Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

разлiў бензiн i падпалiў кватэру.

Нi ў якую Ялту, вядома, Сцёпа Лiхадзееў не лятаў (гэтакае штукi не можа вытварыць нават i Кароўеў) i тэлеграм адтуль не адбiваў. Пасля таго як ён страцiў прытомнасць у ювелiршынай кватэры, спалоханы фокусам Кароўева, якi паказаў яму ката з марынаваным грыбком на вiдэльцы, ён праляжаў у ёй да таго часу, пакуль Кароўеў здзеклiва не насунуў на яго лямцавы капялюш i не адправiў на маскоўскi аэрадром з папярэднiм унушэннем, а загадзя ўнушыў i супрацоўнiкам крымiнальнага вышуку, што той вылазiць з севастопальскага аэраплана.

Праўда, крымiнальны вышук Ялты сцвярджаў, што бачыў босага Сцёпу i пасылаў наконт яго тэлеграмы ў Маскву, але нiводнай копii iх у справе знайсцi не ўдалося, з чаго зрабiлi сумны вывад, што гiпнатызёрская шайка валодае здольнасцю гiпнатызаваць на вялiзнай адлегласцi, i не толькi асобнага чалавека, а нават i цэлыя групы. З такiмi здольнасцямi злачынцы маглi давесцi да вар’яцтва нават людзей з сама трывалай псiхiчнай устойлiвасцю.

Што тут ўжо казаць пра гэтакiя дробязi, як калода карт у чужой кiшэнi ў партэры, знiклыя жаночыя сукенкi, берэт, якi мяўкае, i астатняе нешта падобнае. Гэта можа любы прафесiянал-гiпнатызёр сярэдняе сiлы i на любой сцэне, у тым лiку i няхiтры фокус з адрываннем галавы ў канферансье. Кот, якi ўмее гаварыць, — таксама глупства. Каб паказаць гэтакага ката людзям, варта ведаць асновы чэравагаварэння, а наўрад цi трэба сумнявацца, што прафесiйны ўзровень Кароўева значна вышэйшы за азы.

Сапраўды, справа тут не ў калодах з картамi, не ў фальшывых пiсьмах у партфелi ў Мiканора Iванавiча. Усё гэта дробязi. Гэта ён, Кароўеў, пагнаў пад трамвай Берлiёза на верную смерць. Гэта ён давёў да вар’яцтва няшчаснага паэта Iвана Бяздомнага, ён прымусiў яго трызнiць i пакутлiва снiць старажытны горад Ершалаiм i спаленую сонцам Лысую Гару з трыма пакаранымi на слупах. Гэта ён i яго шайка прымусiлi знiкнуць з Масквы Маргарыту Мiкалаеўну i яе хатнюю работнiцу, прыгажуню Наташу. Дарэчы, гэтай справай следства займалася вельмi ўважлiва. Трэба было высветлiць, цi гэтыя жанчыны былi ўкрадзены шайкай злачынцаў, цi ўцяклi добраахвотна разам з iмi. Грунтуючыся на бесталковых i блытаных паказаннях Мiкалая Iванавiча, маючы на ўвазе дзiўную запiску Маргарыты Мiкалаеўны, у якой яна пiша мужу, што iдзе ў ведзьмы, улiчваючы, што Наташа знiкла зусiм без адзення, следства зрабiла вывад, што гаспадыня i хатняя работнiца былi загiпнатызаваны, як i многiя iншыя, i ў такiм выглядзе выкрадзены шайкай. Узнiкла, вiдаць, i зусiм правiльная думка, што злачынцаў прывабiла прыгажосць абедзвюх жанчын.

Але вось што засталося для следства загадкаю — гэта прычына, якая прымусiла шайку ўкрасцi псiхiчна хворага, якi называў сябе майстрам, з бальнiцы. Гэтага высветлiць не ўдалося, гэтаксама як i прозвiшча хворага. Гэтак i застаўся ён пад мёртваю клiчкаю: «нумар сто васемнаццаты з першага корпуса».

Такiм чынам усё было растлумачана, i расследаванне наогул скончылася.

Прайшло некалькi гадоў, i грамадзяне пачалi забываць пра Воланда, пра Кароўева i астатнiх. Адбылiся многiя перамены ў жыццi тых, хто пацярпеў ад Воланда i яго памагатых, i якiя б нязначныя нi былi гэтыя перамены, але пра iх нельга не сказаць.

Напрыклад, Жорж Бенгальскi пасля трох месяцаў выйшаў з лякарнi, але службу ў Вар’етэ пакiнуў у сама гарачы час, калi публiка валам валiла па бiлеты, памяць пра чорную магiю i пра яе выкрыццё была жывучая. Кiнуў Бенгальскi Вар’етэ, бо разумеў, што выходзiць кожны вечар да дзвюх тысяч чалавек, якiя цябе пазнаюць i будуць здзекавацца, пытацца, як лепш яму: з галавой цi без галавы? — занадта пакутлiва.

Акрамя ўсяго, страцiў канферансье значную частку сваёй весялосцi, якая гэтак неабходна яго прафесii. Засталася ў яго цяжкая непрыемная прывычка кожную вясну пры поўнi чамусьцi трывожыцца, раптоўна хапацца за шыю, спалохана азiрацца i плакаць. Прыпадкi гэтыя праходзiлi, але ўсё ж займацца ранейшаю прафесiяй ён не мог, i канферансье пайшоў на заслужаны адпачынак, жыў на тое, што назбiраў, i грошай яму павiнна было хапiць гадоў на пятнаццаць.

Ён пакiнуў работу i болей нiколi не сустракаўся з Варэнухам, якi займеў вялiкую папулярнасць i любоў за сваю неверагодную, нават у асяроддзi тэатральных адмiнiстратараў, ветлiвасць i добразычлiвасць. Кантрамарачнiкi яго iнакш i не называлi, як родным бацькам. У якi б час i хто б нi патэлефанаваў у Вар’етэ, заўсёды ў слухаўцы быў чуваць мяккi, але сумны голас: «Слухаю вас», а ў адказ на просьбу паклiкаць да тэлефона Варэнуху, ён адказваў: «Я слухаю вас». Але затое i цярпеў Iван Савельевiч ад свае ветлiвасцi!

Сцёпу Лiхадзееву больш не даводзiлася гаварыць па тэлефоне з Вар’етэ. Яго неадкладна пасля бальнiцы, дзе ён прабыў восем дзён, перакiнулi ў Растоў, там ён атрымаў накiраванне на пасаду загадчыка вялiкай гастранамiчнай крамы. Ходзяць чуткi, што ён зусiм перастаў пiць партвейн i п’е толькi гарэлку, якая настоена на смародзiнавых пупышках i таму намнога паздаравеў. Гавораць яшчэ, што стаў маўклiвым i абмiнае жанчын.

Выгнанне Сцяпана Багданавiча з Вар’етэ не прынесла тае радасцi Рымскаму, пра якую ён гэтак прагна марыў некалькi гадоў. Пасля лякарнi i Кiславодска зусiм дзядок, у якога трэслася галава, фiндырэктар падаў заяву аб звальненнi з Вар’етэ. Цiкава, што нават гэту заяву прывезла ў Вар’етэ жонка Рымскага. Сам Рыгор Данiлавiч не адважыўся нават удзень пабыць у тым будынку, дзе бачыў ён асветленае месяцам трэснутае шкло ў акне i доўгую руку, якая даставала да нiжняга шпiнгалета.

Пасля звальнення з Вар’етэ фiндырэктар паступiў у дзiцячы лялечны тэатр у Замаскварэччы. У гэтым тэатры яму ўжо не давялося па справах акустыкi сутыкацца з Аркадзiем Апалонавiчам Семпляяравым. Таго як бач перакiнулi ў Бранск i прызначылi загадчыкам грыбанарыхтоўчага пункта. Ядуць цяпер масквiчы салёныя рыжыкi i марынаваныя баравiчкi i не нахваляць iх, i надзвычай рады гэтай перастаноўцы. Справа былая, i можна сказаць, што не было ладу ў Аркадзiя Апалонавiча з гэтай акустыкай, i як ён нi стараўся палепшыць яе, яна была гэтакая, як i раней.

Да асоб, якiя адхрысцiлiся ад тэатра, акрамя Аркадзiя Апалонавiча, трэба аднесцi i Мiканора Iванавiча Босага, хаця той нiяк i не быў звязаны з тэатрам, акрамя любовi да бясплатных бiлетаў. Мiканор Iванавiч не толькi не ходзiць нi ў якi тэатр нi за грошы, нi дарэмна, але нават з твару мяняецца, калi заходзiць гаворка пра тэатр. I не меней, чым тэатр, а нават болей узненавiдзеў ён паэта Пушкiна i таленавiтага артыста Саву Патапавiча Куралесава. Таго гэтак, што калi ўгледзеў у мiнулым годзе ў газеце абмаляваную чорным аб’яву, што Сава Патапавiч раптоўна памёр у самым росквiце, — Мiканор Iванавiч зарадаваўся так, што ад радасцi ледзь не адправiўся следам за Савам Патапавiчам i зароў: «Гэтак яму i трэба!» Нават болей, у той самы вечар Мiканор Iванавiч, якога смерць артыста навяла на многiя цяжкiя ўспамiны, адзiн, на пару з поўняю, якая асвятляла Садовую, страшэнна напiўся. I з кожнаю выпiтаю чаркаю доўжыўся ланцуг ненавiсных асоб, i былi ў гэтым ланцугу Дунчыль Сяргей Герардавiч, i прыгажуня Iда Геркуланаўна, i той рыжы гаспадар байцоўскiх гусей, i шчыры Канаўкiн Мiкалай.

Ну, а што здарылася з тымi? Злiтуйцеся! Нiчога з iмi не здарылася ды i здарыцца не магло, бо iх нiколi не было, як не было сiмпатычнага канферансье, i самога тэатра, i старое скупое Парахоўнiкавае цёткi, якая згнаiла валюту ў пограбе, i залатых труб не было, i нахабных кухараў. Усё гэта толькi снiлася Мiканору Iванавiчу пад уплывам нягоднiка Кароўева. Адзiны жывы чалавек, якi ўлез у гэты сон, менавiта i быў толькi Сава Патапавiч — артыст, i ўплёўся ён толькi таму, што засеў у памяцi ў Мiканора Iванавiча з-за таго, што часта выступаў па радыё. Гэты быў, а астатнiх не было.

Дык, магчыма, не было i Алаiзiя Магарыча? Э, не! Гэты не толькi быў, а нават i зараз iснуе, i якраз на той пасадзе, ад якое адмовiўся Рымскi, на пасадзе фiндырэктара Вар’етэ.

Алаiзiй апамятаўся пасля вiзiту да Воланда прыкладна праз суткi ў цягнiку дзесьцi пад Вяткаю, пераканаўся, што ў замарачэннi чамусьцi паехаў з Масквы без штаноў, але незразумела нашто, з украдзенаю дамавою кнiгаю забудоўшчыка. За вялiзныя грошы Алаiзiй купiў у праваднiка зашмальцаваныя штаны i з Вяткi пакiраваў назад. Але домiка забудоўшчыка ўжо не было. Старэнькае барахло злiзала агнём. Алаiзiй быў чалавек прадпрымальны. Праз два тыднi ён ужо жыў у цудоўным пакоi ў Брусавым завулку, а праз некалькi месяцаў сядзеў у кабiнеце Рымскага. I гэтак як раней Рымскi пакутаваў з-за Сцёпы, гэтак цяпер Варэнуха пакутуе з-за Алаiзiя i марыць Iван Савельевiч толькi пра адно, каб гэтага Алаiзiя прыбралi куды-небудзь з Вар’етэ, таму што, як шэпча часам Варэнуха ў iнтымнай кампанii, «гэтакае свалаты, як гэты Алаiзiй, ён быццам нiколi не сустракаў у жыццi i што быццам ад гэтага Алаiзiя можна чакаць усяго, чаго хочаш».

Магчыма, адмiнiстратар i не аб’ектыўны. Нiчога благога Алаiзiй не робiць, i наогул нiчога, хiба толькi што прызначыў на месца буфетчыка Сокава iншага. Андрэй Фокавiч памёр ад рака печанi ў клiнiцы Першага МДУ месяцаў праз дзевяць пасля з’яўлення Воланда ў Маскве…

Так прайшло некалькi гадоў, i забылiся праўдзiва апiсаныя ў гэтай кнiзе падзеi, патухлi ў памяцi. Але не ва ўсiх, не ва ўсiх!

Кожны год, як толькi настае пара вясновае святочнае поўнi, адвячоркам з’яўляецца пад лiпамi на Патрыярхавых сажалках чалавек гадоў трыццацi альбо трыццацi з гакам. Рыжаваты, зялёнавокi, сцiпла апрануты чалавек. Гэта супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi i фiласофii, прафесар Iван Мiкалаевiч Паныроў.

Пад лiпамi ён заўсёды сядае на тую самую лаўку, на якой сядзеў тады вечарам, калi даўно забыты ўсiмi Берлiёз апошнi раз у сваiм жыццi ўбачыў поўню, якая распалася на кавалкi.

Цяпер яна цэлая, звечара белая, а потым залатая, з цёмным каньком-дракончыкам на ёй, плыве над былым паэтам Iванам Мiкалаевiчам i адначасна стаiць на адным месцы ў вышынi.

Iвану Мiкалаевiчу ўсё вядома, ён ўсё ведае i разумее. Ён ведае, што ў маладосцi стаў ахвярай злачынных гiпнатызёраў, лячыўся пасля гэтага i вылечыўся. Але ведае ён таксама i сёе-тое, з чым саўладаць не можа. Не можа ён саўладаць з гэтаю вясноваю поўняю. Як толькi прыходзiць яе пара, як толькi пачынае расцi i налiвацца золатам свяцiла, якое калiсьцi вiсела вышэй за два пяцiсвеччы, робiцца Iван Мiкалаевiч неспакойным, нервуецца, апетыт губляе i сон, чакае, пакуль настане поўня. I калi яна сама поўная, нiшто не можа ўтрымаць Iвана Мiкалаевiча дома. Адвячоркам ён iдзе на Патрыярхавыя сажалкi.

На лаўцы Iван Мiкалаевiч ужо адкрыта размаўляе сам з сабою, палiць, глядзiць то на поўню, то на добра памятны яму турнiкет.

Гадзiну, а то i дзве

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн