Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Адна ноч (на белорусском языке)

i выбiрацца з падзямелля самiм.

Яны яшчэ паўслухоўвалiся, мярцвеючы ад празмернае ўвагi, затым немец выдыхнуў, неяк абвяў з цела i пачаў паволi прыладжваць у сцяне запальнiчку. Баец закашляўся, зацяў рот далонямi. Крокаў болей не было чуваць.

— От папалi, дык папалi, — не так немцу, як самому сабе сказаў Валока, выдыхаючы ў трапяткую цемру зацяжку. Немец звесiў з калень цяжкiя натруджаныя рукi i ўздыхнуў. Яго нядаўнi, трохi бесклапотна-бадзёры настрой вiдавочна прыхмурэў, — пэўна, ад працы цi мо ад гэтага трывожнага клопату.

— Вайна нiкс гут! — раптам прыцiшана, але з набалелай упэўненасцю азваўся ён, i баец ажно здзiвiўся ад гэтае перамены ў настроi ворага. — Вайна — шайзэ!

Немец сказаў гэта з нейкiм трудным, зацятым адчаем у вачах. Валока, трохi разявiўшы рот, недаўменна, з прыхаванай iронiяй паглядзеў на яго.

— Во як: не гут! Чаму ж ты гэта не скажаш свайму фюрэру?

— Фюрэр — шайзэ! — строга абвясцiў немец, вiдаць, толькi адно гэтае слова i зразумеўшы з доўгай Валокавай фразы. — Фюрэр своляч! Фюрэр эйнфахерменш нiкс нада, — сказаў ён i стукнуў сябе кулаком у грудзi. — Фрыц Хагеман нiкс нада вайна. Хагеман нада фрыедэн, нада кiндэр аўфцыген, арбайт нада, хаўз нада! Шайзэ вайна.

Валока зразумеў не ўсё, але ўцямiў прычыну абурэння гэтага немца, толькi спачуваць яму ён не збiраўся. Немец жа, мусiць, вылiў свой даўнi гнеў i на хвiлiну змоўчаў. Баец тым часам дакурыў цыгарку i ўрэшце, наважыўшыся на тое, што ўвесь час непакоiла яго, сказаў:

— Слухай, Фрыц. Вылезем туды, — ён паказаў пальцам угору, — давай палон. Рус плен — i вайна капут. Га?

Немец уважлiва выслухаў, нешта зразумеў, але з раздумнаю цвёрдасцю пакруцiў галавой.

— Нiкс плен. Плёхо плен. Рус энкеведэ дойч — Сiбiр. Пуф-пуф дойч.

— Нiхто цябе не будзе пуф-пуф. Чаго ты баiшся? — загарачыўся Валока. — Ты ведаеш, колькi у нас вашых камарадаў плен?

Фрыц зноў уздыхнуў, нявесела ўгледзеўся ў агеньчык запальнiчкi ў сцяне. З ягоных вачэй выплыла i атулiла ўвесь твар туга чалавека, якi колькi нi прыкiдваецца сам сабе, як нi абнадзейвае сябе, а ўсё ж нiяк не можа пазбыцца вялiкага i нязбыўнага, як смерць, клопату. Задумаўшыся, ён трошкi памаўчаў, пасля заварушыўся, расшпiлiў кiшэнь мундзiра i дастаў нейкiя паперы. Перабраўшы iх, знайшоў там надарваны канверт з пацёртымi краямi i дастаў адтуль картку.

— Майн фрау ўнд кiндэр. Дрэздэн, — сказаў ён i падаў картку байцу. Той няўмела, з ашчаднаю зважлiвасцю да чужога, але зразумелага i па-чалавечы дарагога наблiзiў картку да слабенькага святла запальнiчкi.

З фатаграфii на яго пазiралi жанчына i трое малых. Старэйшы — галаногi хлапец у кароткiх штонiках стаяў каля крэсла, дзяўчынка сядзела на каленях у мацi, сярэднi — хлопчык год дзесяцi — стаяў ля старэйшага i трымаў пад пахай паласаты мячык. Ззаду вiднеўся невялiчкi, але ладна адбудаваны i дагледжаны домiк з верандаю, высокi чарапiчны дах, у прасценках густая лiстота вiнаграднiку. На хвiлiну баец ажно ўпiўся ў гэта вачмi.

— Ладная дамоўка, нiчога не скажаш, — уздыхаючы, прагаварыў Валока, адчуўшы ў душы цiхенькi самотны боль не то ад разбуджанага суму па спрадвечнаму, мiрнаму, гаспадарчаму жыццю, цi мо ад успамiнаў аб сваiх там, дома… З прытоенай зайздрасцю i скрухаю ён аддаў картку назад.

— Драй кiндэр! — сказаў Фрыц, хаваючы у кiшэню паперы. — Плёха плен. Гаўптман гестапа Крафт шрайбен, — фрау, кiндэр ком, ком унд канцлагер. Плёха!

Валока зразумеў. Пэўна ж, так, яны, гэтыя немцы, не дужа там няньчацца i са сваiмi — ён ужо чуў, што за такiя справы сем’i гэтых фрыцаў па галовах не гладзяць. Ну, але што ж тады iм рабiць?

А Фрыц тым часам ямчэй усеўся на цагляным зломку i, памагаючы сабе рукамi, пачаў нешта тлумачыць.

— Фрыц нiкс буржуй, Фрыц арбайт! — Нiбы ў доказ таго ён выцягнуў перад сабой шырокiя, дужыя, працавiтыя далонi. — Маркi мала-мала Фрыц. Айн хаўз Фрыц. Хагеман — бедны чалавек. Рус Iван — бедны чалавек. Цвай бедны чалавек, паказаў Фрыц два пальцы. — Мi панiмайт.

— Ну гэта… Якi я бедны? — невядома чаму сумеўся Валока. — Чаго Iван бедны? Што я, беспрацоўны? Калгаснiк я.

— Я, я, — пагадзiўся немец. — Плёха рускi кальхаснiк. Кальхас бедна.

«Што ён мяне тут ахмурае, — падумаў Валока. — Куды гне?» I яму дужа захацелася быць не горшым, чым гэты немец, — не ўступiў жа ён яму ў нядаўняе бойцы, быў роўны ў працы, i цяпер вельмi ж нежадана было яму аказацца нейкiм бедняком, вартым спачування. Унутры ў iм усё запратэставала супраць гэтага абразлiвага варожага спачування.

— Наш калгас багаты. Вось! У нас не такiя — у нас яшчэ лепшыя дамы. Мы шыферам крылi. I хлеба — во! -гаварыў ён, паказваючы далонню да шыi. Немец, здаецца, нiчога не зразумеў i казаў свае:

— Плёха рус кальхас… Бедна…

Баец адчуў, што не дужа абхiтрыш гэтага немца, якi прайшоў палову Расii i, пэўна, нагледзеўся рознага. Але ўсё роўна Валока не хацеў здацца.

— Мала што дзе там бедна. а ў нас багата. Во. Мы хлеба па сто пудоў палучалi. I бульбы. I гароху. I масла па пуду, i грошы — тысячу рублёў. Тысячу, разумееш? — з пафасам назваў ён суму, якая ў даваенным сялянскiм разуменнi была ўвасабленнем параўнаўча высокага дастатку. Ва ўсякiм разе за гэтыя грошы можна было купiць добрую карову. А гэта было ўжо нямала. Немец нахмурыў лоб, iмкнучыся штосьцi зразумець у запальчывай гэтай гамонцы, i Валока пальцам вывеў на запыленай сцяне палачку i тры нулi.

Тысяча! От!

— Таўсенд! Кiлёграм масле? — здзiвiўся немец i недаверлiва паглядаў то на лiчбу, то на байца. А той, адчуўшы, што немец памыляецца, але, бачачы яго захапленне, не стаў выкрываць непаразумення i нахабнавата пацвердзiў:

— Ну! А ты думаў…

Немец загасiў у вачах недаверлiвы агеньчык i паскроб патылiцу.

— Усё было. Да вайны, — гаварыў далей Валока з такiм адчуваннем, бы рашыўся на штосьцi адчайна забароннае, адкуль назад нiякага ходу ўжо не было. I ён лез напралом. — Радыё было — раз, — пачаў ён загiнаць на левай руцэ пальцы. — Лiсапед. — Для нагляднасцi ён падабраў ногi i пакруцiў, бы педалямi, у паветры.

— Рад, — здагадаўся немец.

— Во, во, рад — два.

— Iх iмель крафтрад, матацыкль, — аб’явiў немец.

— Матацыкл? Матацыкл што? Матацыкл ерунда. а ў мяне была… ведаеш што? Гэта што плавае — чых-чых-чых! Маторка звалася. Во! — паведамiў ён, знайшоўшы свой галоўны ў гэтай спрэчцы козыр.

Лодка?

— Ага, лодка. От жылi. Каб не вы, фашысты… Фрыц падумаў, яшчэ паўзiраўся ў байца, наморшчыў лоб i ўздыхнуў, няпэўна супакойваючыся. «Паверыў», коратка, з надзеяй, падумаў Валока.

— Фашызм нiкс гут. Плёха фашызм, — сказаў Фрыц, i баец цяжка падняўся з месца. Немец таксама ўстаў, услухаўся, але скрозь было цiха.

Яны зноў пачалi разбiраць завалле, выцягваць каменныя выварацiны з праломiны ў сцяне, але канца гэтае справе не было вiдаць. За праломiнай iшла суцэльная сцяна друзу, i хутка з яе ўжо нiчога нельга было выдраць — так там усё было туга спрасавана. Абодва за той час дужа ўходалiся, запылiлiся. Валока, не перастаючы, кашляў ад пылу. Урэшце ён вылаяўся i вылез на вальнейшае месца. Стала вiдаць, што калупацца там — справа дурная i марная.

Яны памаўчалi, змарыўшыся, пасля Валока пайшоў абмацваць усе закуткi гэтага падзямелля. Запальнiчка свяцiла слаба, i ён больш вобмацкам, чым бачачы, натрапiў на нейкую патарчаку, што высоўвалася ўгары са столi. Гэта было ў баку ад таго месца, дзе ўдзень прабiваўся праменьчык. Баец гукнуў, i Фрыц прынёс сюды свой мiзэрны свяцiльнiк. Мiльготкая iскрынка праплыла ў цемры i, толькi калi немец падняў яе ў кулаку пад самую столь, трошкi асвяцiла цьмяны кавалак бетону.

Слабенькае святло хлiпка блукала па столi, два твары напружана ўзiралiся ўгору. Валока напяўся — зломак кратаўся. Немец свяцiў адной рукой, а другой таксама ўпёрся ў край гэтае выварацiны.

— Ахтунг! Памалё! Малё трэба, Iван, — засцярожлiва сказаў ён, i баец пачуў яго цёплае дыханне ля вуха. Там, ззаду, за спiной, вiсеў яго аўтамат, якi лёгка можна было ўхапiць, але Валока ўжо не звяртаў на гэта ўвагi.

— Што там «ахтунг!». Ану, дужэй. Раз, два, узялi! Шырока расставiўшы ногi, яны ўперлiся, Валока папiхаў

зломак у адзiн бок, у другi, той яўна паддаваўся iхняе сiле. Тады баец напяўся яшчэ, i зломак зрабiў шырэйшы ход туды i назад. Здавалася, у гэты раз яны сапраўды знайшлi выйсце. Валока аж акрыяў духам i, змораны, сабраў у сабе рэшту сiл. Зломак паддаваўся, вось-вось павiнен быў выпасцi, як раптам немец засцярожлiва ўскрыкнуў, запальнiчка ўраз пагасла, i нейкi жахлiвы цяжар, прарваўшыся, рухнуў на Валоку. Ён i не ўцямiў нават, што сталася, уваччу блiснула аранжавая зарнiца, i страшны боль у галаве пагасiў адчуванне.

5

Не, ён не загiнуў — ён жыў, але навакольны свет даходзiў да яго свядомасцi праз пякельную нясцерпнасць пакут. Спачатку было такое ўражанне, нiбы ён дзесьцi сцяты, сцiснуты, бы ў якой зубатай пашчы, i страшны боль пранiзвае ўсё яго цела. Асаблiва балела галава; нешта там, у самым нутры мозгу, торгала, калола, рэзала, варухнуцца не было сiлы, i было вельмi пакутна. Яшчэ больш балела спiна. Ад гэтага болю ў адно з праясненняў свядомасцi Валоку здалося, што ён раздзеты ляжыць на ржышчы, калючкi якога разам з калючкамi асоту ўпiваюцца ў яго цела. Ён хоча крыкнуць, пазваць суседа Трахiма, якi жне побач на коннай жняярцы, але нiяк не можа выдавiць з сябе таго крыку. Праз хвiлiну, аднак, ён бачыць жняяра; толькi гэта чамусьцi не Трахiм, а немец — той Фрыц, з якiм ён спаткаўся куды пазней, на вайне, i ў яго аўтамат, — аднаруч ён тузае лейцы, а другой прытрымлiвае на каленях зброю. Немец чамусьцi гаворыць па-беларуску. Валока заходзiцца ад страху, бо ведае, што жняяр Фрыц зараз спынiць коней i застрэлiць яго. Ён ездзiць па кругу навокал байца, кругi ўсё звужаюцца, i зубы жняяркi ўсё блiжэй i блiжэй прысоўваюцца да яго ног. А тут яшчэ дужа пячэ сонца, так смалiць, што ажно разломваецца галава, унутры ўсё ссохла, i нясцерпна хочацца пiць. Валока шэпча: «Пiць, пiць…» — толькi слоў

Скачать:TXTPDF

Адна ноч (на белорусском языке) Быков читать, Адна ноч (на белорусском языке) Быков читать бесплатно, Адна ноч (на белорусском языке) Быков читать онлайн