Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

ў сцены, Iван убачыў вузенькую палоску святла пад дзвярыма, намацаў ручку i пацягнуў за яе. Зашчапка адскочыла, i Iван апынуўся якраз у ванным пакоi, падумаў, што яму пашанцавала.

Аднак пашанцавала не гэтак, як трэба было! На Iвана патыхнула вiльготнай цеплынёй, i, пры святле вуголля ў калонцы, ён убачыў вялiкiя ночвы, якiя вiселi на сцяне, ванну з чорнымi плямамi там, дзе была абабiта эмаль. Дык вось, у гэтай ванне стаяла голая грамадзянка, уся ў мыле i з мачалкаю ў руках. Яна блiзарука прыплюшчылася на Iвана, якi ўварваўся, вiдаць, памылiлася пры гэтым пякельным асвятленнi, сказала цiха i весела:

— Кiрушка! Хопiць вытвараць! Вы што, здурнелi!.. Фёдар Iванавiч зараз вернецца. Марш адсюль зараз жа! — i махнула на Iвана мачалкаю.

Непаразуменне было вiдавочнае, i вiнаваты ў iм быў, вядома ж, Iван Мiкалаевiч. Але прызнацца ў гэтым ён не захацеў i ўсклiкнуў з дакорам: «Ай, распуснiца!..» — i адразу чамусьцi апынуўся на кухнi. Там нiкога не было i на плiце стаяла маўклiва каля дзесятка прымусаў. Толькi месячны праменьчык, якi прабiўся скрозь запыленае, многiя гады не выцiранае шкло, скупа асвятляў куток, дзе ў пыле i павуцiне вiсела забытая iкона, з-за кiвота якое высоўвалiся два канцы вянчальных свечак. Пад вялiкай iконай вiсела прышпiленая маленькая — папяровая.

Нiхто не ведае, якая думка завалодала Iванам, але толькi перш чым выбегчы на чорны ход, ён узяў адну свечку, а таксама i папяровую iкону. Разам з гэтымi прадметамi ён пакiнуў невядомую кватэру, нешта мармытаў, бянтэжыўся ад таго, што толькi што перажыў у ванным пакоi, мiжволi спрабаваў угадаць, хто быў гэты нахабны Кiрушка i цi не яму належыць брыдкая шапка з вушамi.

У пустым змрочным завулку паэт азiрнуўся, шукаючы ўцекача, але таго нiдзе не было. Тады Iван цвёрда сказаў сабе самому:

— Ну вядома, ён ля Масквы-ракi! Наперад!

Варта было, мабыць, запытацца ў Iвана Мiкалаевiча, чаму ён думае, што прафесар менавiта ля Масквы-ракi, а не дзе-небудзь у iншым месцы. Ды бяда ў тым, што запытацца не было каму. Змрочны завулак быў зусiм пусты.

Праз некаторы час можна было бачыць Iвана Мiкалаевiча на гранiтных прыступках амфiтэатра Масквы-ракi.

Пасля таго як распрануўся, Iван папрасiў сiмпатычнага барадача, якi палiў самакрутку каля парванае белае талстоўкi i расшнураваных стоптаных чаравiкаў, павартаваць i яго адзенне. Iван памахаў рукамi, каб астыць, ластаўкай скочыў у ваду. Аж дух заняло, гэтакая халодная была вада, мiльганула нават думка, што не ўдасца вынырнуць на паверхню. Аднак вынырнуць удалося, Iван аддыхваўся, фыркаў, з круглымi ад жаху вачыма плаваў у прапахлай нафтаю i мазутам вадзе мiж зiгзагаў ад берагавых лiхтароў.

Калi мокры Iван прыскакаў па прыступках да таго месца, дзе засталося яго адзенне, высветлiлася, што ўкрадзена не толькi яно, але i сам барадач. Якраз на тым самым месцы засталiся толькi паласатыя споднiкi, парваная талстоўка, свечка, iкона i карабок запалак. Iван пагразiў некаму ўдалячынь кулаком, адзеў тое, што засталося.

Цяпер яго пачалi турбаваць дзве думкi: першая — пра тое, што знiкла пасведчанне МАССАЛIТа, з якiм ён нiколi не разлучаўся, i другая — цi ўдасца яму ў такiм выглядзе прайсцi па Маскве? Усё ж у падштанiках… Хаця каму якая справа да гэтага, але каб не было якой-небудзь прыдзiркi альбо затрымкi.

Iван абарваў гузiкi са споднiкаў там, дзе тыя зашпiльвалiся знiзу, разлiчваў, што яны стануць падобнымi на летнiя штаны, забраў iконку, свечку i запалкi i рушыў, на хаду загадаўшы самому сабе:

— Да Грыбаедава! Няма сумнення, што яны там!

Горад ужо жыў вячэрнiм жыццём. У пыле праляталi, пазвоньваючы ланцугамi, грузавiкi, на платформах якiх, на мяшках, жыватамi ўгору, ляжалi нейкiя мужчыны. Усе вокны былi адчыненыя. У кожным з гэтых вокнаў гарэла пад аранжавым абажурам святло, з вокнаў i з усiх дзвярэй, з дахаў i гарышчаў, з падвалаў i двароў вырываўся ахрыплы гук паланеза з оперы «Яўгенiй Анегiн».

Тое, чаго Iван Мiкалаевiч баяўся, збылося: мiнакi звярталi на яго ўвагу, азiралiся. Тады ён вырашыў пакiнуць людныя вулiцы i прабiрацца завулачкамi, дзе людзi не гэтакiя надакучлiвыя, што прыстаюць да босага чалавека з роспытамi пра споднiкi, якiя нiяк не робяцца падобнымi на штаны.

Iван гэтак i зрабiў — знiк у глыбiнi арбацкiх завулачкаў i пачаў прабiрацца пад сценамi насцярожана, пужлiва азiраючыся, часам хаваўся ў пад’ездах, пазбягаў перакрыжаванняў са святлафорамi, абыходзiў раскошныя дзверы пасольскiх асабнякоў.

I ўсю дарогу яго, незразумела чаму, мучыў неадступны аркестр, пад акампанемент якога цяжкi бас спяваў пра сваю любоў да Таццяны.

Раздзел 5

ДЗЕЯ АДБЫВАЕЦЦА Ў ГРЫБАЕДАВЕ

Старадаўнi двухпавярховы дом крэмавага колеру стаяў на бульварным кальцы ў глыбiнi зачахлага саду, адмежаванага ад ходнiкаў каванаю чыгуннаю рашоткаю. Невялiкая пляцоўка перад домам была заасфальтавана, зiмой на ёй высiўся сумёт з лапатаю, летам яна ператваралася ў цудоўнае аддзяленне рэстарацыi пад парусiнавым тэнтам.

Дом называлi «Домам Грыбаедава» таму, што быццам бы некалi ён належаў цётцы пiсьменнiка — Аляксандра Сяргеевiча Грыбаедава. Ну, належаў цi не належаў — мы дакладна не ведаем. Нават памятаецца, што быццам бы нiякай цёткi-домаўладальнiцы ў Грыбаедава i не было… Аднак дом гэтак звалi. Нават болей, адзiн маскоўскi хлус расказваў, што нiбы на другiм паверсе, у круглай зале з калонамi, знакамiты пiсьменнiк чытаў урыўкi з «Гора ад розуму» гэтай самай цётцы, якая сядзела на сафе. А мiж iншым, д’ябал яго ведае, магчыма, i чытаў, не гэта важна!

А важна тое, што цяпер валодаў гэтым домам МАССАЛIТ, якi ўзначальваў Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз да свайго з’яўлення на Патрыярхавых сажалках.

З лёгкае рукi сябраў МАССАЛIТа нiхто не называў дом «Домам Грыбаедава», а ўсе гаварылi проста — «Грыбаедаў»: «Я ўчора дзве гадзiны правалэндаўся ў Грыбаедава». — «Ну, i як?» — «Дабiўся на месяц у Ялту». — «Малайчына!» Альбо: «Пайсцi да Берлiёза, ён сёння з чатырох да пяцi прымае ў Грыбаедаве…» i гэтак далей.

МАССАЛIТ размясцiўся ў Грыбаедаве гэтак, што лепш i ўтульней не можа i быць. Кожны, хто заходзiў у Грыбаедава, перш за ўсё мiжволi знаёмiўся з паведамленнямi розных спартовых кружкоў i з групавымi, а таксама iндывiдуальнымi фотаздымкамi сябраў МАССАЛIТа, якiмi (фотаздымкамi) былi абвешаны лесвiчныя сцены на другi паверх.

На дзвярах першага пакоя на гэтым жа паверсе быў вiдаць надпiс вялiкiмi лiтарамi: «Рыбна-лецiшчная секцыя» i намаляваны карась, якi трапiўся на вуду.

На дзвярах пакоя No 2 было напiсана нешта не зусiм зразумелае: «Аднадзённая творчая пуцёўка. Звяртацца да М.В.Падложнай».

Наступныя дзверы трымалi на сабе кароткi, але ўжо зусiм незразумелы надпiс: «Пералыгiна». Потым у выпадковага наведвальнiка Грыбаедава пачыналi разбягацца вочы ад надпiсаў, якiя стракацелi на арэхавых цётчыных дзвярах: «Запiс у чаргу на паперу ў Паклёўкiнай», «Каса», «Асабiсты разлiк скетчыстаў»…

Перасекшы даўжэзную чаргу, якая пачыналася ўнiзе ад швейцарскага пакоя, можна было ўбачыць надпiс на дзвярах, куды пёрся народ: «Кватэрнае пытанне».

За кватэрным пытаннем вiднеўся раскошны плакат, на якiм была намалявана скала, а на яе грэбенi ехаў коннiк у бурцы i з вiнтоўкаю за плячыма. Нiжэй пальмы i балкон, на балконе сядзеў малады чалавек з чубчыкам, глядзеў некуды ўгору шустрымi вачыма i трымаў у руцэ самапiску. Подпiс: «Поўнааб’ёмныя творчыя адпачынкi ад двух тыдняў (апавяданне-навела) да аднаго года (раман, трылогiя). Ялта, Суук-Су, Баравое, Цыхiдзiры, Махiнджауры, Ленiнград (Зiмнi палац)». Ля гэтых дзвярэй таксама была чарга, але невялiкая, сотнi на паўтары.

Далей iшлi адпаведна паваротам, пад’ёмам i спускам грыбаедаўскага дома, «Праўленне МАССАЛIТа», «Касы No 2, 3, 4, 5», «Рэдакцыйная калегiя», «Старшыня МАССАЛIТа», «Бiльярдная», розныя дапаможныя ўстановы i, нарэшце, тая самая зала з каланадаю, дзе цётка цешылася камедыяй генiяльнага пляменнiка.

Кожны наведвальнiк, калi ён, вядома, быў не зусiм тупы, калi трапляў у Грыбаедава, адразу ж думаў пра тое, як добра жывецца шчаслiўчыкам — сябрам МАССАЛIТа, i чорная зайздрасць пачынала пакрысе мучыць яго. I ўзнiкаў горкi дакор за тое, што яго прырода не надзялiла пры нараджэннi лiтаратурным талентам, без чаго, натуральна, няварта было i марыць, каб завалодаць бiлетам МАССАЛIТа, карычневым, якi пах дарагою скураю, з залатою шырокаю аблямоўкаю, вядомы на ўсю Маскву бiлет.

Хто будзе абараняць зайздрасць? Гэта пачуццё катэгорыi дрэнных людзей, але ўсё ж зразумець наведвальнiка можна. Бо ўсё тое, што ён бачыў на верхнiм паверсе, было яшчэ не ўсё, зусiм не ўсё. Увесь нiжнi паверх цётчынага дома займала рэстарацыя, i якая рэстарацыя! Справядлiва яна лiчылася сама лепшай у Маскве. I не толькi таму, што месцiлася ў двух вялiкiх залах з высокай столлю, размаляванай лiловымi асiрыйскiмi конямi з грывамi, не толькi таму, што на кожным стале стаяла лямпа, прыкрытая шалем, не толькi таму, што туды не мог трапiць кожны з вулiцы, а яшчэ i таму, што якасцю прадуктаў Грыбаедаў перамагаў усе маскоўскiя рэстарацыi i што iх тут прадавалi па даволi сходнай цане.

Таму няма нiчога дзiўнага пачуць вось такую размову, якую аднойчы пачуў аўтар гэтых сама праўдзiвых радкоў ля чыгуннае рашоткi Грыбаедава:

— Ты дзе сёння вячэраеш, Амбросiй?

— Яшчэ пытаешся, вядома, тут буду, дарагi Фока! Арчыбальд Арчыбальдавiч шапнуў мне сёння, што будуць парцыённыя судачкi а нацюрэль. Вiртуозная штучка!

— Умееш ты жыць, Амбросiй! — уздыхаючы, гаварыў худы, зашморганы, з карбункулам на шыi Фока чырванагубаму волату, золатавалосаму, таўсташчокаму Амбросiю-паэту.

— Нiякага асаблiвага ўмення ў мяне няма, — пярэчыў Амбросiй, — а звычайнае iмкненне жыць па-чалавечы. Ты хочаш сказаць, Фока, што судачкi бываюць i ў «Калiзеi»? Але ў «Калiзеi» порцыя судачкоў каштуе трынаццаць рублёў пятнаццаць капеек, а ў нас — пяць пяцьдзесят! Акрамя таго, у «Калiзеi» судачкi трохдзённыя, i, яшчэ, у цябе няма гарантыi, што ў «Калiзеi» ты не атрымаеш ад першага сустрэчнага, якi ўварваўся з Тэатральнага праезда, вiнаграднаю гронкаю па мордзе. Не, я катэгарычна супраць «Калiзея», — грымеў на ўвесь бульвар пераборлiвы Амбросiй. — Не ўгаворвай мяне, Фока.

— Я не ўгаворваю цябе, Амбросiй, — пiшчаў Фока. — Дома можна павячэраць.

— Скажаш, — трубiў Амбросiй, — уяўляю тваю жонку, якая спрабуе ў рондальчыку на кухнi зварганiць парцыённыя судачкi а нацюрэль! Гi-гi-гi!.. Арэвуар, Фока! — i з песенькаю Амбросiй накiроўваецца да веранды пад тэнтам.

Э-ха-хаБыло, было! Памятаюць маскоўскiя старажылы знакамiтага Грыбаедава! Ды што там адвараныя парцыённыя судачкi! Дзяшоўка гэта, мiлы Амбросiй! А сцерлядзь, сцерлядзь у серабрыстых рондальчыках, сцерлядзь, перакладзеная ракавымi шыйкамi i свежаю iкрою? А яйкi-какот з шампiньёнавым пюрэ ў кубачках? А драздовыя фiлейчыкi вам не падабалiся? З труфелямi? Перапёлкi па-генуэску? Дзесяць з паловаю! Ды джаз, ды ветлiвае абслугоўванне. А ў лiпенi, калi ўся сям’я на лецiшчы, а вас трымаюць у горадзе тэрмiновыя лiтаратурныя справы, — на верандзе, у цянi ад вiнаграду, залатою плямаю на чысценькiм настольнiку талерачка супу-прэнтаньер? Памятаеце, Амбросiй? Чаго тут пытацца! Па губах вашых бачу, што памятаеце. Што вашы

Скачать:TXTPDF

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать бесплатно, Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) Булгаков читать онлайн