Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:PDFTXT
Дазорца маяка
прарока, але так прызвычаіўся да карабіна, што не браў у рукі кнігі. У сорак дзявятым годзе ён выехаў у Амерыку і ў сваім авантурным жыцці не сустракаў палякаў, а польскіх кніг — і пагатоў. Прагна і ўсхвалявана ён перагарнуў тытульную старонку. Здалося, што на яго самотнай выспе настаў урачысты момант. Было спакойна і ціха. Гадзіннікі Аспінвола прабілі пятую гадзіну. На ясным небе не было ніводнай хмурынкі, некалькі чаек луналі ў блакіце. Акіян быў закалыханы. Хвалі ледзьве паплёсквалі пры беразе, лагодна расплываючыся па пяску. Удалечыні смяяліся белыя дамкі Аспінвола і купкі пальмаў. Напраўду было неяк урачыста, ціха і паважна. Раптам сярод спакою прыроды раздаўся дрыготкі голас старога, што чытаў уголас, нібыта каб лепей зразумець:

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую *…
* Тут і далей урыўкі з паэмы “Пан Тадэвуш” цытуюцца ў перакладзе Пятра Бітэля.

Скавінскаму не хапіла голасу. Літары пачалі скакаць уваччу, у грудзях узнялося нешта накшталт хвалі ад сэрца вышэй і вышэй, прыглушаючы голас, сціскаючы горла… Праз момант стары авалодаў сабой і пачаў чытаць далей:

Святая дзева, што бароніш Чанстахову
І ў Вострай браме свеціш, што ўзяла ў ахову
Наш слаўны Навагрудак з добрым верным людам,
Як мне жыццё ў дзяцінстве ты вярнула цудам,
(Калі ў адчаі маці пад тваю апеку
Мяне здала, і мёртвае я ўзняў павека
І зразу змог пайсці к тваіх святынь парогу
За вернутыя сілы даць падзяку Богу),
Так цудам зноў нас вернеш на Айчыны ўлонне.
Хваля пачуццяў захлынула старога. Ён усклікнуў і кінуўся на зямлю, яго малочныя валасы змяшаліся з марскім пяском. Ужо сорак гадоў прабегла, як не бачыў краю, і Бог ведае колькі не чуў роднай мовы, а цяпер тая самая мова сама прыйшла да яго — пераплыла акіян і знайшла яго, самотніка, на другім паўшар’і, такая каханая, такая дарагая, такая прыгожая! У плачы, які страсаў яго, не было болю, толькі раптоўна абуджаная бязмерная любоў, у параўнанні з якой усё астатняе — нішто… Ён папросту выбачаўся гэтым вялікім плачам перад улюбёнай, далёкай зямлёй за тое, што так састарэў, так зжыўся з самотнай скалой, што зацерлася ў ім туга па радзіме. А цяпер “вяртаўся на Айчыны ўлонне” — і сэрца ў яго разрывалася. Хвіліны міналі адна за адной, а ён усё ляжаў. Чайкі праляталі над маяком, пакрыкваючы нібыта ў клопаце за свайго прыяцеля. Надыходзіла гадзіна, калі ён звычайна карміў іх рэшткамі сваёй вячэры, нават колькі з іх зляцелі з вяршыні маяка да яго. Потым іх стала болей, яны пачалі яго злёгку дзяўбці і біць крыламі каля галавы. Шум крылаў абудзіў яго. Выплакаўшыся, ён меў цяпер спакойнае, прасветленае аблічча, а вочы яго былі нібыта натхнёныя. Ён аддаў усю вячэру птушкам, што з гоманам накінуліся на яе, а сам зноў узяў кнігу. Сонца ўжо прайшло над садамі і лесам Панамы і заходзіла за Міжземнамор’е, да другога акіяну, але Атлантыка была яшчэ поўная бляску, а ён чытаў далей:

Тым часам перанось дух сумны мой сягоння
У край лясных узгоркаў і лугоў духмяных,
Шырока над блакітным Нёмнам разасланых…
Змрок ледзь зацёр літары на белай старонцы, змрок кароткі, як імгненне вока. Стары адкінуў галаву на скалу і заплюшчыў вочы. А тым часам “святая дзева, што бароніць Чанстахову” забрала ягоную душу і перанесла туды, “дзе жыта серабрыцца”. На небе яшчэ палымнеў захад, а Скавінскі ў змроку ляцеў да ўлюбёнага краю. Увушшу шумелі сасновыя лясы, цяклі родныя рачулкі. Ён бачыць усё, як было. Усё ў яго запытваецца: “Памятаеш?” Ён памятае! І бачыць: шырокія палі, межы, лукі, лясы і вёскі. Ужо ноч! У гэты час яго маяк ужо асвятляў марскія далі — але цяпер ён у роднай вёсцы. Старая галава спачывае на грудзях і сніць. Малюнкі прабягаюць перад вачыма хутка і бязладна. Ён не бачыць роднага дому, бо знішчыла яго вайна, не бачыць ані бацькі, ані маці, бо яны памерлі, калі ён быў яшчэ дзіцем, а вёска — нібы ўчора яе пакінуў: шэраг хатаў з агеньчыкамі ў вокнах, грэбля, млын, два ставы, што агалошваюцца ўночы хорамі жабаў. Колісь у сваёй вёсцы стаяў на варце, і цяпер мінулае зноў паўстала перад вачыма. Вось і цяпер ён стаіць на варце: здалёк карчма паглядае палымянымі вачыма, і грае, і спявае, і грыміць сярод начной цішыні тупатам, гукамі скрыпкі і басэтлі: “У-га! У-га!” Уланы там выкрасаюць іскры з-пад сваіх падковаў, а яму так нудна аднаму на кані! Гадзіны цягнуцца марудна, урэшце святло гасне; цяпер, як вокам кінуць, імгла: пара ўзнімаецца над лукой і абдымае цэлы свет у цемры белым туманам. Праўдзівы акіян! Але гэта лукі: нядоўга чакаць, пакуль драч азавецца ў цемры ці бугай закрычыць у чароце. Ноч спакойная і халодная, сапраўдная польская ноч. Непадалёк шуміць сасновы бор без ветру… як марская хваля. Хутка світанак усход пабеліць: ужо і пеўні пяюць на плоце. Адзін аднаму перадаюць голас ад хаты да хаты, і жураўлі курлыкаюць недзе высока. Улан бадзёры, здаровы. Нешта там гутарылі пра заўтрашнюю бітву. Гэй! І пойдзе, як усе пойдуць, з крыкам і харугвамі. Маладая кроў грае ў жылах, хаця начны павеў яе і астуджае. Світае, ужо світае! Ноч бляднее: з ценю выходзяць лясы, палі, шэраг хат, млын, таполі. Рыпіць калодзеж, нібы бляшаная харугва на вежы. Якая ж гэта каханая зямля, пекная ў ружовым бляску світанку! Адзіная, адзіная!

Ціха! Дбайны вартавы чуе, што нехта набліжаецца. Напэўна, ідзе змена каравула.

Раптам нейкі голас раздаўся над Скавінскім:

— Гэй, стары, уставайце! Што з вамі?

Стары расплюшчыў вочы і здзіўлена паглядзеў на чалавека, што стаяў перад ім. Рэшткі сну змагаліся ў ім з рэчаіснасцю. Урэшце відзежа паблякла і знікла. Перад ім стаяў Джонс, партовы вартавы.

— Што з вамі? — запытаў Джонс. — Вы захварэлі?

— Не.

— Вы не запалілі маяк. Пойдзеце са службы. Лодка з Сан-Жэрома разбілася аб скалы, на шчасце, ніхто не загінуў, інакш пайшлі б пад суд. Сядайце са мной, астатняе пачуеце ў консульстве.

Стары збляднеў: ён напраўду не запаліў учора маяк.

Праз колькі дзён Скавінскага бачылі на пасадцы ў карабель, што ішоў з Аспінвола ў Нью-Ёрк. Бядак страціў пасаду. Перад ім адкрываліся новыя дарогі выгнання; вецер зноў гнаў лісток па марах і акіянах, зманьваючы імкненнем да волі. За гэтыя дні стары вельмі асунуўся і пахіліўся, але вочы яго гарэлі. У новых дарогах жыцця ён меў на грудзях кнігу, якую час ад часу прыціскаў рукой, нібы баючыся, што і яна згубіцца…

Скачать:PDFTXT

прарока, але так прызвычаіўся да карабіна, што не браў у рукі кнігі. У сорак дзявятым годзе ён выехаў у Амерыку і ў сваім авантурным жыцці не сустракаў палякаў, а польскіх