Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Незагойная рана (на белорусском языке)

сцямнела, насупiлася ў прадчуваннi непагадзi. Пэўна, блiзiўся вечар, цi мо ад хмар цямнела да часу. На сiверным ветры замiльгалi рэдкiя сняжынкi.

Тэкля некуды iшла, ужо i сама не ведала, куды i па што. Усё больш апаноўвалi яе роспач i гора, яна ведала пэўна, што шчасце не спаткае яе на гэтай дарозе. Але не магла яна i вярнуцца назад — не было ўжо сiлы ў яе на тое вяртанне.

Дарога прывяла старую ў нейкi лясок. Абапал шляху цесна стаялi елкi, шумелi, гулi ў ветранай высi iх верхавiны. На доле шамацела змеценае ў каляiны лiсце, блiшчалi лужыны рудой, мутнай вады. Тэкля iшла па дарозе, абапiраючыся на кiй, ледзь пераступаючы збалелымi натруджанымi нагамi. Аднак лес неўзабаве скончыўся, дарога пабегла ўнiз да самотнай пустой лугавiны, i жанчына, схамянуўшыся, раптам спынiлася.

На пагорку, збоч ад дарогi, на ўзлеску незвычайна ярка i чыста неяк у гэты халодны восеньскi вечар бялеў каменны абелiск з зоркай наверсе — звычайны вайсковы помнiк тым, хто не дайшоў да Берлiна. Хiстаючыся ад горкiх прадчуванняў, што хлынулi ў яе душу, Тэкля сышла з дарогi i, узнiмаючы нагамi некрануты пласт шапатлiвага лiсця, падалася да помнiка.

Ён быў дагледжаны, падпраўлены i нядаўна пабелены, гэты журботны напамiнак вайны. Невялiкая магiлка з завялай травою i высахлымi немудрагелiстымi вянкамi старанна падраўнана; пагабляваныя штакецiны агарожы афарбаваны зялёнай фарбай — як i належыць вайскоўцам. На адным баку абелiска чарнела ўмураваная ў яго дошчачка з не дужа зграбна напiсанымi, але выразнымi лiтарамi — спiсам пахаваных байцоў. У роспачы павiсшы грудзьмi на агарожы, старая ўпiлася ў гэтыя радкi жалобных слоў.

Не, яго не было тут. «Лейтэнант Авер’янаў, гвардыi старшына Кузняцоў, радавыя Бондараў, Пiлiпенка, Чарных i iншыя». Але хто ж гэтыя iншыя, чаму не напiсаны iхнiя iмёны? А можа i ён тут у лiку гэтых невядомых «iншых».

Яна ўжо не магла iсцi адгэтуль, учапiлася рукамi ў халодныя штакецiны, i з глыбiнi яе жарам гарэўшых грудзей вырвалася страшнае пытанне:

— Сыночак мой, дзе ж ты?

Чарнела неба ад хмар, шумеў голым веццем узлесак, стыла шэрая далячынь. Доўга яшчэ ляцела на ветры тое яе запытанне, i нема крычала матчына сэрца ад нясцерпнае раны вайны.

1957 г.

Скачать:TXTPDF

Незагойная рана (на белорусском языке) Быков читать, Незагойная рана (на белорусском языке) Быков читать бесплатно, Незагойная рана (на белорусском языке) Быков читать онлайн