, наадварот, прыбiралi з поля зроку тыя рэчы i людзей, якiя на самай справе прысутнiчалi.

У святле гэтага тлумачэння адразу ўсё становiцца на свае месцы, нават найбольш хваляваўшая ўсiх таямнiчая недаступнасць ката, абстралянага ў кватэры No 50 у час спробы затрымаць яго.

Нiякага ката, вядома, на люстры не было, нiхто i не думаў адстрэльвацца, стралялi па пустым месцы, у той час як Кароўеў, якi ўнушыў, што кот дражнiцца з люстры, мог спакойна знаходзiцца ззаду за стралкамi i цешыцца сваёй вялiзнай, але злачынна выкарыстанай магчымасцю ўнушэння. Ён, вядома,

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн