Сайт продается, подробности: whatsapp telegram
Скачать:TXTPDF
Вершы (на белорусском языке)

Вершы (на белорусском языке). Марина Ивановна Цветаева

* * *

Любасць адкуль жа такая?

Не першы раз лашчу скронi,

Вуснамi вусны чакаю,

I ад вясны ў палоне.

Святлелi i гаслi ночы.

(Любасць адкуль жа такая?),

Святлелi i гаслi вочы:

З iмi сустрэч шукаю.

Песня слязу выракала.

Ноч па вуголлi хадзiла.

(Любасць адкуль жа такая?)

Голас твой разбудзiла.

Любасць адкуль жа такая?

I што з ёй рабiць, спявача,

Каб яна век не змаўкала

З вейкамi твайго плачу?!

18 лютага 1916

* * *

Жнiвень — астры,

Жнiвень — зоркi,

Жнiвень — гронкi

Вiнаграду i рабiн

Iржавых — жнiвень!

Паўнаважным, дабрадзейным

Яблыкам сваiм iмперскiм,

Як дзiця, гуляеш, жнiвень,

Як далонню, гладзiш сэрца

Iменем сваiм iмперскiм:

Жнiвень! — Сэрца!

Месяц познiх пацалункаў,

Лiўняў i маланак познiх!

Лiўняў зорных

Жнiвень! — Месяц

Лiўняў зорных!

7 лютага 1917

* * *

А ў лоб цалаваць — турботы ўсе зняць.

Я ў лоб цалую.

Вачэй не мiнаць — бяссоння не знаць.

Я ў вочы цалую.

Губы шукаць — калодзеж капаць.

Я ў губы цалую.

У лоб цалаваць — памяць суняць.

Я ў лоб цалую.

5 чэрвеня 1917

* * *

Палюбiў багаты — бедную,

А вучоны — ды без розуму,

Палюбiў румяны — бледную,

А харошы — сэрцам грозную:

Залатар — паўгроша меднага.

— Дзе ж, купец, сляды раскошы той?

«На дзiравым донцы кошыка!»

— Дзе ж, гардлiвец, плён навучанькi?

«У дзявочых ласках-ручаньках!»

— Дзе ж, хлапчына, шчок чырвоных жар?

«Растапiў за ноч вачэй пажар!»

— З ланцужком дзе ж крыжык срэбненькi?

«Пад абцасамi ды ў дзеванькi!»

__________

Не любi, багаты, — бедную,

А вучоны — ды без розуму,

Не любi, румяны, — бледную,

А харошы, — сэрцам грозную:

Залатар — паўгроша меднага!

21-26 траўня 1918

* * *

С.Э.

Пiсала я на грыфельных брусках,

На веерах, з лiстотай, ледзь жывою,

Каля ракi, ля мора — на пясках,

На лёдзе-шкле — пярсцёнкамi зiмою,

I на ствалiнах векавых рабiн…

Нарэшце — каб было для ўсiх вядома!

Што ты: мой любы, любенькi й адзiн!

Пiсала я вясёлкамi i громам.

Я так хацела, каб найкожны лёс

Квiтнеў, як ружы ў веснавых далонях!

I як пасля — твар баранiўся слёз,

Тваё iмя — пульсiравала ў скронях…

Яно ў руцэ — прадажненькiм пiсьмом

Так сцiснута, што болем сэрца джалiць!

Не ў куплi! Знай! Як дар — пярсцёнак мой

Сябе ўратуе й на скрыжалях.

18 траўня 1920

Пераклала Валянцiна Аколава

Скачать:TXTPDF

Вершы (на белорусском языке) Цветаева читать, Вершы (на белорусском языке) Цветаева читать бесплатно, Вершы (на белорусском языке) Цветаева читать онлайн